Палітыка
0 каментароў Настасся Шамрэй | 19:27, 17 лiстапада 2009

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) не рэкамендуе ўжываць арбідол і арпетол. Пра гэта ў аўторак на прэс‑канферэнцыі ў Мінску заявіў кіраўнік беларускага бюро СААЗ Зайцаў.

«На гэты момант у нас ёсць доказы таго, што інгібітары нейрамінідазы, гэта значыць Таміфлю і таму падобнае, паказалі сваю эфектыўнасць. Што да арпетола і арбідола, то наколькі нам вядома, яны не з’яўляюцца супрацьвіруснымі прэпаратамі. Гэта імунастымулюючыя прэпараты.

Пакуль што ў СААЗ няма доказаў пра іх эфектыўнасць, таксама як няма доказаў іх неэфектыўнасці. Таму мы рэкамендуем толькі тое, што ўжо даказана — таміфлю».

Наконт таго, што ў аптэках няма лекаў, а Таміфлю прадаюць толькі па рэцэптах, Ягор Зайцаў сказаў:

«Мы не сочым за сітуацыяй у аптэках, гэта не наш мандат. Мы, Сусветная арганізацыя аховы здароўя, паставілі бясплатна ў Беларусь больш 60 тысяч упаковак Таміфлю. Гэтымі лекамі забяспечана сістэма аховы здароўя, яны павінны выдавацца бясплатна ў бальніцах (на стацыянары). З нагоды таго, што няма ў вольным продажы ў аптэках, я мяркую, што гэта нармальна.

Чалавек не павінен займацца самалячэннем. Перад тым як прымаць сур’ёзныя супрацьвірусныя сродкі трэба пракансультавацца з лекарам».

Глядзі яшчэ:
Мінздароўя прызнала: «Таміфлю» дапамагае, рэмантадзін — не

Падзяліцца навіной:         
0 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).