Інтэрнаўты, ахвяруйце, каб nn.by існаваў! Дасылайце прыватныя ахвяраванні на рахунак Рэдакцыі.
Зрабіць гэта можна ў любым банку, раздрукаваўшы квітанцыю адсюль і пазначыўшы адно: за Інтэрнэт.
пошук на сайце:
 
архiў

Люты 2010г.

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

Прэзідэнт Азербайджану Ільхам Аліеў стаў ганаровым прафесарам Беларускага дзяржаўнага універсітэту.

У праграме візіту кіраўніка Азербайджана ў Мінску значыўся выступ перад выкладчыкамі і студэнтамі БДУ. Сустрэча адбывалася ў рэктараце ВНУ, на Бабруйскай, 5а. Журналістаў папрасілі прыйсці на мерапрыемства за гадзіну.

Ахоўнікі з рацыямі і сабакам пільна даглядалі ўсе рэчы. А на першым паверсе тоўпіліся дзяўчаты ў нацыянальных строях, якія мусілі сустракаць высокага госця.

Падымаюся на другі паверх. Адразу насустрач ідуць рэктар БДУ Сяргей Абламейка і міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў.

Заля, дзе адбываюцца пасяджэнні Вучонай рады, разлічаная на 120 чалавек. Паціху збіраюцца азербайджанскія студэнты ў блішчастых касцюмах і наваксаваных чаравіках. Нашы студэнты з факультэту міжнародных стасункаў. Усе вокны былі старанна зачыненыя, ці зацягнутыя фіранкамі.

Доктар палітычных навук Ільхам Аліеў заходзіць у залю ў суправаджэнні ўсё тых жа Абламейкі і Радзькова. Рэктар ВНУ на правах гаспадара займае месца пасярэдзіне, а прэзідэнт з міністрам размяшчаюцца па баках.

Першым слова бярэ менавіта Сяргей Абламейка, які паведамляе, што

30 кастрычніка было прынятае рашэнне надаць сп.Аліеву званне ганаровага прафесара БДУ. Навіну прысутныя сустракаюць апладысментамі. Лідэру Азербайджану ўручылі мантыю і дыплом, пасля чаго папрасілі зрабіць невялікую прамову.

Аліеў пачаў з таго, што за апошнія гады адносіны паміж Беларуссю і Азербайджанам атрымалі вялікі поспех. Ён прывёў прыклад заводу па зборцы трактароў, што запрацаваў у каўказскай Гянджы. «Я вельмі задаволены тым, як развіваюцца нашы адносіны. Мы бачым канкрэтныя вынікі і дакладную перспектыву нашага супрацоўніцтва», — кажа І.Аліеў.

Прэзідэнт зазначыў, што за апошні час ягоная краіна прайшла шлях мадэрнізацыі. «Цяпер Азербайджан — самадастатковая краіна», — казаў з кафедры прафесар.

Па словах Аліеў, сёлета Азербайджан з’яўляецца адной з нямногіх краін, дзе працягваецца эканамічны рост, а ў краіне праводзяцца ліберальныя рэформы ў галіне эканомікі.
Адным з галоўных дасягненняў ён назваў эканамічную бяспеку і незалежнасць Азербайджану, якая стала магчымая дзякуючы вялікім запасам нафты і газу.

Значная частка прамовы Аліева была прысвечаная канфлікту Азербайджана і Арменіі ў Нагорным Карабаху. «Гэты канфлікт быў нам навязаны. Сепаратысцкія тэндэнцыі пры дапамозе армян прывялі да вайны, да этнічных чыстак азербайджанцаў.

Больш за 1 мільён маіх суайчыннікаў былі вымушаныя пакінуць свае дамы. Каля 20% азербайджанскай тэрыторыі зараз акупаваныя. Там разбурана ўсё: нашы школы, бальніцы, могілкі, мячэці», — кажа Ільхам Аліеў.

«Была парушаная тэрытарыяльная цэласнасць краіны. Мы прэтэндуем толькі на аднаўлення справядлівасці, законнасці, пастановаў ААН. Армяне кажуць пра самавызначэнне мясцовага насельніцтва. Але калі б яны хацелі стварыць дзяржавы ва ўсіх месцах, дзе жывуць армяне, то атрымалася б у свеце не менш за 20 армянскіх дзяржаў. Мы перакананыя, што вырашэнне гэтага канфлікту — гэта пытанне часу», — зазначыў госць.

Аліеў падкрэсліў, што пасля развалу СССР Азербайджан быў найменш падрыхтаваны да незалежнасці. «Цяпер жа мы маем стабільную, прадказальную, дынамічную дзяржаву, якая дае людзям магчымасць самарэалізавацца ва ўсіх сферах.

У Азербайджана цяпер шмат сяброў у свеце, у тым ліку Беларусь», — так скончыў Аліеў свой выступ.

Зміцер Панкавец, фота Юлія Дарашкевіч

17:56, 12 лiстапада 2009

20 каментароў

Mikola напiсаў(ла)

Лiстапад 12, 2009 у 21:27

Jak dve kropli -Papa Alieu. Jaki byu calavek ,i u Kramle ni aposni.....

Неслучайный прохожий напiсаў(ла)

Лiстапад 12, 2009 у 22:41

Вообще-то, по сугубо моему личному мнению, Ильхам в отношении права на самоопределение армян "мае рацыю". А автор желает нас поссорить с армянами. Зачем выделять эти слова президента Азербайджана? Ведь проблема деликатнейшая. Провакация-с щелкопёров.

Danik напiсаў(ла)

Лiстапад 12, 2009 у 22:53

Неслучайный прохожий напiсаў(ла)
Лiстапад 12, 2009 у 22:41

Вообще-то, по сугубо моему личному мнению, Ильхам в отношении права на самоопределение армян "мае рацыю". А автор желает нас поссорить с армянами. Зачем выделять эти слова президента Азербайджана? Ведь проблема деликатнейшая. Провакация-с щелкопёров.
--------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
Армяне з галавой за расейцаў, бо лічаць, што Расея іх збавіла ад генацыду з боку Асманіі й Пэрсіі. Пры гэтым армяне не далі сябе русіфікаваць.

Яўмен са Старобіна напiсаў(ла)

Лiстапад 13, 2009 у 8:37

А пазыцыя раздае ўлёткі, а лу раздае званьні прафесараў... У кожнага сваё хобі.
Але за БДУ горка і крыўдна, як яны прыніжаюць званьне прафесара раздаючы іх людзям, якія ня маюць ані якага дачыненьня да навукі.

ГЕНА напiсаў(ла)

Лiстапад 13, 2009 у 9:15

Што яшчэ чакаць ад дэградуючай сістэмы вышэйшай адукацыі?

Неслучайный прохожий напiсаў(ла)

Лiстапад 13, 2009 у 9:34

Раздача профессорских званий-политика, практикуется во всём мире. Ад БДУ не паменшае.

сяргей-пінск напiсаў(ла)

Лiстапад 13, 2009 у 12:14

Смешна ўсё гэта, Такі ж цырк быў ужо ў часы Брэжнева...
Асабліва выразна гучыць: ДОКТАР ДУКАШЭНКА...
ВЕДАЕМ ЯГО НУТРО, СУТНАСЦЬ, КУЛЬТУРУ...

Валькоўскі напiсаў(ла)

Лiстапад 13, 2009 у 12:28

Матэрыял пусты (як і здымкі). Наконт армян -- згодзен з "неслучайным прохожим".Іх праблема, хай разбіраюцца між сабой. Трэба фільтраваць, уключыўшы мазгі...

Станкевич напiсаў(ла)

Лiстапад 13, 2009 у 12:49

Трэба фільтраваць, уключыўшы мазгі...
+++++++++++++

А чё фильтровать-то? Алиев высказал видение проблемы со стороны своей страны, армяне выскажутся по-своему. Пресса передаст то, что было сказано. Почему вы сразу видите в том, что написала НН о высказываниях Алиева, желание поссорить нас с армянами? НН ничего не придумала сама, что было сказано, то и дала. Зачем эти перлы о щелкопёрах, напишите свой фильтрованный протест сразу Алиеву...

Неслучайный прохожий напiсаў(ла)

Лiстапад 13, 2009 у 13:16

В заголовок следовало вынести главное- страны СНГ стремяться решить вопросы энергетической безопасности,диверсифицировать направления экономического сотрудничества. Причем здесь армяне, если это не провокация автора?

Damavik напiсаў(ла)

Лiстапад 13, 2009 у 13:34

«Я вельмі задаволены тым, як развіваюцца нашы адносіны. Мы бачым канкрэтныя вынікі і чоткую перспектыву нашага супрацоўніцтва», — кажа І.Аліеў.

Хе-хе. Панкавец - "чоткі" журналіст! :D

Navuchenca BK напiсаў(ла)

Лiстапад 14, 2009 у 16:51

2 Неслучайный прохожий

Лiстапад 12, 2009 у 22:41

"Вообще-то, по сугубо моему личному мнению, Ильхам в отношении права на самоопределение армян "мае рацыю". "

Якога кшталту рацыю? Да 17-га года аніякага Азербайджана не было. І тое, што там цяпер пабудаванае, такое ж азербайджанскае, як і армянскае - на грошы адного савецкага народа. А калі узгадаць, што цяпер яшчэ сярод гэтых доўгажыхароў жывыя тыя, хто памятуюць, як іхніх дзядоў забівалі у 1915-м, дык і невядома, хто каму што павінны..
Мы лахі, калі змаўчалі, калі у нас Вільню адбіралі. А армяне малайцы, што свае карані пільнуюць і могілкі дзядоў не аддаюць! І Арарат іхні! Ці ў каго на гэты конт сумнеў?

Станкевич напiсаў(ла)

Лiстапад 14, 2009 у 18:15

І Арарат іхні! Ці ў каго на гэты конт сумнеў?
++++++++++++++

А по-моему тут всем по барабану, чей Арарат и Ленкорань с Карабахом. И это правильно! И это и моя позиция так же.

Ales' Jurkaviec напiсаў(ла)

Лiстапад 14, 2009 у 19:44

Армяна-азербайджанскі канфлікт не інспіраваны штучна некім звонку напрыканцы 1980-х гг., як гэта хоча паказаць Аліеў, ён мае глыбокія карані. Гэта наўпроставы вынік ранейшай савецкай нацыянальнай палітыкі, калі цалкам адвольна, дзеля бягучых палітычных мэтаў Масквы, праводзіліся межы паміж асобнымі саюзнымі і аўтаномнымі рэспублікамі. І ў выніку атрымалася тое, што атрымалася - штучна прырэзалі да Азербайджана частку тэрыторыі, населенай збольшага не азербайджанцамі, і ўтрымлівалі сілай статус-кво, пакуль тыя сілы былі. А заслабла савецкая дзяржава - і выйшла наяў тое, што раней было для шырокай грамадскасці, блізка не знаёмай з рэаліямі таго рэгіёну, прыхавана. Як часта здараецца, права нацый на самавызначэння ўступіла ў супярэчнасць з прынцыпам непарушнасці дзяржаўных межаў. А наконт 20-ці армянскіх дзяржаў - поўная дэмагогія. Армяне сапраўды жывуць па ўсім свеце, але нідзе, наколькі я ведаю, яны не складаюць пераважнай большасці (акрамя Карабаха).

Я ў карабахскім канфлікце на баку армян, і тое, што яны - прарасейскія, мяне не бянтэжыць. У кожнага народа свая сітуацыя. Для кагосьці Расія - асноўная праблема, для кагосьці - адзіная надзея. І ўвогуле думаю, што Карабаху азербайджанцам ужо ніколі не вярнуць. Што для іх рэальна - дык гэта толькі вярнуць тыя тэрыторыі па-за Карабахам, якія сёння кантралююцца армянскімі войскамі.

Юрась Зянковіч напiсаў(ла)

Лiстапад 14, 2009 у 20:45

Юркаўцу:

Нават калі дапусьціць, што вы на 200% маеце рацыю (хаця я б па гісторыі Карабаха моцна паспрачаўся, бо ня ўсё так проста, як вы пішыце), то што нам з таго? Арменія нам не саюзьнік і Азэрбайджан таксама. З Грузіяй -- у нас агульны агрэсіўны сусед, і таму столькі эмоцыяў выклікала тая вайна. А ў гэтым канфлікце дзе наш інтарэс? Я бачу толькі адзін -- паколькі працоўная група па яго ўрэгуляваньню названая Менскай, то ёсьць інтарэс для нашай дыпляматыі дабівацца міру (на любых умовах), каб распіярыць Беларусь як міратворца.

А на ўзроўні тэорыі можна разважаць і спрачацца. Хаця мне з падачы аднаго шырокавядомага блогера больш цікавая ў гэтым кантэксьце Радэзія АКА Зімбабвэ ;)

wint напiсаў(ла)

Лiстапад 14, 2009 у 23:30

На самой справе, праблема ня надта легкая. У час, калі ўсчалася вайнаў Карабаху, я навучаўся ў Маскве і ўмяне былі велмі добрыя сябры і сярод армянаў, і сярод азербайджанцаў. Я, кажу шчыра, не разумеў гэтага канфлікту, нават не разумеў, чаму гэта можа ў СССР адбыцца і шмат на гэтую тэму размаўляў і з аднымі, і з другімі. У кожнага свая праўда. Больш інтуітыўных сымпатыяў да армянаў было праз тое, што яны хрысьціяне. Але ж гэта не крыжовы паход, каб цалкам яго праз гэта падтрымліваць.
Увогуле, калі бяздумна падтрымліваць у гэтым пытаньні Арменію, як робяць некаторыя камэнтатары тут, дык трэба прызнаць, што Расея ў мінулым годзе цалкам слушна дзейнічала ў адносінах да тэоытарыяльнай цэласнасьці Грузыі. Я так не лічу. Таму таксама лічу артыкул непрафэсійным і правакацыйным.
Пысы, сяброў-армянаў маю больш за азэрбайджанцаў. Хоць шашлыкі ў Менску азэрбайджанец Давыд робіць найлепшыя. :)

Юрый напiсаў(ла)

Лiстапад 14, 2009 у 23:58

Нічога такога страшэннага не здарылася, паважаны Яўмен са Старобіна. У міждзяржаўных адносінах даволі часта адбываюцца ўзнагароджанні лідэраў краін ганаровымі падкрэсліваю, ганаровымі, званнямі прафесара.Такім чынам мы проста дэманструем павагу і пашану нашаму госцю. Ніякіх прывілеяў гэта ганаровае званне не дае, таму не турбуйцеся і спіце спакойна.

