Спорт11

Дзівосы апошняга туру

«Дняпро» прайграла, але заваявала бронзавыя медалі, а вылятае з вышэйшай лігі «Гомель». У нядзелю прайшлі матчы апошняга туру чэмпіянату Беларусі па футболе.

У нядзелю, 8 лістапада, прайшлі матчы заключнага, 26-га туру, 19-га чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

Сёння вызначаліся дружына, што заваявала бронзавыя медалі чэмпіянату, ды трэці няўдачнік, што пакідае вышэйшую лігу.

Бронзу заваяваў магілёўскі «Дняпро», а трэцім няўдачнікам, што пакідае вышэйшую лігу стаў «Гомель» – каманда, якая была чэмпіёнам краіны ў 2003 г. і 2-й у 2007 г.

«Гомель» сёння прайграў у Барысаве БАТЭ – 0:3, а «Віцебск» і МТЗ-РІПА, як потым высветлілася, згулялі выратавальную для мінчукоў нічыю – 1:1. МТЗ-РІПА засталося ў вышэйшай лізе.

Фантастыка, ўсе клубы, што прэтэндавалі на бронзу, сёння прайгралі!

Ужо бронзавы «Дняпро» пацярпеў паразу ў Мінску ад «Дынама» – 2:5,

«Нафтан» у Брэсце саступіў мясцоваму «Дынама» – 0:2, «Шахцёр» прайграў у гасцях аўтсайдэру «Граніту» – 1:2, а «Тарпеда» Жодзіна - у гасцях гродзенскаму «Нёману» – 0:1.

Нічога не вырашалася матчы «Смаргонь» – «Мінск» – 1:3.

Выніковае становішча:

БАТЭ – 62, Дынама Мінск – 50, Дняпро – 40, Нафтан, Дынама Брэст, Шахцёр – 38, Нёман, Тарпеда – 37, Мінск – 36, Віцебск –32, МТЗ-РІПА – 30,

Гомель – 29, Граніт – 25, Смаргонь – 15.

Залатыя медалі 19-га чэмпіянату датэрмінова заваяваў барысаўскі БАТЭ, срэбра – мінскае «Дынама».

У наступным сезоне ў вышэйшай лізе будзе выступаць 12 камандаў, які згуляюць або ў тры колы, або ў два этапы.

З першай лігі пуцёўку заваявала бабруйская «Белшына», што была чэмпіёнам краіны ў 2001 г.

Пакідаюць вышэйшую лігу «Смаргонь», «Граніт», «Гомель».

***

Найлепшым бамбардзірам стаў бразільскі форвард «Гомеля» Каліжуры Майкон — у яго 15 галоў, за ім ідуць адразу гульцы БАТЭ. У Сяргея Крыўца — 14 галоў, у Максіма Скавыша — 12.

БАТЭ - каманда, што найболей забіла ў чэмпіянаце і найменей прапусціла: 55 - 16, менш за ўсіх забіла «Смаргонь» (17), найболей прапусціў «Гомель» - 47.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа2

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі дакладна можна прадказаць надвор'е на месяц? І чаму дагэтуль не папярэджваюць пра тарнада за дзень?5

З'явіцца новая дзяржава — Новая Каледонія3

Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі

Француз пераехаў з Ніцы ў Мінск і адкрыў пякарню12

У Мінску купілі дом за 3 мільёны даляраў. Ён у тым раёне, дзе жыве Эйсмант1

Ці можна будаваць Беларусь па-за межамі Беларусі? Дыскутавалі Ягораў, Гарбацкі, Югася Каляда10

Крамы і пастаўшчыкоў будуць штрафаваць за адсутнасць гародніны1

У Беларусі зацвердзілі сакрэтныя будаўнічыя нормы12

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж54

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа2

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць