Палітыка
1 каментар БелаПАН | 18:00, 8 лiстапада 2009

Лідэраў міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт» Настассю Палажанку і Мікалая Дземідзенку, затрыманых у Мінску 7 лістапада, адпусцілі без складання пратаколаў.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар арганізацыі Таццяна Шапуцька.

Нагадаем, Палажанка была затрымана пры выхадзе з дома, а Дземідзенка — на плошчы Незалежнасці каля касцёла Cвятых Сымона і Алены. Іх даставілі ў розныя аддзяленні міліцыі і спрабавалі абвінаваціць у парушэнні парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў. Паводле некаторых звестак, Дземідзенка планаваў правесці каля помніка Леніну адзіночную акцыю ў межах аб'яўленай «Маладым фронтам» кампаніі «Камунізм — пад трыбунал». За што была затрымана Палажанка — невядома.

«Спачатку Настассю, якую даставілі ў Першамайскае РУУС Мінска, следчыя спрабавалі запалохаць магчымасцю распачынання ў дачыненні да яе справы па артыкуле 193-1 КК (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Потым на яе пачалі складаць адміністрацыйныя пратаколы, а затым, вырашыўшы, што гэта дарэмна, выпусцілі праз шэсць гадзін знаходжання ва ўпраўленні», — сказала Шапуцька.

Мікалая Дземідзенку, паводле яе слоў, таксама пратрымалі каля чатырох гадзін ва УУС Маскоўскага раёна, пасля чаго адпусцілі.

Падзяліцца навіной:         
1 каментар падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Сяржук напiсаў(ла) Лiстапад 8, 2009 у 19:00
А теперь надо подать жалобу в прокуратуру, за незаконное задержание, более чем на три часа. Хотя все понятно каков будет твет, но все же, пусть тебе кто задержал и дал указание на задержание выкручиваются.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы
Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).