Ales\' Jurkaviec 2 Юрась Зянковіч напiсаў(ла)

Лiстапад 15, 2009 у 0:10

хаця я б па гісторыі Карабаха моцна паспрачаўся, бо ня ўсё так проста, як вы пішыце
____________

А што я такога напісаў па гісторыі Карабаха? Фактычна толькі тое, што \"дзеля бягучых палітычных мэтаў Масквы праводзіліся межы паміж асобнымі саюзнымі і аўтаномнымі рэспублікамі. І ў выніку атрымалася тое, што атрымалася - штучна прырэзалі да Азербайджана частку тэрыторыі, населенай збольшага не азербайджанцамі\". Не бачу тут прадмета для спрэчкі. Нагорна-Карабахская аўтаномная вобласць у складзе Азербайджана была створана ў 1923 г., і ў тым жа самым годзе быў праведзены першы савецкі перапіс насельніцтва. Згодна з яго вынікамі, 149600 (94,8 %) насельніцтва вобласці складалі армяне, 7700 (4,9 %) - азербайджанцы. Прытым быў адзін маленькі раён (з цэнтрам у горадзе Шуша), дзе большасць складалі азербайджанцы, і гэта значыць, што ў астатніх карабахскіх раёнах армянаў увогуле было фактычна 100%. Да 1989 г. сітуацыя трохі змянілася, але непрынцыпова - 76% армян і 23% азербайджанцаў.

Хіба што Вы маеце бясспрэчныя звесткі, што некалі на гэтым кавалку зямлі жылі цюркі, і іх армяне адтуль гвалтоўна выгналі. Але калі гэта было якую тысячу гадоў таму, то таксама смешна пра гэта казаць. Таму мне падаецца, што маральнае права армянаў на гэтую зямлю - у разы большае, чым у асецінаў на Паўднёвую Асецію, касавараў на Косава ці беларусаў на Вільню. Таму я і знаходжуся ў гэтым канфлікце адназначна на іхным баку. Калі можаце - запярэчце. Толькі не на ўзроўні, што армяне - прарасійскія, і таму мы павінны быць супраць іх . Бо для мяне гэта слабы аргумент, я нашы спецыфічныя праблемы на іншыя народы аўтаматычна не пераношу. :)

Ales' Jurkaviec 2 wint напiсаў(ла)

Лiстапад 15, 2009 у 0:29

Увогуле, калі бяздумна падтрымліваць у гэтым пытаньні Арменію, як робяць некаторыя камэнтатары тут, дык трэба прызнаць, што Расея ў мінулым годзе цалкам слушна дзейнічала ў адносінах да тэоытарыяльнай цэласнасьці Грузыі. Я так не лічу.
_____________
Я таксама так не лічу. Бо Расія вырашала свае ўласныя задачы, і па сутнасці ім было напляваць на нацыянальныя інтарэсы асецінаў і абхазаў. Проста так атрымалася, што гэта ўсё часова супала. Але асуджэнне мною Расіі (калі казаць пра яе дзеянні ў прынцыпе, як такія) не значыць, што я аўтаматычна разам з гэтым прызнаю, што абхазы і асеціны не маюць і не могуць мець сваіх нацыянальных інтарэсаў, асобных ад грузінскіх, толькі таму, што яны малыя народы, пра якіх мы мала што ведаем (а многія і ведаць не надта хочуць). Таму я, паўтараю, безумоўна асуджаю імперскія замашкі Расіі, але ў той жа час прызнаю права нацый на самавызначэнне. Адно другому не супярэчыць. Проста не трэба ўсё мяшаць у адну кучу. Ёсць грузінскі погляд на праблему, ёсць расійскі, ёсць абхазскі/асецінскі. А мы, як староннія назіральнікі, якіх гэтая праблема непасрэдна не тычыцца, проста выбіраем той пункт гледжання, які нам больш сімпатычны. Асабіста мне - абхазскі/асецінскі. Разумею, што такіх, як я, пераважная меншасць, а для большасці дадзены пункт гледжання ўвогуле не існуе. І гэта, у прынцыпе, натуральна, бо пасля Першай сусветнай вайны (ды і пазней, у міжваенны час) большасць еўрапейцаў, якіх такія пытанні ўвогуле цікавілі, бачылі ў праблеме, напрыклад, прыналежнасці тэрыторыі Беларусі ці Украіны толькі польскі ці расійскі погляд. А беларускага і ўкраінскага (асабліва першага) для іх проста не існавала. Як для большасці з нас нас цяпер не існуе абхазскага ці асецінскага.

Dardan напiсаў(ла)

Лiстапад 15, 2009 у 13:41

20 армянскіх дзяржаваў... Дэмагогія непадсяваная. Армяне сапраўды расьцярушаныя па белым сьвеце (т.зв. сьпюрк). Аднак у той жа Пранцыі ці Лібане яны прыхадні. А ў Карабаху жывуць армяне-аўтахтоны. Там і дагэтуль захаваліся іхныя храмы 9 стагодзьдзя. Ну а калі казаць пра зьнішчэньне на згаданай тэрыторыі азэрбайджанскіх могілак (што, на вялікі жаль, мае месца), дык варта згадаць і пра зьнішчэньне з дапамогаю бульдозэраў армянскіх кладоў у Нахічэвані.
Зрэшты, гэта каўкаскія праблемы. А вось факт зьнішчэньня летувісамі самой памяці пра беларусаў у Вільні, гэта ўжо праблема наша. Дзіўна, што пра яе ніхто ня згадвае.

У 2009 годзе пасольства Славакіі выдала беларусам 1200 бясплатных віз Ва Узбекістане судзяць фатографа за ачарненне народа краіны + фоты журналіста У Расіі леснікам дазволілі прымяняць гумовыя палкі, кайданкі і газ Новая Зеландыя адзначыла Дзень Вайтангі + фота У Берліне адчыніцца свая Алея Зорак: першая зорка—для Марлен Дытрых Прэзідэнт Польшчы запрасіў на сустрэчу Анжаліку Борыс Надзвычай цёплае надвор’е можа сарваць Алімпіяду ў Ванкуверы У Кіеве святкуюць сінюю перамогу На Еўра‑2016 прэтэндуюць Францыя, Італія і Турцыя «Кароткі нарыс беларускага пытання» — 13 лютага, КнігарняЎгалерэі Справу Грамовіча будзе разглядаць Вайсковы суд На Урале міліцыянты збілі і скалечылі прафесара кансерваторыі «Таёта» адклікае 436000 аўто з усяго свету Што слухалі нашы продкі пасля Грунвальдскай бітвы? Для лукашэнкаўцаў бел-чырвона-белы сцяг дублюе матэрыялы Зідан адкрывае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак Прагноз надвор’я ў Беларусі на 10—12 лютага Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада» Футбольная федэрацыя Беніна расфарміравала сваю зборную За адмену смяротнага пакарання выступаюць толькі 39% беларусаў У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі ДАІ бярэцца за грамадскі транспарт у Мінску Косінец перайменаваў у Віцебску сквер Леніна у Парк Шмырова Самы высокі будынак свету ўжо закрылі на рэканструкцыю Трапіў пад электрычку ды застаўся жывы Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і лагатыпы машын На Філіпінах 200 чалавек абвінавачаныя ў масавых забойствах Вайцюшкевіч у Гродне — 12 лютага Гарэў Дом афіцэраў у Мінску Чатыры градусы ў класе Драпежныя рэчы ХХІ стагоддзя Беларускія бізнэсоўцы паехалі ў Бангладэш КДК прапанаваў Саўміну вызваліць ад пасады старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» 15-гадовая канькабежка выйшла на трэніроўку ў стрынгах + фота 14 лютага Малады Фронт замест «Краўн плазы» збярэцца на плошчы Свабоды Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі На мяжы затрыманы аўтамабіль з двайным дном, куды доступ ажыццяўляўся праз пяць люкаў Продаж лікёра‑гарэлачных вырабаў у 2009 годзе ў Беларусі вырас на 14,4% У Якуціі больш за 110 дзяцей атруціліся малаком «Школа» знікне з эфіру на час Алімпіяды
PDF версiя:
iмя:
пароль:
   
дызайн - Я. Шумскi
распрацоўка - texas43