Улада1515

«Вялікі брат» ад МТС

МТС запусціў у тэставым рэжыме паслугу «Сям’я пад наглядам», з дапамогай якой можна атрымаць інфармацыю, дзе канкрэтна знаходзіцца пэўны абанент.

Сёння аператар мабільнай сувязі МТС запусціў у тэставым рэжыме новыя паслугі — «Сям’я пад наглядам» і «Мабільныя супрацоўнікі».
Дзве прапановы амаль аднолькавага кшталту выклікалі хвалю абурэння.

Паслугі дазваляюць вызначыць месцазнаходжанне карыстальніка тэлефонам па бліжэйшых базавых станцыях.
«Сям’я пад наглядам» павінна дапамагаць бацькам, якія хвалююцца пра сваіх дзяцей, атрымліваць інфармацыю, дзе тыя знаходзяцца. Зрэшты, і
раўнівыя жонкі змогуць праверыць, ці сапраўды муж адправіўся на начную рыбалку.
«Мабільныя супрацоўнікі» — тое ж самае, але для кіраўнікоў кампаній, якія адсочваюць, дзе знаходзяцца іх падначаленыя.

Тэставая бясплатная эксплуатацыя «Сям’і» працягнецца месяц, а «Супрацоўнікаў» — два месяцы.

Галоўная прэтэнзія людзей да аператара — у лёгкасці падключэння паслугі. Калі чалавек актывізуе сабе паслугу і атрымае асабісты код сям’і, яму будзе дастаткова папрасіць літаральна на хвіліну тэлефон сваёй «ахвяры», каб даслаць смс-паведамленне, якое павінна складацца з некалькіх сімвалаў. Усё! Ніякіх пісьмовых заяваў і дазволаў. Дастаткова аднаго паведамлення.

Непрадуманасць працэдуры падключэння можа выставіць асабістае жыццё абанентаў на агляд недабразычліўцам.

Як працуе сістэма?

На жаль, паслугай паспрабавала скарыстацца так шмат ахвотнікаў, што абсталяванне МТС не вытрымала нагрузак.
Каб падключыць яе, прыходзіцца чакаць некалькі гадзін. Пасля ж пачынаюць хаатычна прыходзіць аднолькавыя смс-паведамленні. На запыт кшталту «Дзе Саша?» прыходзіць адказ «Ребенок САША находится на пересечении пр. Независимости и ул. Волгоградской». Памылка ў адлегласці пакуль што складае 300–400 метраў. Калі сістэма будзе наладжана, месцазнаходжанне чалавека ў сталіцы, дзе знаходзіцца шмат базавых станцый МТС, можна будзе вызначыць з дакладнасцю некалькі дзесяткаў метраў.

У Расіі, дзе падобную паслугу МТС ужо запусціў, абанент атрымае спецыяльнае смс-паведамленне з прапановай, ці згодны ён каб пэўны чалавек мог адсачыць яго месцазнаходжанне. Калі ён згаджаецца, паслуга актывізуецца.

Кошт запыту ў Расіі складае 10 расійскіх рублёў (гэта каля 950 беларускіх рублёў).

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя8

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Усе навіны →
Усе навіны

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў17

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Жлобінскім раёне

Брэсцкага журналіста будуць судзіць за сяброўства ў Беларускай асацыяцыі журналістаў

«Мельнікава не ўпісваецца ў вобраз закаханай дурнічкі». Пракоп'еў агучыў сваю версію37

Спявачка IOWA выступіла ў дзіўным касцюме і абурыла праваслаўных4

Кампанія-выдавец «Свету танкаў» публікуе інфармацыю аб сваёй падтрымцы Узброеных сіл Расіі6

Літоўскі дэпутат: Няма ніякіх прыкмет таго, што Расія ці Беларусь могуць напасці на краіны НАТА ў 2025-м5

Памежнікі затрымалі мужчыну, які спрабаваў заехаць у Беларусь з ануляваным грэцкім пашпартам

Кампанію, якая развівае гульню «Свет танкаў», прызналі ў Расіі «экстрэмісцкай»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя8

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць