![]() |
Шаноўныя дэлегаты! Дарагія госці! Паважаныя аднадумцы!Беларусь стаіць перад новым этапам свайго развіцця. Перад нацыяй адкрыліся новыя перспектывы. Унікальныя перспектывы. Незалежнае грамадства павінна вызначыць кірункі руху і ўзначаліць гэты рух.
Наша нацыя стварыла дзяржаўнасць. Мы не дапусцілі адраджэння СССР. Былі закладзеныя асновы канкурэнтнай эканомікі. Мы не дапусцілі аднаўлення савецкай сістэмы.
Гэта ўсё не само сабой зрабілася. За гэтым стаяць высілкі тысяч людзей. Розум і ахвярнасць вас — тых, хто сабраўся ў гэтай зале.
За намі была міжнародная салідарнасць. Але, галоўнае, за намі магутная народная падтрымка. У ключавыя моманты найноўшай гісторыі, калі стаяла пытанне пра незалежнасць, беларуская нацыя выяўляла сваю волю на вуліцах.
У 1991 годзе, пасля ў 1996-м, у 1999-м і ў 2006-м дзесяткі тысяч людзей паказалі, за што яны. Наша нацыя ўсвядоміла: пры патрэбе масава выходзіць на вуліцы.
Па меры таго, як людзі атрасаюць з сябе страх, татальную залежнасць ад улады, па меры таго, як яны знаёмяцца з жыццём іншых краін, з прыходам інтэрнэту амаль ў кожную хату, палітычныя паводзіны грамадзян будуць таксама мяняцца.
З кожным годам беларусы будуць патрабаваць большага кантролю над уладай, большых правоў і свабод, большай павагі да сябе і свайго нацыянальнага «я». Мы будзем падтрымліваць людзей у гэтых патрабаваннях. Мы павінны надаць гэтаму руху арганізацыйную форму.
Трэба зрабіць так, каб нацыя нарэшце сказала сваё вырашальнае слова. І яна яго скажа.
Нацыі трэба даць арыенцір — куды мы прапануем краіне рухацца?Наш адказ просты: Беларусь — у Еўропу!
Тут, у Еўропе, яшчэ ў ХVІІІ стагоддзі была ўпершыню сфармуляваная думка аб роўнасці ўсіх людзей перад Богам і перад Законам. Тут Оруэл і Попер паставілі дыягназ таталітарным дзяржавам, якія знішчаюць асобу. Тут вуснамі Яна Паўла ІІ былі сказаны высокія словы аб недапушчальнасці рэлігійнага і палітычнага экстрэмізму і прыгнёту.
Саветы разарвалі сувязі беларусаў з Еўропай. Аднак за апошнія гады мільёнамі тонкіх нітачак ізноў нашы лёсы пачалі звязвацца.
Беларусы зноў пачалі параўноўваць сябе з еўрапейцамі.
Пасля Чарнобыля больш за мільён дзяцей пабывалі ў Еўропе на аздараўленні. Яны знайшлі там цяпло і сяброў. Мы шчыра ўдзячныя ўсім тым еўрапейцам, якія памагалі нашым дзеткам.
200 тысяч ветэранаў вайны і вывезеных на прымусовыя працы атрымалі дапамогу па лініі фонду «Ўзаемаразуменне і прымірэнне». Гэтыя грошы, канечне, нішто ў параўнанні з пакутамі народа ў вайну, але важныя як знак, як рука дружбы.
Нашы пенсіянеры ўжо таксама ведаюць, што можна жыць інакш. Сёння сярэдняя пенсія ў Беларусі складае 150 долараў ЗША, а ў суседняй Польшчы — 500 еўра.
Прыхарошаная статыстыка хавае рэальны стан беларускай эканомікі. А многія ж людзі бядуюць. Стаўка медсястры — 450 тысяч. Рабочы льнозавода — 300 тысяч. Настаўнік, аснова грамадства — 500 тысяч.
Больш за 600 тысяч чалавек штогод нелегальна працуе за межамі Беларусі. З іх 200 тысяч — у Еўрапейскім Саюзе.
Няма афіцыйнай статыстыкі, колькі маладых грамадзян нашай краіны атрымліваюць адукацыю за яе межамі, бо не могуць самарэалізавацца ў Беларусі. Іх тысячы. На жаль, многія з іх з’язджаюць, каб не вярнуцца. Мы губляем патэнцыял нацыі.
Паглядзім на вынікі сацыялагічных апытанняў. Кожны трэці беларус падтрымлівае ідэю ўваходжання краіны ў Еўрасаюз. І толькі тры працэнты — у склад Расійскай Федэрацыі.
Значыць, беларусы хочуць жыць, як еўрапейскі народ.
Стагоддзямі мы працавалі разам з украінцамі, палякамі, літоўцамі, разам баранілі свае свабоды, межы і эканамічныя інтарэсы. А цяпер палякі і літоўцы пайшлі наперад, у адкрытую прастору Вялікай Еўропы з яе вялікімі магчымасцямі — а мы?
Чаму гэтыя народы прайшлі свой шлях, а мы затрымаліся? Пра гэта трэба спытаць у улады.
Я хачу падкрэсліць неразрыўнасць трох элементаў. Без права на свабодны выбар, без разняволення грамадзянаў на ўсіх узроўнях мы не зможам заняць раўнапраўнае месца сярод еўрапейскіх дзяржаў. У той жа час толькі інтэграцыя Беларусі ў Еўропу здольная забяспечыць паўнавартае эканамічнае развіццё, якога мы хочам. І толькі інтэграцыя ў Еўропу здольная гарантаваць бяспеку нашай краіны.
Пераходны перыяд можа быць. Але ў цэлым, калі сцісла: без свабоды і дэмакратыі не будзе еўраінтэграцыі. Без еўраінтэграцыі не будзе дабрабыту і абароненасці.
Мы ад ЕС нікуды не дзенемся, маючы яго на трох межах. Проста
ці мы будзем побач ЕС, ці ў складзе ЕС. Рэальнасць жорсткая. Хто застанецца за ўсходняй мяжой аб’яднанай Еўропы, застанецца сыравінным дадаткам да Еўразвяза. Будзе бензінавым шлангам, груба кажучы. Хто будзе сябрам ЕС, будзе як унутры сучаснай машыны.
Гаворачы пра значэнне інтэграцыі з ЕС для абароненасці, я разумею як ўнутраны правапарадак, так і замежнапалітычнае забеспячэнне спакойнага жыцця.
Умацаванне дэмакратыі не азначае аслабленне законнасці і правапарадку.
Наадварот, правапарадак у еўрапейскіх краінах падтрымліваецца на найвышэйшым узроўні. Афіцэры войскаў, міліцыі і спецслужбаў у еўрапейскіх краінах зарабляюць нашмат больш, чым іх беларускія калегі. І ўпэўненасць, якасць іх жыцця непараўнальная. Расходы на абарону, расходы на дзейнасць структураў аховы парадку ў Беларусі трэба прыводзіць да еўрапейскіх стандартаў. Гэта адзін з ключоў да дэмакратычнай эвалюцыі.
Свабода будзе выгадная ўсім, нават тым, хто яе цяпер баіцца і змагаецца супраць яе.
Зарабіць на годнае жыццё можна, і не прадаючы свабоду!
Ці азначае наш арыенцір на Еўропу тое, што мы прапаноўваем іншы варыянт самаізаляцыі? На шкоду нашым кантактам з нашым стратэгічным партнёрам Расіяй? Не! Беларусь павінна быць адкрытай для шырокага замежнапалітычнага дыялога з любой краінай свету з любога рэгіёну. Гэта натуральнае права свабоднай суверэннай дэмакратычнай дзяржавы.
Толькі багатая, эканамічна развітая Беларусь зможа забяспечыць сабе незалежнасць. Вось чаму мы будзем падтрымліваць крокі дзеючага беларускага ўрада па прывядзенні эканомікі да еўрапейскіх стандартаў.Адначасова мы будзем цвёрда змагацца з рэжымам за кожны лапік свабоды. Не можа быць устойлівага развіцця без свабоды.
Будучыня беларускай эканомікі — у прарыве на рынак ЕС. Невыпадкова міністэрствы сталі ў чаргу па еўрапейскія інвестыцыі, а Нацбанк гатовы пакорна прытрымлівацца рэкамендацый Міжнароднага валютнага фонду, які ўчора яшчэ быў анафемай.
Крызіс падштурхнуў кіраўніцтва краіны да Еўропы — але не да дэмакратыі. Беларусь яшчэ не зрабіла галоўнага кроку насустрач Еўропе — пераменаў у палітычнай сістэме.
Нядаўна на беларуска-нямецкім форуме Уладзімір Макей сказаў: што «ўпэўненыя крокі павінны рабіцца няспешна». Нібыта і нашы продкі ў свой час падобна фармулявалі аснову беларускага кансерватызму: «Старыны не рушыць, навіны не ўводзіць». Аднак ёсць адзін нюанс. Гэтая формула — «Старыны не рушыць, навіны не ўводзіць» — адносілася да захавання старых вольнасцяў і правоў. Яе згадвалі, калі ўзнікала пагроза тыраніі.
Перажыткі саветчыны трэба ліквідаваць рашуча. Каб Беларусь увайшла ў Еўрасаюз, каб Беларусь ператварылася ў тэхналагічна і сацыяльна перадавую краіну, патрэбна воля да пераменаў.
Паплечнікі мае! Аднадумцы! Мы маем такую волю.
Наша вялікае дасягненне, што мы згуртаваліся ў адзін Беларускі Незалежніцкі Блок,
бо незалежнасць для нас абсалютная каштоўнасць.
Рух за Свабоду будзе рухавіком пераменаў і платформай для дыялогу з грамадствам.
Народны Фронт прынёс вялікую традыцыю палітычнай барацьбы і беларускага адраджэння.
Хрысціянская Дэмакратыя ўмацоўвае павагу да агульначалавечых і сямейных каштоўнасцяў.
«Малады фронт» вытрымаў самыя суровыя рэпрэсіі. Ад яго ў нас будзе нязломнасць.
І «Правы альянс» дае загартоўку духа.
«Маладая Беларусь» і Маладыя дэмакраты» самой назвай мабілізуюць.
Рух салідарнасці «Разам» будзе спрыяць самаарганізацыі тых, каму ёсць што абараняць.
Гэта яшчэ не ўсе. Іншыя далучацца, калі пабачаць нашы прынцыпы. Мы чакаем вас. Мы абавязаны быць разам!
Цяпер пра адносіны Еўрасаюза і нашай краіны.
Калі мы бачым, што ў чымсьці ёсць нацыянальны інтарэс, мы павінны яго ўпарта адстойваць.
Прывяду прыклад з нядаўняй гісторыі. Яшчэ 10 гадоў назад большасць грамадзян выступала за аднаўленне СССР. Гэтая большасць памылялася. Яна выступала за стварэнне гібельнае для будучыні беларускае эканомікі, гібельнае для беларускае ідэнтычнасці саюзнае дзяржавы з Расіяй. Мы адкрыта выступалі супраць. Мы не дапусцілі аднаўлення СССР. Прайшло 10 гадоў. Хто цяпер з намі не пагодзіцца? Усе пагаджаюцца. Не будзем жа баяцца адстойваць стратэгічна важныя для нацыі рашэнні і зараз.
Палітыка ізаляцыі рэжыму не апраўдала сябе. Ізалююць рэжым, але калі ізаляцыя доўгая, то ў выніку ў яе трапляе народ.
Мы — катэгарычна супраць гэтага. Любое пашырэнне кантактаў з Еўропай ідзе ў доўгачасавым плане на карысць. А ізаляцыя не пакідае рэжыму выбару і кідае нас у поўную залежнасць ад Расіі.
Наша мэта — дамагчыся незваротных пераменаў не толькі ў эканамічным курсе Беларусі, але і ў дзейнасці ўсіх дзяржаўных інстытутаў. З такімі крытэрамі мы падыходзім і да пазіцыі нашых еўрапейскіх партнёраў у іх дыялогу з афіцыйным Мінскам.
Цяпер пра выбары.
На любых сумленных выбарах мы перамаглі б. На любых.
Але для рэалізацыі права на выбары трэба змагацца. Трэба паслядоўна выкарыстоўваць кожную магчымасць для размовы з людзьмі. Трэба дабівацца пераменаў у свядомасці.
Таму
я — праціўнік байкотаў. Ва ўмовах аўтарытарнага рэжыма пасіўны няўдзел павышае шансы на прызнанне выбараў легітымнымі.
Разумеючы ўсе існуючыя праблемы з выбарамі, рэальнымі паўнамоцтвамі мясцовых дэпутатаў, я глыбока перакананы, што мясцовыя выбары ні ў якім выпадку нельга ігнараваць. У спалучэнні з вострымі лакальнымі праблемамі таго ці іншага рэгіёна нашымі лозунгамі на выбары застаюцца «Незалежнасць! Дэмакратыя! Еўрапейскасць!»
Мы абаранялі кожнага, хто пацярпеў у барацьбе. Мы арганізавалі навучанне для рэпрэсаваных студэнтаў. Мы далі дапамогу пацярпелым. Мы ладзілі канцэрты забароненых музыкаў. Запрацавалі «Белсат» і новыя радыёстанцыі. Там, дзе ўлады зачынялі газеты, мы адкрывалі інтэрнэт-сайты. Мы ў меру нашых магчымасцяў дапамагалі кожнай спробе людзей самаарганізавацца. У нас не было на тое вялікіх грошай. Затое была салідарнасць.
Я асабіста імкнуўся не прапусціць ніводнага суда. Я пабываў у васьмідзесяці гарадах Беларусі.
Гэта дае мне маральнае права быць лідэрам незалежнага грамадства і я ім буду незалежна ад выбараў.
Усё тое, што мы рабілі, мы будзем рабіць да перамогі.
Удзел у прэзідэнцкай гонцы для мяне і для нас не самамэта. Калі з’явіцца рэальны кандыдат, здольны пераканаць у сваёй шчырасці і сваёй праграме ўсё грамадства, здольны аб’яднаць вакол сябе рэальна існуючыя дэмакратычныя сілы — гэта значыць, дэмакратычны рэгіянальны актыў перш за ўсё, а не толькі сталічную тусоўку — мы і я падтрымаем такога кандыдата і будзем працаваць з ім у той якасці, у якой спатрэбіцца.
Калі на выбары пойдзем, пойдзем для перамогі. У 2006-м было пякельна цяжка, і то працавалі на перамогу. Тады мы перамаглі страх. Такога страху, які быў перад Плошчай, больш не будзе. У 2011-м будзе лягчэй. Рэжым аслаб. Яго падтачыла эрозія. Тыя, хто раней рэжым будавалі, цяпер самі зразумелі: сістэму пара мяняць.
Мы не дапусцілі развалу і дэзарганізацыі апазіцыі, калі лідэры сыходзілі адразу пасля выбараў ці з’язджалі за мяжу.Я, Мілінкевіч, тут, з вамі. Я прайшоў з вамі ўвесь шлях. З вамі быў на Плошчы ў 2006-м. З вамі сядзеў у турме на Акрэсціна.
Але давайце не абсалютызаваць асобу. Давайце абсалютызаваць супольнасць. Нашу грамадзянскую супольнасць.
Даверыць нацыя незалежнаму грамадству прывесці Беларусь у Еўрасаюз — даверыць і Мілінкевічу.
Я здольны прывесці Беларусь у Еўрасаюз.
Я буду рыхтавацца да выбараў. Мы, Беларускі Незалежніцкі Блок, будзем да іх гатовыя. Павінна быць агучаная ясная альтэрнатыва цяперашняму аўтарытарнаму курсу. Гэта — свабодная, дэмакратычная, еўрапейская Беларусь. Еўрапейская ў штодзённай рэальнасці. Тая, за якую мы гатовыя змагацца. Якую мы хочам пакінуць нашым дзецям.
Мы выправім гэтую трагедыю нацыянальнай гісторыі, што Беларусь была вырваная з еўрапейскага кантэксту.
Беларусь стане квітнеючай еўрапейскай краінай.
Я гляджу ў вашы вочы і бачу: стане.
Беларусь у Еўропу! Жыве Беларусь!





Зразумела, што як і многія, хацеў бы, каб рэжым знік сёння да вечара, але ...
Толькі вось не прагучала адказу на тое, як Мілінкевіч збіраецца разруліць пытанне з унясеннем змяненняў у выбарчы закон і выкананнем "новага" закону. Якія ўмовы будуць выстаўлены рэжыму пры "паходзе ва ўладу"? Як гэтыя ўмовы будуць выконвацца апазіцыяй?
Напрыклад, толькі удзел Лукашэнкі ў наступных прэзідэнцкіх выбарах азначае гвалт, гвалт і гвалт.
Што Мілінкевіч супрацьпаставіць гвалту? Мантры аб нашай перамозе ў гістарычнай перспектыве?
Але ж людзям, якія памятаюць стук труны з "дарагім Леанідам Іллічом" аб дно магілы, так хочацца дажыць да дня дэмантажа апошняй? дыктатуры.
++++++++++++++++++++++++++
Враньё! Милинкевич прошёл шлях вместе с аппаратом Лукашенко. И сейчас с ним идёт. Кто слышал о таком оппозиционере Милинкевиче начиная с 1988-го? Он в "оппозиции" с того момента, когда "прагматики" бабло начали получать за свою оппозиционность. Вот когда он "вылез из окопов" (это его слова). Лицемерия у Милинкевича хоть отбавляй, что есть то есть.
Идеология Милинкевича- это идеология государственного предательства, программа предательства белорусского суверенитета.
Згодзен з вамі.
Ну, які адэкватны чалавек з гэтым можа не пагадзіцца?
=============================================================
Адэкватны - лёгка не пагодзіцца. Няма ніякай лёгікі ў схеме "рэжым дрэнны, таму трэба ўвесьці візавыя санкцыі супраць грамадзян краіны, а супраць рэжыму - прыпыніць".
Паверу Мілю і ў гэты раз, але гэта ДАКЛАДНА АПОШНІ. За новага!
Але не дае пакою пытаньне - чаму байкот аўтар упарта атаесамляе з пасіўным няўдзелам? Вельмі трэба дыскрэдытаваць саму ідэю, бо пад яе не даюць грошы?
Самы пачварны перажытак САВЕТЧЫНЫ гэта калектыўныя гаспадакі
“Положение о СОЦИАЛИСТИЧЕСКОМ землеустройстве и о мерах перехода к
СОЦИАЛИСТИЧЕСКОМУ земледелию” было принято ВЦИК в феврале 1919 года.
В разработке «Положения», его редактировании принимал непосредственное участие В.И. Ленин.
«Для организации сельского хозяйства на основах СОЦИАЛИЗМА, воспитания трудящихся масс в духе СОЦИАЛИЗМА, а также объединения пролетариата и деревенской бедноты ---говорилось в «Постановлении»,-- необходим переход от единоличных форм землепользования к товарищеским» -- («Известия ВЦИК» №34, 14 февраля 1919г.).
Читайте Ленина. И для этого не надо пробираться в секретные архивы и спецхраны. Читайте доступные всем его труды, изданные миллионными тиражами: “В октябре 1917 года мы брали власть вместе с кресьянством в целом. Это была революция БУРЖУАЗНАЯ посокльку классовая борьба в деревне ещё не развернулась. Как я уже говорил, только летом 1918г. началась настоящая пролетарская революция в деревне” . (Из выступления В.И.Ленина на VIII съезде РКП(б), 23 марта 1919года).
Социализм это очень просто, я бы даже сказал, примитивно, далее цитирую Ленина.
«Социализм есть уничтожение классов.
Чтобы уничтожить классы, надо, во-первых, свергнуть помещиков и капиталистов. Эту часть задачи мы выполнили, но это только часть и притом не самая трудная. Чтобы уничтожить классы, надо, уничтожить разницу между рабочим и крестьянином, сделать всех—рабочими».«Правда» №250, 7 ноября 1919г. Подпис Н.Ленин.
То есть переделка крестьянина-хозяина в деревенский пролетариат.
Что тут не понятно?!!!
А деревенский пролетариат пъёт круче городского.
Лiстапад 15, 2009 у 20:22
Димыч1, прабачце, а што паводле вас азначае здраду беларускай незалежнасьці? Калі ўступленьне ў Эўразьвяз гэта здрада, то назавіце хоць адну краіну, якая страціла ад становячыся чальцом Эўразьвязу. Бо я не прыгадваю :)
На слово Вы вероятно не поверите, тогда изучите историю возникновения ЕС. Изучите историю отношения к ЕС в разных европейских странах. Евроскептиков в Европе полно. Из известных и бывших наших сограждан назову известного советского диссидента В.Буковского из Англии. Его точка зрения: Евросоюз скопировал худшие черты СССР: сверхцентрализация и чудовищный бюрократизм. Еврочиновники из Брюсселя собирают налоги со всей европы, затем одним дают дотации, другим нет, подменяя национальные европейские правительства. Дошло до маразма: чиновники из Брюсселя решают за фермеров какой длинны и формы должен быть выращенный и продаваемый в ЕС огурец.:)) Есть еще один момент: после вступления в ЕС вы не можете препятствовать передвижению:
- капитала
- товаров
- населения
Вам придется подписать Дублинское соглашение. По нему любой африканос из Франции имеет полное и законное право приехать и жить, допустим, в Пярну, Ригу, прочее. Вы не против? Но дело в том, что таких в ЕС уже миллионы. В Европе происходит медленнная замена коренных европейцев на желтых, смуглых европейцев-выходцев из Азии, Африки. Таким образом, европейская идентичность как региона христианства и общей культуры медленно, но неуклонно размывается.
В таком случсае не трудно предположить, что белорусы в составе ЕС просто могут раствориться как этнос в будущем.
Идеология Милинкевича- это идеология государственного предательства, программа предательства белорусского суверенитета.
>>>>
Точно такого же государственного предательства между прочим, что и продажа белорусского суверенитета москалям. :)
Паверу Мілю і ў гэты раз.>>>>
Мало было 2001, 2006 года, но видимо очень хочется ещё раз, по тому же кругу. :))
Вот действительно, я всегда удивлялся как ловко лукашенковские спецслужбы используют этот самый фактор желания перемен и направляют эти стремления в никуда. Помню 2001 год. Те же самые персонажи. Миля, который тогда даже на площади не появился, занят видимо очень был, НГО и т.д. И дети, которых собрали и закрыли в Белсовпрофе. Вот они то верили на самом деле в победу, а их кинули, закрыли на ночь без жратвы и воды. Многие из них ушли тогда из оппозиции почти сразу. В 2006 их тех уже не было, были другие. Другое поколение, которых не закрыли правда в Белсовпрофе, как тех, но пытались всё время "спасти", то отводили возлагать цветы куда-то, то советовали расходиться по домам. И снова те же самые физиономии. Умные правда уже давно поняли кто играет эту игру. Бойкот, бойкот вам всем!
Мы — катэгарычна супраць гэтага. Любое пашырэнне кантактаў з Еўропай ідзе ў доўгачасавым плане на карысць. А ізаляцыя не пакідае рэжыму выбару і кідае нас у поўную залежнасць ад Расіі."
Ну, які адэкватны чалавек з гэтым можа не пагадзіцца?
>>>>
Ну какой адекватный человек может с этим согласиться? Лукашенко вместе со своими евроадвокатами пытается "санкции против Лукашенко" и его приближённых выдать за "санкции против народа", которые им очень хотелось бы отменить, а диктатуру узаконить. Милинкевич так прямо и говорит: "Палітыка ізаляцыі рэжыму не апраўдала сябе." Т.е. говорит и делает то, что выгодно Лукашенко. Я вообще считаю, что весь этот евроспектакль это механизм используемый режимом и работающий в интересах режима. И цена этих "контактов с Европой" это цена ещё парочки президентских сроков Лукашенко. А ведь именно это и подразумевается. А нам всё поют уже заезжаную лебединую песню, что кидание режима в объятия Москвы объясняется не природой этого режима, а санкциями против Лукашенко и его группы. Только её исполнители и дирижёры совсем не говорят о том, что режим сам и кидается всё время в те объятия, может поэтому и не вспоминается ни про только что подписанное КСОР, ни про ПВО, ни про только что проведённые так называемые учения с репетицией захвата то ли Литвы то ли Украины, толи всей Балтии и даже ядерного удара по Польше. В схему не укладывается. Не выгодно. Как и активная распродажа земли, заводов и фабрик российским гастролёрам.
Они нам предлагают схему: в Европу, но с режимом. Т.е. другими словами: режим в Европу.
А в сущности это схема выглядит совсем иначе: это банальный раздел белорусского пирога между ЕС и Москвой, при условии сохранения режимом власти при видимости его трансформации. Высший пилотаж.
Лiстапад 15, 2009 у 15:54
Милинкевич озвучил план сдачи белорусского национального суверенитета в угоду еврочиновникам из Брюсселя. Вот сдадим независимость и будут заробки и все прочее. Ага, прям счастье всем припрет.:)0
-------------------------------------
Чыя б мычала?! Дзімыч заклапаціўся беларускім сувернітэтам!
На кожным вуглу роў аб тым, што нам ніколі не стаць еўрапейцамі, і раптам захваляваўся.
Не хвалюйся, пакуль нас туды прымуць, ты яшчэ паспееш пазмагацца за незалежнасць ад беларускай мовы.
Мне Эўропа не патрэбна таксама, як і Расея!!! Яны мне не патрэбны!!!
ЭС - гэта новы СССР, дзе вялікія эўрапейскія народы вырашаюць знешнюю палітыку!
ЭС чакае гісторыя Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.
РАЮ БЫЦЬ БЕЛАРУСКІМ ПАЛІТЫКАМ, А НЕ ЭЎРАПЕЙСКІМ...
Это что, уже всё на что хватает головы в отделе? Какой караван там у вас? Баранов что-ли? Что вы можете противопоставить, "специалисты"? Какие аргументы, какие доводы, кроме как вот высунуться из-за угла с своими дешёвыми реплками.
І зразумела, чаму ніводны з іх гэтага не тлумачыць: таму, што баяцца, што іх пасадзяць за заклікі да гвалтоўнага зьвяржэньня існуючага Прэзыдэнта. У выніку, усе апазыцыйныя палітыкі прэдаюцца чыстай манілаўшчыне.
А марыць - ня шкодна... Але чытаць і слухаць пра нейкія іх сьветлыя мары даўно нецікава.
Я вось таксама магу марыць ня горш: а вось добра было бы пабудаваць мост адсюль і да самага Пецярбурга (і збіраць па 10 эўра за праезд) :-)
2Димыч1: Идеология Милинкевича- это идеология государственного предательства, программа предательства белорусского суверенитета...
2Tatiana: Европа делает деньги - там все четко и понятно...
2Витязь: ...это банальный раздел белорусского пирога...
______________________________________
Ведаеце, шаноуныя, нешта тут не тое... Чаму барацьбiты за незалежнасць Беларусi спрэс пiшуць па-расейску? Можа гэта свядома, насуперак ЭС, якi шануе нацыянальныя мовы?
2Адлеглы: чытаць і слухаць пра нейкія іх сьветлыя мары даўно нецікава.
_________________________________________
Прабачце, а тады чаму вы чытаеце ды каментуеце?
Выбачацца ня трэба, адказваю: дык як аптыміст, я чытаю - і ўсё спадзяюся, што некалі натраплю ў нейкага палітыка на нешта, што ня будзе проста яго сьветлымі марамі, пустымі летуценьнямі. Нешта, што пераканае ў рэальнасьці зьдзяйсьненьня. Гэта, можа, такая мая сьветлая мара :-)
>>Можа гэта свядома, насуперак ЭС, якi шануе нацыянальныя мовы?
Вы яшчэ не нацешыліся. А ў Латвіі ў жоўтай прэсе ўжо даўно абмяркоўваюцца варыянты выхаду з ЕЗ. І я асабіста таксама хачу жыць у _суверэннай_ дзяржаве, без далучэння а ні да якіх звязаў. Паверце, ніхто там нас не чакае, іначай даўно бы ўжо візавы рэжым скасавалі для народу.
Вы цешыцеся, як i бальшыня празаходнiкаў, надзеямi, што беларускi пiрог прыхватызуе Захад замест Масквы, пасьпее выхапiць. Дзе тут беларуская пазыцыя? Дзе пазыцыя дзяржаўная?
Гэты пiрог мiж тым будзе разьмеркаваны нямецка-расейскiмi хаўрусьнiкамi, так што як вам хочацца i не атрымаецца. А частка яго i так у продажы маскавiцтву. Гэта цана iнтэграцыi рэжыма - распродаж Беларусi. Дзе тут беларускiя iнтарэсы? У чым? У тым, што нацыянальнае багацьце прыхватызуе Берлiн, Масква i ўладная група разам? Без улiку iнтарэсаў беларусаў.
Не маскавiцтва занепакоiлася, а беларусы занепакоiлiся, што застанецца Беларусi. Беларусi ж застанецца:
1) ўзаконены рэжым; 2) распрададзенае нацыянальнае багацьце; 3) КСАР; 4) аддадзеная маскавiцтву СПА 5) прызначаныя праз 2 гады АСВ-2011 з тымi жа задачамi
i 6) бясплатныя вiзы, магчыма! - дазволяць вам катацца ў Монтэ-Карла i Жэневу, дзе дзiвiцца ў крамах на швайцарскiе гадзiньнiкi па 20 тысяч $.
Хто ж будзе ажыццяўляць урэшце беларускiя iнтарэсы? Калi на палiтычнае поле штучна, за кошт альбо уплыву, альбо абавязкаў, альбо рэсурсаў пабудавана зьнешнiмi цэнтрамi так, што частка груп прастытуюе альбо маскавiцтву, частка альбо Захаду, а частка ўвогуле абодвум? З гэтага вынiкае патрэба ў прабеларускай ciле, у беларускiм руху, вышэйрэкламуемае ня ёсьць такiм.
А што дзіўнага ў гэтых пытаннях? Іх задае кожная структура, якая прымае ў свае шэрагі новыя суб'екты. Калі ў 2004 годзе Польшчу прымалі ў ЕС, то еўраскептыкі казалі, што гэта канец незалежнасці. Цяпер Польшча мае АБАВЯЗАК выкарыстаць на працягу некалькіх год каля 100 млрд. еўра ў рамках сяброўства ЕС. Кожнае ўтварэнне зацікаўленае ў тым каб узмацняцца. Калі Беларусь хоча ў ЕС, яна павінна паказаць - які яе ўклад у развіццё еўрасупольнасці. Апрача таго, сяброўства з ЕС абсалютна не перашкаджае гандляваць з іншымі краінамі і мець з імі добрыя дачыненні.
Хацелась бы выругацца, але не буду. Гэтыя словы я чую ужо на працягу 10 год. Рэжым слабее а апазіцыя друрнее. Пасьля 2006 году, Міля казаў аб тым, што рэжым непраіснуе і 2 гадоў. Але, як бачым, усе нязьменна і добра... Шкада пісаць каментрары, бо і так нічога не зьменіцца.
---
Ледзь не ўсцаўся. Сп. Мiлiнкевiч гэта нават не палiтык. Гэта звычайны трэцясектарны бюракрат "эўпейскага ўзроўню". I на беларускага лiдэра анiяк не цягне, як не падмазвай, тым больш на Гонар Беларусi яму.. як да Луны. Прычым зусiм i не важна дзе тыя цi iншыя прафесiныя балтуны атрымлiваюць грошы, цi тое ў Маскве, цi тое ў нейкiя iншыя месцы "пiшуць гранты". Сэнс не мяняецца - будуць плясаць так, як замовяць кармiльцы. Што б не казалi тут iхныя трубадуры.
---
+100.
Ну, што Вы такі нецярплівы! Хочаце падправіць эвалюцыю рэвалюцыяй? Дык самі ж пры гэтым і пацерпіце!
Чакайце і назірайце: Лукашэнка паехаў туды прасіць грошай, Мілінкевіч - сюды. Чым Вам дрэнна? Хочаце выпрашанае імі самі дзяліць? :)
Тады ўступайце ў "Белую Русь", альбо ў "За свабоду" (толькі не забудзьцеся вярнуць кампутар, калі захочаце потым сыйсці). :)
Але трэба маладым даваць дарогу падстаўце ім калі ласка не НАГУ А ПЛЯЧО!!
з павагай !!
Лiстапад 15, 2009 у 22:20
Кнехт, с каких это пор мы с вами на "ты"? Я с вами коров не пас.:)) Так что соблюдайте дистанцию и правила хорошего тона.
------------------------------------------------
Дзімыч, я тыпу выбачаўся перад табою (цьфу ты! - Вамі) за фамільярнасць і дыстанцыю. але рэдактар чамусьці заблакаваў тэкст.
Так што выбачай - чарговая рыфмоўка ў твой гонар не прайшла цэнзуры.
Дарэчы, калі ты пішаш "вы" з маленькай літары, гэта прыраўніваецца да "ты" - мы квіты. :)