культура. рознае
7 каментароў | 16:08, 10 лiстапада 2009

Дэпартамент выканання пакаранняў (ДВП) МУС пры падтрымцы радыё «Пілот FM» і БРСМ рыхтуе да выпуску альбом аўтарскай песні асуджаных.

Пра гэта паведаміў журналістам 10 лістапада ў Гомельскай жаночай папраўчай калоніі № 4 намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі папраўчага працэсу і кадравага забеспячэння ДВП МУС Андрэй Траццякоў.

Паводле яго слоў, для далучэння асуджаных да творчай дзейнасці было прынята рашэнне правесці конкурс аўтарскай песні сярод асуджаных. «Выбраны конкурсныя работы сярод асуджаных для падрыхтоўкі альбому для тыражавання.

Гэты альбом плануецца накіраваць у папраўчыя калоніі, дапамагчы асуджаным знайсці сэнс жыцця праз творчае самавыяўленне», — адзначыў Траццякоў.

10 лістапада конкурс аўтарскай песні прайшоў у гомельскай жаночай калоніі. Перад журы выступілі дзевяць канкурсантак з песнямі пра маму, каханне і зламаны лёс. Паводле слоў Траццякова, усяго ў альбом увойдзе 16 песень, дзевяць ужо запісаны і апрацаваны. Заяўкі на конкурс і запіс альбому падалі ўсе папраўчыя установы Беларусі.

Некаторыя песні з альбому прагучаць па радыё, пераможцы конкурсу атрымаюць дыпломы.

У свабодны продаж ён не паступіць, а будзе распаўсюджаны сярод устаноў сістэмы ДВП і праз БРСМ.

Меркаваны тыраж — 200 экзэмпляраў.

Алена Германовіч, БелаПАН

Падзяліцца навіной:         
7 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Паляўнічы напiсаў(ла) Лiстапад 10, 2009 у 17:22
xD Ваапшчэ блін, жгуць)
Homo habilis напiсаў(ла) Лiстапад 10, 2009 у 18:18
А лукамольцам гэтыя дыскі дапамогуць знайсьці сэнс жыцьця? Тады я ЗА!
Тамбоўскі воўк напiсаў(ла) Лiстапад 10, 2009 у 19:12
А брсм як дапамагае выдаць гэтых 200 дыскаў? ці іх "члены" сядзяць у тых турмах?
Міхаліна напiсаў(ла) Лiстапад 11, 2009 у 0:29
Ну, дзякаваць Богу - дазналіся пра духоўныя карані БРСМу. І распаўсюд - толькі сярод сваіх. Малайцы - вось за гэта - шчыры дзякуй. Як у каго пачуеш такую "музыку са зразумелымі словамі" - значыць правільны грамадзянін. Будуць узаемна распазнавацца :)
магадан напiсаў(ла) Лiстапад 11, 2009 у 12:18
абасраць усё і ўсюды - вось лозунг чытача НН

ад мяне дадам - класная акцыя, вартая і патрэбная. Спадзяюся ў іх атрымаецца лепш чым у каментатараў тут.
Кнехт напiсаў(ла) Лiстапад 11, 2009 у 12:58
магадан напiсаў(ла)
Лiстапад 11, 2009 у 11:18

абасраць усё і ўсюды - вось лозунг чытача НН
----------------------------------------------------------

КАБ НЕ РАСЧЫНЯЛІ РОТА

Над нашай "зонаю" лятаюць галубы
і серуць нам на лысіны і лбы.
Такая чыніцца наўмысная брыдота,
каб вочы - долу і не расчынялі рота.

Разбіць бы ўрэшце тую галубятню,
а галубятніка, па чэсці, - ў вар'ятню!

:)
Міхаліна - Магадану напiсаў(ла) Лiстапад 11, 2009 у 13:34
Нік у вас выдатны - пачнем з гэтага :) Таму і больш зразумелым стаецца вашае захапленне тэмай. Што да мяне - я асабіста заўсёды буду супраць "крыміналізацыі" музычнай культуры, прапагандзе "блатняка" у любых формах дзе заўгодна. Мы - не Расея, дзе за кратамі сёння знаходзіцца 900 000 чалавек, і нам гэтае лайно - непатрэбнае.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).