Лідэр «Маладой Беларусі» пра «Еўрапейскі форум».

«Наша Ніва»: Якія мэты «Еўрапейскага форуму»?

Артур Фінькевіч: Мэта — згуртаваць нацыянальныя праеўрапейскія сілы. Зараз мы маем каманду аднадумцаў, якая бачыць Беларусь еўрапейскай незалежнай краінай. Мы хочам перамагчы на выбарах 2011 году, вылучыўшы свайго кандыдата ў прэзідэнты.

«НН»: А чаму тады так мала гаварылася на Форуме пра выбары?

АФ: З падтэксту вынікае, што пра іх гаварылі амаль усе. Гэта галоўная тэма. Усе рашэнні, што сёння падымаюцца — гэта прыцэл на прэзідэнцкую кампанію.

«НН»: І хто будзе вашым кандыдатам?

АФ: Кандыдат ужо вызначаны. І ўсе яго ведаюць.

Лідар "Маладой Беларусі" Артур Фінькевіч

Лідар "Маладой Беларусі" Артур Фінькевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?