Спорт77

АЕК – БАТЭ – 2:2

Вялікае шчасце, што грэкі – не МанЮнайтэд ці «Інтэр» і не даціснулі беларусаў у другой палове 2-га тайма.

Барысаўскі БАТЭ згуляў унічыю (2:2) у матчы 4-га туру футбольнай Лігі Еўропы з грэцкім АЕКам.

Першы мяч быў забіты ўжо на 15-й секундзе (!) сустрэчы. Вызначыўся аргенцінскі легіянер АЕКа Ісмаэль Бланка, праз восем хвілін грэкі ледзь не падвоілі лік: мяч пасля ўдару Кафеса прайшоў у некалькіх сантыметрах ад штангі.

А потым БАТЭ узяў ініцыятыву ў свае рукі. Спачатку на 17-й хвіліне быў сольны праход Віталя Радзівонава – 1:1, а на 26-й хвіліне Аляксандр Валадзько, заўважыўшы, што варатар грэкаў Саха не паспявае вярнуцца ў сваю штрафную, метраў з 25-ці ударыў па варотах – 1:2.

АЕК зраўняў лік на 38-й хвіліне. Пасля розыгрышу штрафнога лі зраўняў бразілец Густава Мандука – 2:2.

А другі тайм БАТЭ папросту праваліў,

грэкі мелі некалькі шанцаў забіць (і не раз ці два), часам беларусаў выручала штанга, перакладзіна, Верамко ці бяздарнасць (ці гэта нешанцаванне) грэкаў.

Але матч так і скончыўся - 2:2.

Гэтая першая нічыя ў нашай групе "І" за ўсе чатыры туры.

Беларусы калі і атрымалі перамогу, то па колькасці жоўтых картак.

Нагадаем таксама, што два тыдні таму БАТЭ ў Мінску перамог – 2:1.

***

Галы: Бланка (1-я) – 1:0, Радзівонаў (17-я) – 1:1, А. Валадзько (26-я) – 1:2, Мандука (38-я) – 2:2

АЕК: Саха, Кафес (Леанарда, 83), Нсаліва (Яхайя, 67), Мандука (Херсі, 70), Яхіч, Карабелас, Бланка, Немет, Георгеас, Скока, Генцаглу.

БАТЭ: Верамко, Ліхтаровіч, Сасноўскі, Шытаў, Юрэвіч, А.Валадзько, Крывец (Алумона, 67), Няхайчык, Скавыш (Радзькоў, 78), Бардачоў, Радзівонаў.

Суддзя: Аарон Яфет (Ізраіль).

Папярэджанні: Юрэвіч, Няхайчык, Радзькоў, Паўлаў – Генцаглу, Немет (усе – жоўтыя), выдаленне Шытава (за дзве жоўтыя).

Афіны, 5 лістапада, стадыён «Алімпійскі».

***

Сёння ў Ліверпулі гулялі «Эвертан» і «Бенфіка». Партугальцы выйгралі 2:0 (Савіёла, 63, Кардоса, 76)

Пасля 4-х тураў: Бенфіка – 9 (тры перамогі, адна параза, баланс мячоў 9—1), Эвертан – 6 (дзве перамогі, дзве паразы, баланс мячоў 6—8), БАТЭ – 4 (перамога, нічыя, параза, 5—7), АЕК – 4 (перамога, нічыя, параза, 4—8).

Ранейшыя гульні:

17 верасня: Бенфіка – БАТЭ – 2:0, Эвертан – АЕК – 4:0,
1 кастрычніка: БАТЭ – Эвертан – 1:2, АЕК – Бенфіка – 1:0,
22 кастрычніка: БАТЭ – АЕК – 2:1, Бенфіка – Эвертан – 5:0.

Наступныя гульні:

2 снежня: БАТЭ – Бенфіка (Мінск), АЕК – Эвертан
17 снежня: Эвертан – БАТЭ (Ліверпуль), Бенфіка – АЕК.

У плей-оф (1/16 фіналу) выходзяць дзве лепшыя каманды з групы.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах3

Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах

Усе навіны →
Усе навіны

Камандзір чачэнскага спецназу назваў журналістаў «петухамі» і паказаў, што носіць гадзіннік за 250 тысяч еўра

«Сделано в Белоруссии». Сацсеткі ўзбудзіліся ад сыру загадкавага паходжання9

Сяргей Ціханоўскі атрымаў пашпарт Новай Беларусі ФОТАФАКТ16

У Польшчы збіраюць грошы на лячэнне хворага беларускага хлопчыка6

Звычайны пачак беларускага масла пад ультрафіялетам паказаў схаваныя таямніцы12

Хто той беларус, які загаласіў на мітынгу, што Сяргей і Святлана Ціханоўскія — «ганьба і пагроза нацыянальнай бяспекі Літвы»30

Дэмакратычная Рэспубліка Конга і Руанда падпісалі ў кабінеце Трампа мірнае пагадненне5

«Радзівілава» мяжа ВКЛ з Лівоніяй значна супадае з сучаснай мяжой Беларусі9

Знікла жанчына, якая ехала з Беларусі ў Германію праз Варшаву

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах3

Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць