Грамадства33

У адным Мінску 1266 шпіталізаваных з пнеўманіяй

Заявіў старшыня Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітры Піневіч падчас онлайна на сайце Белтэлерадыёкампаніі. Улады працягваюць па кроплі раскрываць рэальны стан справаў з грыпам.

Пра гэта паведаміў старшыня Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітры Піневіч падчас онлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі. Колькасць памерлых ён адмовіўся назваць, зазначыўшы, што ва ўсіх краінах – да соцень памерлых падчас эпідэміі.

«У бальніцах Мінска у нас знаходзіцца хворых на пнеўманію крыху больш за 1 100 [пазней Дз.Піневіч сказаў, што ўсяго былі шпіталізаваныя - 1 266 чалавек з пнеўманіяй, 166 былі выпісаныя], па краіне сітуацыяй не валодаю [4 лістапада галоўны санітарны лекар Валянціна Качан называла лічбу ў 2 154 захварэлыя па ўсёй краіне]. Колькасць памерлых ад пнеўманіі называлася.

На жаль, яно павялічваецца.

Я ніякім чынам не спрашчаю сітуацыю, скажу – пнеўманіі дастаткова шмат, гэта адна з асаблівасцей эпідсітуацыі.

Я хачу сказаць, што ўсе краіны свету паказваюць да сотні памерлых ва ўмовах віруснай інфекцыі.

Церпяць перадусім людзі, што маюць захворванні, а таксама тыя, хто перанёс аперацыйныя ўмяшальніцтвы, але, на жаль, у нас ёсць страты сярод маладых людзей. Гэта адзін з непрыемных момантаў гэтай эпідэмічнай сітуацыі».

Дзмітры Піневіч таксама зазначыў, што ад пачатку рэгістрацыі эпідэмічнага пад’ёму (за два тыдні)

у Мінску перахварэлі 108 тыс. жыхароў сталіцы, пік зваротаў у бальніцы прыйшоўся на панядзелак 2 лістапада – 34 тыс.,

за апошнія тры дні захварэлі 48 тыс., што дазволіла ад пятніцы ўвесці комплекс супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, прыкладам, па 11 лістапада падоўжаны школьныя канікулы.

Але сённяшняя эпідэмія, паводле чыноўніка, нехарактэрная. Дзеці ёй найменш падвержаныя. Звычайна, паводле словаў Дз. Піневіча, гэта 50 на 50 дарослага і дзіцячага насельніцтва. Цяпер хворых сярод дзяцей – 30%.

Таксама Дзмітры Піневіч зазначыў, што сённяшні вірус небяспечны тым, што можна захварэць некалькі разоў, бо прыйшла эпідэмія «мікст»: мяшанай інфекцыяй.

Гэта значыць, што вылечыўшыся ад вірусу групы «А» , можна падхапіць вірус групы «В».

Дзмітры Піневіч параіў рабіць прышчэпкі, бо «прышчэпка дае досыць высокую гарантыю», а новы пік эпідэміі можа здарыцца ў канцы снежня.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я не хачу адпускаць жыццё». У пісьменніцы Святланы Курс рак на позняй стадыі1

«Я не хачу адпускаць жыццё». У пісьменніцы Святланы Курс рак на позняй стадыі

Усе навіны →
Усе навіны

21-гадовы хлопец падпальваў у Лондане дамы прэм'ера Брытаніі

У Расіі маладая мама падпаліла пяць машын Расгвардыі

«Была галоднай, узімку аказалася без цёплых рэчаў». Суседкі расказваюць пра памерлую экс-палітзняволеную Ганну Кандраценка11

«4:30, я сёмая ў чарзе». У Мазыры людзі прыходзяць за некалькі гадзін да адкрыцця паліклінікі, каб трапіць да траўматолага4

Ілан Маск апублікаваў відэа з робатам-гуманоідам, які весела танчыць1

«Алё, ідэолагі, вы там зусім ку-ку?»: беларус абурыўся шалёным коштам папяровага чырвона-зялёнага сцяжка12

Канскі кінафестываль распачнецца з трох фільмаў пра вайну ва Украіне

Расійскія вайскоўцы зладзілі гульню на выжыванне для сваіх саслужыўцаў: з ямы можа выйсці толькі адзін ВІДЭА9

У сталіцы Лівіі адбыліся ўзброеныя сутыкненні пасля забойства ўплывовага сілавіка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не хачу адпускаць жыццё». У пісьменніцы Святланы Курс рак на позняй стадыі1

«Я не хачу адпускаць жыццё». У пісьменніцы Святланы Курс рак на позняй стадыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць