Пракуратура Першамайскага раёна Мінска распачала крымінальную справу ў дачыненні да супрацоўніка сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі.
Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры, 10 лістапада ў кавярні «Верас» 34‑гадовы супрацоўнік міліцыі і 45‑гадовы старшыня нейкага кааператыва
з хуліганскіх меркаванняў збілі дырэктара і адміністратара кавярні.
Міліцыянер знаходзіўся ў кавярні ў неслужбовы час.
Максімальная санкцыя ч. 2 арт. 339 — пазбаўленне волі тэрмінам да шасці гадоў.
Каментары