Сустрэча прэзідэнта Расіі з беларускімі журналістамі адбудзецца 23 лістапада ў Крамлі.
![]() |
У Маскву запрошаны не толькі незалежныя, але і адкрыта апазіцыйныя беларускія СМІ. Ніколі раней прэзідэнты Расіі такіх інтэрв’ю не давалі.
У ліку удзельнікаў будуць газеты «Наша Ніва» і «Народная воля», агенцтва БелаПАН, партал tut.by.
Запрошаныя ў сталіцу Расіі і найбольшыя дзяржаўныя выданні і тэлеканалы, у тым ліку беларускамоўная «Звязда», якую ў лукашэнкаўскі топ‑пул не дапускаюць.
Што і гаварыць, рэдактар НН быў ашарашаны, калі пачуў у слухаўцы: «Вам тэлефануюць з аддзелу грамадскіх сувязяў Адміністрацыі прэзідэнта Мядзведзева...». НН ніколі не запрашалі на інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі.
Можна быць пэўным, што незалежныя газеты падрыхтуюць вострыя пытанні да сустрэчы.
Падыход прэзідэнта Мядзведзева розніцца ад падыходу папярэдніх кіраўнікоў Расіі. Нагадаем, што Мядзведзеў даў эксклюзіўнае інтэрв’ю нават газеце забітай Ганны Паліткоўскай. Што да Беларусі, дык сустрэча ў Крамлі будзе сігналам Лукашэнку. Яго, гаворачы па‑простаму, «бяруць на змену», шантажуюць.
Аднак запрашэнне незалежных СМІ Беларусі — гэта таксама важнае прызнанне ролі грамадзянскай супольнасці краіны.





У мяне, напрыклад ёсць такое:
Ці не камплексуе Зміцер Мядведзеў такі маленькі і белы перад Баракай Обамой такім вялікім і чорным. :)
Зробяць "прагіб", ці будзе перакладчык?
2 чалавек: А для чаго яны гэта зрабілі?
Усё нармальна,спадар,я таксама сьпярша так думаў.Аднак...
Нас жа немцы ня судзяць за тое,што называем іхнюю краіну ня ДОЙЧЛЯНД ,а Германія,Нямеччына...
Францыю не называем ФРАНСЭ...
Нават на Польшчу не гаворым ПОЛЬСКА... і г. д.
Гэта не праблема.
Рэдакцыі жадаю добра адтачыць языкі і розум перад інтэрвію!
Я меў на ўвазе, што кантакты з расійскім кіраўніцтвам - прэрагатыва выключна "чэсных" беларускіх выданняў ды афіцыйных ліц. Такое рашэнне ўжо напэўна застопарыла працу міністэрства інфармацыі - "вай, што рабіць, нячэсныя ў Маскву едуць!"
Дарэмна Лукашэнка лорда Бэла звольніў - вось шукай зараз адказ!
Пра тое, што "Звязда" едзе ў якасці апазіцыі - гэта канешне моцна сказана. Наркевіч чалавек прэзідэнта, адпрацаваў з ім бяззменна. У цэнтральных газетах такога служкі не было і няма. Яго бяруць якраз наадварот, як аддадзенага ўладзе. Наколькі мне расказвалі, гэта ён звольніў Хурсіка, ад яго пазыходзілі ўсе таленавітыя журнлісты.
Але хто б не ехаў - прывязіце праўду: чаго хочуць маскалі?
Рэд. І хто ж гэта нас "вымусіць"? Пісаць будзем тое, што пачуем, і тое, што думаем.
З часоў Пятра Першага маскалі судзяць па чалавеку ў залежнасці ад таго, колькі ён можы выпіць гарэлкі. Патрэніруйцеся, каб не сказаць за чаркай лішняга...
Рэд. :) Пара беларусам навязваць свае ўмовы размовы: цвярозы кантакт.
-------------------------
Ад слова "кантакт" пацягнула еўрапейскацю. :)
За якія канкрэтна паслугі крэмліны першымі віншуюць Лукашэнку з "элегантнай перамогай", ці яны шчыра лічаць нашыя "выбары" сапраўднымі?
Хай павыварочваецца Мядзьведзеў даводзіць незалежным журналістам, што фальсіфікацыі адпавядаюць беларускім ды сусветным заканадаўчым нормам.
Лiстапад 16, 2009 у 15:29
Дзімос, перадавай Мядведу прывет ад беларускай нацыі:)
Я бы передал, да не приглашают.:))
+10000000000
LOL!!!
Уберут, мгновенно.
адказваў ён на гэтае пытаньне, і, здаецца, неаднаразова.
А вось пытаньне пра фальшаваньне нашых выбараў - будзе файным. Ці такое: "прыме ён як дэмакратычны выбар Беларусі новы тэрмін АГЛ на пасадзе прэзыдэнта?"
У расійских СМі, шаноўны(ная) назва нашай краіны пішацца не "Белоруссія", як Вы малюеце, а "Белоруссия".
Патрабуючы павагі да сябе, трэба і самім паважаць традыцыі моў іншых народаў. Калі мы карыстаемся рускай мовай, то гэта яшчэ не азначае, што маем права ею камандаваць!
А абражаць прыгожае рускае слова "Белоруссия" у нас можа толькі таго, на каго, як кажуць, грэх крыўдаваць.
Лiстапад 16, 2009 у 12:20
Прапаную народнае пытаньне да Мядведзева.
Ці ведае ён, што наша краіна зараз называецца Беларусь? Што татальнае ўжываньне анахранізму \"Белоруссія\" у расійскіх сродках масавай інфармацыі абражае вялікую колькасць брацкага беларускага народу і ў дадатак вядзе да блытаніны ў арфаграфіі рускай мовы (беларус - белорус).
---------------
Тады ўжо адразу Великое княжество Литовское со столицей в Менске, разделенное на шесть воеводств и столько-то поветов (городенский, Берестейский)... Вам мы мусоліць гэткае пытаньне, а можна прэзэнтаваць яму штосьці кшталту Беларусы и русские история имперскиъх отношений, толькі больш навуковае. І хай на комп Белазар усталюе.
Ды мяне непакоіць тое, каб Лукашмэдыі не пачалі ўсё пераварочваць: гы, новых спонсараў знайшлі, алігархаў. Сёньня паклічуць да генсека, заўтра да Сібіру
Лiстапад 16, 2009 у 12:18
Адназначна крок супраць рэжыму Лукашэнкі. Я нават магу прагназаваць, аб чым будзе ісці размова. Глядзіце, шаноўныя журналісты, каб вас пасля той сустрэчы не зацюкалі на Радзіме.
Па першае
Гэта ня толькі крок супраць рэжыму Лукашэнкі, гэта крок супраць Беларусі. Вялікая шкада, што вы найперш ня любіце Лука-ку, і толькі пасьля любіцё сваю краіну.
Па другое
Лічу, што "господина" Мядзьведзева шмат пра што можна спытаць. і шмат чаго яму распавесьці, што ён хоча пачуць...)
і наогул, спадарства, трэба лавіць шанец, які не так часта выпадае. Трэба гуляць зараз найперш на нелюбові Расеі да Лук-кі. Ад гэтага можа быць столькі выгод, колькі ніколі не было і ня будзе ад Еуразьвяза...
Агулам, чым тлумачыцца імкненьне абмежаваць празрыстасьць міждзяржаўных (і не толькі міждзяржаўных) дачыненьняў для грамадскасьці?
Ствараецца ўражаньне, што ад народаў хаваюць брудныя справы, але можа сп.Мядзьведзеў здолее давесьці ўсім, што "кругом урагі"?)