З-за складанай эпідэмічнай абстаноўкі ў краіне перанесены святочны канцэрт кампаніі «Будзьма беларусамі!».
Святочны канцэрт, прысвечаны году кампаніі «Будзьма беларусамі» перанесены.
Ён меўся прайсці 8 лістапада ў памяшканні Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44), але адменены з прычыны эпідэміі грыпу.
Арганізатары запэўніваюць, што канцэрт абавязкова адбудзецца да Новага году, прычым пройдзе ён у памяшканні Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.
Гэта ўжо другі перанос канцэрту. Спачатку ён быў запланаваны на 30 кастрычніка ў малой залі КЗ «Мінск», але быў перанесены з‑за адмовы ў памяшканні.
Кампанія «Будзьма беларусамі!» стартавала 1 кастрычніка 2008 года, яе галоўная мэта - прапаганда беларускай мовы, гісторыі і культуры ў шырокіх слаях грамадства.
Каментары