Усяго патроху22

Расійская рэжысёрка памёрла ад грыпу ў Мінску

10 лістапада ў 3-яй клінічнай бальніцы памёрла кінарэжысёр з Санкт-Пецярбургу 44-гадовая Марыя Салаўцова. Звесткі пра ахвяры эпідэміі застаюцца разрозненымі і замоўчванымі ўладамі Беларусі.

10 лістапада ў 3-яй гарадской клінічнай бальніцы памёрла кінарэжысёр з Санкт-Пецярбургу44-гадовая Марыя Салаўцова. Звесткі пра ахвяры эпідэміі застаюцца разрозненымі і замоўчванымі ўладамі Беларусі.

Як паведамляюць расійскія інтэрнэт-рэсурсы Марыя Салаўцова паступіла ў шпіталь тры дні назад з сімптомамі грыпу. Потым яе стан пагоршыўся, і жанчыну былі вымушаныя перавесці ў рэанімацыю. У аўторак Салаўцова памёрла.

Расійскія блогеры, якія ведалі Марыю, не падбіраюць выразаў, а пішуць, што яна памёрла ад свінога грыпу.
У Мінску яна знаходзілася на здымках новага фільму, якога даўно чакала.

Марыя Салаўцова нарадзілася 23 мая 1965 году ў Санкт-Пецярбурзе. Яна здымала дакументальнае і гульнявое кіно, але была найбольш вядомая як першапраходзец «новага расійскага дубляжа», які пачаўся ў 1990-ыя на студыі «Нева-1».

Яна зняла такія дакументальныя фільмы, як «Дзеці блакады», «Апошняя вахта», фільм-партрэт «Надзея Кашаварава», серыялы — «Марскія д’яблы», «Паляванне на Папялушку».

Сёлетні грып асаблівы: ён дае шмат ускладненняў у маладых людзей. Самае частае ўскладненне — гэта хуткацечная пнеўманія.

У аўторак сталі вядомы звесткі па Гомельшчыне. У вобласці пнеўманія дыягнаставана ў 827 чалавек, у тым ліку ў 643 дарослых і ў 184 дзяцей. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Гомельскага аблвыканкама.

Усяго ў вобласці з 2 па 9 лістапада дыягназ «грып» і «вострыя рэспіраторныя захворванні (ВРЗ)» пастаўлены 48 752 чалавекам, з іх удзельная вага дзяцей склала 49% (24 051), дарослых — 51% (24701). Доля шпіталізаваных склала 2,7% (1299 чалавек). Сярод шпіталізаваных пераважаюць дзеці (60%).

Ад пнеўманіі ў Гомельскай вобласці памерлі 8 чалавек.

Аб выяўленых выпадках грыпу A(H1N1) прэс-служба не паведамляе, як і абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Паводле інфармацыі прэс‑службы, у Беларусі працягваецца ўздым захворвання на грып і вострыя рэспіраторныя інфекцыі.

З 2 па 9 лістапада ў 18 кантрольных гарадах краіне зарэгістравана 223.349 выпадкаў грыпу і вострых рэспіраторных захворванняў.

Галоўная санітарная доктарка краіны Валянціна Качан заявіла пра зніжэнне колькасці новых хворых на 4—25%. Варта адзначыць, што ў мінулыя тыдні яна давала інфармацыю, якую незалежныя СМІ пасля дакументальна абверглі — пра адсутнасць смяротных выпадкаў і дэфіцыту медыкаментаў.

У мінулую пятніцу старшыня Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітры Піневіч назваў лічбу 1266 захварэлых на пнеўманію ў сталіцы ад пачатку эпідэміі. Лічбы ахвяраў ён не назваў. Вось што ён сказаў: «На жаль, яна павялічваецца. Я ніякім чынам не спрашчаю сітуацыю, скажу – пнеўманіі дастаткова шмат, гэта адна з асаблівасцей эпідсітуацыі. Я хачу сказаць, што ўсе краіны свету паказваюць да сотні памерлых ва ўмовах віруснай інфекцыі. ... На жаль,

у нас ёсць страты сярод маладых людзей. Гэта адзін з непрыемных момантаў гэтай эпідэмічнай сітуацыі».

Вядома, што за першыя два тыдні эпідэміі ў Мінску з грыпам і ВРВІ ў паліклінікі звярнуліся 108 тыс. жыхароў сталіцы.

У аптэках і медустановах Мінска і іншых гарадоў застаюцца перабоі з марлевымі павязкамі. Дагэтуль няма ў аптэках у дастатковай колькасці некаторых антывірусных прэпаратаў і прафілактычных сродкаў.

Звесткі ад кіраўніцтва Гомельскай вобласці і інфармацыя пра смерць Салаўцовай — напамін пра неабходнасць берагчыся і памятаць пра эпідэмічную небяспеку.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя8

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў мінскім метро нельга рэкламаваць каўбасу, сыр і шампуні? Чыноўніца патлумачыла5

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў17

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Жлобінскім раёне

Брэсцкага журналіста будуць судзіць за сяброўства ў Беларускай асацыяцыі журналістаў

«Мельнікава не ўпісваецца ў вобраз закаханай дурнічкі». Пракоп'еў агучыў сваю версію37

Спявачка IOWA выступіла ў дзіўным касцюме і абурыла праваслаўных4

Кампанія-выдавец «Свету танкаў» публікуе інфармацыю аб сваёй падтрымцы Узброеных сіл Расіі6

Літоўскі дэпутат: Няма ніякіх прыкмет таго, што Расія ці Беларусь могуць напасці на краіны НАТА ў 2025-м5

Памежнікі затрымалі мужчыну, які спрабаваў заехаць у Беларусь з ануляваным грэцкім пашпартам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя8

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць