Спорт1616

Сёння: АЕК – БАТЭ

Матч пройдзе ў Афінах, на стадыёне «Алімпійскі», пачатак у 22:05. Жывая трансляцыя на канале «Лад».

Сёння, 5 лістапада, у Афінах, на стадыёне «Алімпійскі», адбудзецца матч 4-га туру футбольнай Лігі Еўропы паміж грэцкім АЕКам і барысаўскім БАТЭ.

Пачатак у 22:05, жывая трансляцыя на тэлеканале «Лад».

Нагадаем, што два тыдні таму БАТЭ ў Мінску перамог 2:1, саступаючы пасля першага тайма 0:1. У барысаўскага клуба вызначыліся Паўлаў і Алумона.

Гэта пакуль адзіная перамога беларускага клуба ў групавых турнірах еўракубкаў. Што да АЕКа, то 11-разовы чэмпіён Грэцыі ў сёлетнім першынстве займае 7-е месца. Акурат месяц таму, 5 кастрычніка, БАТЭ ў шосты раз стаў чэмпіёнам Беларусі (чацверты раз запар).

У чацвер у нашай групе «І» у Ліверпулі згуляюць «Эвертан» і «Бенфіка».

22 кастрычніка партугальцы раскаталі брытанцаў у Лісабоне ў тонкі блін – 5:0.

Пачатак сённяшняга матчу таксама ў 22:05.

Пасля 3-х тураў: Бенфіка – 6 балаў (розніца мячоў 7—1), Эвертан – 6 (6—6), БАТЭ – 3 (3—5), АЕК – 3 (2—6).

Ранейшыя гульні:

17 верасня: Бенфіка – БАТЭ – 2:0, Эвертан – АЕК – 4:0,

1 кастрычніка: БАТЭ – Эвертан – 1:2, АЕК – Бенфіка – 1:0,

22 кастрычніка: БАТЭ – АЕК – 2:1, Бенфіка – Эвертан – 5:0.

Заўважым, што пакуль у нашай групе не было нічыіх і, як правіла, гаспадары перамагалі, за выняткам матчу БАТЭ –«Эвертан».

Наступныя гульні:

2 снежня: БАТЭ – Бенфіка, АЕК – Эвертан

17 снежня: Эвертан – БАТЭ, Бенфіка – АЕК.

У плей-оф (1/16 фіналу) выходзяць дзве лепшыя каманды з групы.

Каментары16

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім18

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

Усе навіны →
Усе навіны

Як ідзе рамонт моста на праспекце Незалежнасці ФОТЫ1

У Літве хочуць стварыць дронавую заслону на мяжы з Беларуссю1

«Патэлефануйце Пуціну»: Рутэ папярэдзіў Кітай, Індыю і Бразілію пра другасныя санкцыі3

У парку Чалюскінцаў з’явіцца «Вежа свабоднага падзення»2

Мядзведзеў пра ўльтыматум Трампа: Расіі ўсе роўна8

«Адзін глядзеў тэлефон, другі размаўляў, а трэці ў баку назіраў». Як цяпер праводзяць допыты на мяжы Беларусі з ЕС18

Трампа спыталі, ці ён усё яшчэ лічыць НАТА састарэлай арганізацыяй

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль пачала гаварыць34

«Напрамак сусветнага ўзроўню». Курорт у Паўночнай Карэі будавалі, каб адкрыць КНДР свету, але пакуль і расіяне не хочуць ехаць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім18

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць