Культура

Кшыштаф Занусі: Кінафестываль — гэта новая форма пракату

Цяпер кінафестываль з’яўляецца новай формай пракату. Такую думку на прэс‑канферэнцыі ў Мінску 15 лістапада выказаў польскі рэжысёр кіно, тэлебачання і тэатра, сцэнарыст Кшыштаф Занусі, які бярэ ўдзел у фестывалі «Лістапад‑2009».

Паводле яго слоў, амерыканская кінапрадукцыя не заўсёды прапускае фільмы на экраны, таму фестывалі дапамагаюць данесці карціны да гледачоў. «У Італіі няма горада, дзе няма фестывалю, яны праводзяць прыблізна 300 кінафестываляў на год. Цяпер з’явіліся фільмы, якія жывуць толькі на фестывалях», — зазначыў Занусі.

Адказваючы на пытанне, якія можна даць парады для развіцця беларускага кіно, Занусі зазначыў, што «кіно другаснае». «Першае — гэта мары вашых жыхароў, іх мэты і чаканні.

Трэба адчуць настой грамадства, што хвалюе людзей, што трывожыць, чым яны незадаволены. Кіно павінна паказваць гэта»,

— сказаў рэжысёр. Паводле яго слоў, у Беларусі здымаецца шмат фільмаў пра вайну, аднак кіно не павінна закранаць толькі гісторыю.

Занусі паведаміў, што сусветны крызіс не паўплываў на вытворчасць польскага кіно: у краіне прыняты закон, згодна з якім 1,5% даходаў ад рэкламы, кабельнага тэлебачання і прададзеных білетаў на кінасеансы ідзе на развіццё кінематографа. Дзякуючы гэтаму апошнімі гадамі ў Польшчы з’явілася шмат маладых рэжысёраў.

Сёлета майстар адзначыў 70‑годдзе. Паводле слоў Занусі, у многіх краінах свету былі арганізаваны рэтраспектывы яго фільмаў. «Я нядаўна быў у Турцыі, у Італіі, дзе прэзентаваў сваю новую карціну. Я шмат падарожнічаю і адчуваю сябе поўным сіл», — сказаў рэжысёр. Зараз Занусі з вялікай цікавасцю ставіцца да Азіі. «Будучыня свету звязана з Азіяй, і мы ўсе гэта адчуваем, хаця еўрапейцаў яшчэ не да канца зразумелі», — мяркуе рэжысёр.

Напярэдадні ў сталічным кінатэатры «Перамога» адкрылася рэтраспектыва фільмаў Кшыштафа Занусі.

У межах фестывалю «Лістапад‑2009» польскі рэжысёр правядзе творчую сустрэчу з гледачамі ў Гомелі, майстар‑клас у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе14

«Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

У ДАІ распавялі, як будуць перакрываць Мінск у дзень параду

Мужчына ў Бярозаўскім раёне зрабіў пісталет-кулямёт на 3D-прынтары7

Іпэшнік у Мінску пісаў ананімкі на канкурэнтаў, у тым ліку і палітычныя. Зафіксавана 18 эпізодаў3

Новае наступленне УСУ ў Курскай вобласці5

«Ён забыўся, што ў нашай краіне час — нішто». Класічны кітайска-амерыканскі бестсэлер выйшаў па-беларуску2

Памерла Кацярына Ягорава (Несцяровіч)

Моцны вецер пашкодзіў дахі, паваліў дзясяткі дрэваў — МНС расказала пра наступствы ўчорашняй буры

Албанія вярнула бязвіз для беларусаў на пэўных умовах

Сямідзённае ласянятка адстала ад мамы ласіхі і прыбілася да статка кароў у Пастаўскім раёне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе14

«Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць