Улада11

У Баранавічах ад пнеўманіі памерла 36-гадовая жанчына

Здарылася гэта 11 лістапада. Знаёмыя памерлай распавялі, што жанчына 1973 г. н. сур’ёзна прастудзілася, але працягвала хадзіць на працу ў краму «Усход», дзе яна працавала касірам.

Здарылася гэта 11 лістапада. Знаёмыя памерлай распавялі, што жанчына 1973 г. н. сур’ёзна прастудзілася, але працягвала хадзіць на працу ў краму «Усход», дзе яна працавала касірам.

У суботу 7 лістапада жанчыне стала дрэнна, і яна трапіла ў шпіталь. Аднак выратаваць яе не ўдалося.

Медыкі пацвердзілі смерць жанчыны ад двухбаковай пнеўманіі, аднак указалі на тое, што лятальны сыход ніяк не звязаны з усплёскам захворвання і сітуацыяй са свіным на грып у Беларусі.

Больш за тое, лекары адзначылі, што ў Баранавічах штогод людзі паміраюць ад пнеўманіі, аднак не пацвердзілі і не абверглі, ці былі такія выпадкі ў гэтым годзе.

У санстанцыі жа «Intex-press» паведамілі, што статыстыку смяротнасці ад пнеўманіі яны не вядуць, а выпадкаў смерці ад грыпу ў гэтым годзе ў Баранавічах не было.

Матэрыялы па факце смерці маладой жанчыны ад пнеўманіі адправілі ў лабараторыю, каб даследаваць іх на наяўнасць штаму грыпу A/H1N1.

12 лістапада сваякі і калегі развітваліся з памерлай. Каса ў краме, за якой яна сядзела, сёння не працавала, побач ляжаць жывыя кветкі. У памерлай жанчыны засталіся двое сыноў.

«Intex-press»

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект

Усе навіны →
Усе навіны

«Часам прыходзіцца нават залазіць у сметніцу». Валанцёры з Мінска расказалі, як ратуюць з вуліцы хатніх пацукоў4

Услед за прэм'ер-міністрам Індыі міністр абароны краіны таксама не паедзе на парад у Маскву5

У Гродне Палац тэкстыльшчыкаў ператварылі ў Рэйхстаг27

Раман Пратасевіч расказаў, якую новую прафесію плануе атрымаць найбліжэйшым часам23

«Гэта не план міру, а тэатр». Зяленскі адхіліў прапанову Расіі пра трохдзённае перамір’е8

Выкладчыку БДУ запрасілі ў Азербайджане 19 гадоў зняволення14

Новая мікрахвалевая сістэма абясшкоджвае раі дронаў за секунды7

«Голас Амерыкі» можа аднавіць вяшчанне на наступным тыдні1

Брухан пацвердзіў, што пойдзе ў спікеры Каардынацыйнай рады ад фракцыі Латушкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць