Культура33

Пахадзіць па Месяцы

Пра дакументальную стужку аб Майкле Джэксане «Вось яно!»/This Is It піша Ліза Кавальчык.

«Вось яно!», (This Is It, рас. -«Вот и всё», ЗША, 2009, дакументальны, 90 хв., рэж. - Кені Артэга)

Вас не пусцяць за кулісы яго канцэрту, вам не дадуць пры дапамозе буйных планаў абгледзець зморшчыны і сляды ад новых пластычных аперацый на яго твары, з вамі не падзеляцца пра расклад яго апошняга дня; ён жа не раскрые, чым пераймаўся тымі днямі.

Новы дакументальны фільм «Вось яно!», які асвятляе апошнія рэпетыцыі Майкла Джэксана перад неадбытымі канцэртамі ў Лондане, не дадасць новых фактаў пра жыццё і смерць караля попу...

Але ж чаму пятнічным вечарам кіназала мінскага кінатэатра «Масква» набіткаваная публікай, якая, падпяваючы і падпляскваючы ў рытм, імпэтна рэагуе на любую, нават самую дробную, мізансцэну з дакументальніка, нібы там не паўтарагадзіннае сола на нагах, а паўнакроўны блокбастэр?

Адразу пасля раптоўнай і трагічнай смерці Майкла Джэксана ў свеце пачалі пашырацца плёткі і паведамленні ў СМІ, што ў апошнія дні ён ужо быў ня здатным ні на што артыстам, казалі, што ён настолькі хворы і занураны ў свае снатворныя таблеткі, што не мае крыхотнага шанцу вытрымаць усе 50 запланаваных лонданскіх выступаў…

Але цяпер, разам з выпушчаным адначасова на 18 тысячы экранах фільмам «Вось яно!», карціна атрымліваецца абсалютна іншая.

Гэтая складзеная са здымачных эпізодаў падчас рэпетыцый перад вялізным турнэ, дакументальная стужка, — кранальнае сведчанне незгасання таленту. Таблеткі нішто, адоранасць усё.

У фільме Джэксан не толькі дэманструе гатоўнасць для 50 выступаў запар, ён яшчэ кіруе вялікай камандай таноўшчыкаў-віртуозаў, яскравых музыкаў, асвятляльнікаў і гукарэжысёраў, не забываючы сам даць самага глыбокага нырца ў нутро музыкі і да самазабыцця аддацца рухам цела. 50-гадовы, лічаныя імгненні да смерці, Майкл Джэксан з задавальненем паказвае, на што здольны выдатнік індустрыі забаваў і ўлюбёнец Усявышняга. Джэксан настолькі пагружаны ў прадстаўленне, што здаецца яму прасцей хадзіць па сцэне месяцовай хадой, чым звычайнай — па вуліцы.

Гэта не запіс канцэрту і не звычайны дакументальны фільм. У дадатак варта засумнявацца, што падобная стужка знятая «адно для прыватнага архіву».

Перфекцыяніст Джэксан, які цудоўна ўсведамляў, што ён — гэта ягоная публіка, пэўна, зусім не хацеў, каб мы ўзялі з паліцы сутарэння бляклае сямейнае відэа. «Вось яно!» — гэта выдатна абсталяванае дакументальнымі дэкарацыямі зорнае вяртанне, хіба т

ак склалася, што Джэксан зрэжысаваў уласную смерць. Прафесійна, з салютам.

У стужцы «Вось яно!» нічога новага — адно старыя добрыя чары мастацтва і майстэрства. Хаджэнні чалавека па Месяцы працягваюцца.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні1

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Як перажыць спёку?10

Далай-лама прыдумаў, як вызначыць сабе намесніка і абхітрыць Кітай2

У Вільні будуць шукаць магілу Вітаўта. Пошукі, якія праводзіліся стагоддзе таму, прывялі да вялікіх адкрыццяў, але мэты не дасягнулі10

Сталіца Паўднёвай Карэі перажывае нашэсце чорных жукоў2

Украінскія палярнікі зрабілі незвычайнае ФОТА цюленя, які адпачывае на крызе1

Украінскі вайсковец знайшоў каля беларускай мяжы зубы маманта1

У цэнтры Масквы выбухнуў аўтамабіль з ветэранамі ФСБ3

«Давялося сыр на касе пакінуць». Як беларусы рэагуюць на ноу-хау з падвойнай маркіроўкай тавараў5

«Хочацца, каб мы жылі не з нуля». Уладальнік сядзібы Горватаў расказаў пра рэстаўрацыю, захаваныя каштоўнасці і «Белую пані Нароўлі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні1

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць