Улада

Вестэрвеле: Далейшае збліжэнне Беларусі з ЕС магчымае пры ўмове рэформаў

Палітычнае збліжэнне і эканамічная інтэграцыя Беларусі і ЕС «могуць стаць рэальнасцю пры наяўнасці далейшага прагрэсу, пры ажыццяўленні рэформ у Беларусі». Пра гэта гаворыцца ў прывітальным слове міністра замежных спраў ФРГ Гіда Вестэрвеле, якое было зачытана на адкрыцці XII Мінскага форуму 4 лістапада.

«Гэты працэс у асаблівай ступені абапіраецца на мадэрнізацыю ў палітычнай, эканамічнай і грамадскай сферы», — адзначыў міністр. На думку Вестэрвеле, палітыка Усходняга партнёрства «дае шанс на стварэнне новай асновы для адносін паміж Беларуссю і ЕС».

Асаблівая заслуга Мінскага форуму, лічыць кіраўнік МЗС Германіі, у тым, што ён спрыяе еўрапейскаму дыялогу, сумяшчаючы «нацыянальную і еўрапейскую адказнасць». «Германія актыўна ўдзельнічае ў ім зыходзячы з пераканання, што дыялог паміж дзяржавамі і грамадствамі — абавязковая перадумова для пераадолення межаў і дасягнення паразумення».

Вестэрвеле заявіў, што Германія хоча садзейнічаць «працэсу мадэрнізацыі і лібералізацыі еўрапейскай Беларусі, у якой людзі ва ўмовах свабоднага самаразвіцця маглі б спрыяць прымнажэнню дабрабыту сваёй краіны і тым самым дабрабыту і бяспекі ў Еўропе».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кампазітар Яўген Дога3

У Мінску амаль перамаглі баршчэўнік Сасноўскага1

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў15

Па Слуцку паўзуць чуткі пра забойства з расчлянёнкай. Вось што кажуць у міліцыі2

Кава з апельсінамі, мандарыны з кетчупам. Беларуска шакіруе знаёмых гастранамічнымі вычварэнствамі3

Пажыццёвае зняволенне вынеслі жыхару Віцебска за жорсткае забойства сваёй сужыцелькі

Дуда: Расія выдыхаецца, а мы мацнеем. А наконт Украіны ў НАТА я з Наўроцкім пагавару9

«Беларусь, што з інтэрнэтам? Працуе праз раз!»: карыстальнікі А1 скардзяцца на праблемы, кампанія праблему прызнае8

Мінчанку Крысціну асудзілі па двух пратэсных артыкулах да пазбаўлення волі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць