Усяго патроху
5 каментароў Вольга Жарнасек | 16:10, 19 лiстапада 2009

Рэспіраторныя маскі супраць грыпу сталі атрыбутам моды і стылю

Сусветная эпідэмія грыпу «падклала свінню» медычным арганізацыям, але дызайнерам яна падарыла прорву творчых ідэй і магчымасцяў для іх рэалізацыі.

Галоўны санітарны лекар Расіі Генадзь Анішчанка пасля матчу Расія‑Славенія, на якім у масках былі адзінкі, параіў увесці моду на маскі. «Лічу, што трэба ўводзіць моду на нашэнне мэдыцынскіх павязак, асабліва сярод моладзі. Трэба, каб, напрыклад, Юдашкін, Зайцаў прыдумалі новы дызайн масак», —заклікаў дызайнераў галоўны санурач.

Заяву Анішчанкі апярэдзіла расійская дызайнерка Маша Цыгаль. Яшчэ раней яна распрацавала ярка‑ружовую маску з банцікамі. У вытворчасць таксама запусцілі маскі са смайламі, брутальныя чорныя маскі ды іншыя. Дарэчы, нажывацца на неабходнасці людзей у гэтым аксэсуары маладая дызайнерка не збіраецца — маска каштуе ўсяго 100 рублёў.


Маша Цыгаль заклікала ўсіх самім распрацоўваць дызайн павязак

Але першаадкрывальнікамі у гэтай галіне былі ўсё ж дызайнеры японскія. Яшчэ з часоў «птушынага» грыпа японскія медыцынскія маскі Get Well Soon сталі сапраўдным хітом. Маскі ўяўляюць сабой павязкі з марлі і баваўнянай тканіны, на якую нанесены прынт. Звычайна гэта малюнак жывёлаў або твар гейшы.


Самыя папулярныя з гэтай серыі — zipper masks з замочкам у раёне вуснаў

Іншы дызайн масак сёлета ў красавіку распрацаваў японскі дызайнер Ёрыка Ёшыда. Серыя эскізаў была прымеркаваная да эпідэміі «свінога грыпу». Яны маюць не толькі адметны дызайн, але і крой. Нос і падбародак закрываюць завостраныя канцы. На масках звычайна адлюстраваны буйны нос і рот на тэматычным фоне.


Такую маску можна было прымерыць і на Хэлоўін

Дызайнер Шэры Сайраф, прадавец кампаніі Etsy, сваім дызайнам маскі даказала, што і падчас грыпу ёсць месца какецтву. Яна распрацавала лінію масак ад свінога грыпу для модніц. Сярод дызайнерскіх вырашэнняў ёсць карункавыя маскі і маскі ў гарошак.


Мода на такія аксэсуары можа застацца і пасля сканчэння эпідэміі

Сусветнавядомы Доктар Хаўс таксама спрычыніўся да дызайна медыцынскіх масак. На сайце Магазін Доктара Хауса, які займаецца продажам атрыбутаў амерыканскага серыяла, нядаўна з’явіліся і рэспіраторныя маскі. На іх нанесеныя персанажы фільма, цытаты і розныя пацешныя малюнкі. Такую дызайнерскую маску могуць атрымаць поштай і беларускія фанаты Хаўса.


Абазваць усіх ідыётамі каштуе ўсяго 15 400 рублёў

Беларускія дызайнеры ж пакуль спяць у шапку. Але гэта не замінае самім распрацаваць дызайн для сваёй маскі. Для гэтага патрабуецца толькі марля, нажніцы, фарба і троху фантазіі.

Падзяліцца навіной:         
5 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
руды напiсаў(ла) Лiстапад 19, 2009 у 20:33
вырианты:
"беларускае-самае маё".
"на гэтым месцы мае быць ваша рэклама"
выява "свінячы пятачок"
joy напiсаў(ла) Лiстапад 19, 2009 у 20:51
супер. особенно про Доктора Хауса
цікава напiсаў(ла) Лiстапад 20, 2009 у 10:18
ці Анішчанка на матчы сядзеў у масцы?
Станкевич напiсаў(ла) Лiстапад 20, 2009 у 12:19
На первом снимке эти верёвочки от маски очень добавляют сэксуальности, и своими свисающими кончиками подсказывают взгляду правильное направление...:)))
трэба абвесьціць конкурс напiсаў(ла) Лiстапад 20, 2009 у 13:02
"марлевая павязка вольнага беларуса"
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).