Інтэрнаўты, ахвяруйце, каб nn.by існаваў! Дасылайце прыватныя ахвяраванні на рахунак Рэдакцыі.
Зрабіць гэта можна ў любым банку, раздрукаваўшы квітанцыю адсюль і пазначыўшы адно: за Інтэрнэт.
пошук на сайце:
 
архiў

Люты 2010г.

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28

Беларускае кіно можа быць і на расійскай мове, і на англійскай, і на кітайскай. Піша Андрэй Расінскі.

Стваральнікаў беларускай карціны “Правінцыяль” папракнулі за мову. Раз фільм на расійскай мове — значыць неадпаведны.

Не магу пагадзіцца з такімі высновамі. Што да стужкі, то гэта добрая падзея ў беларускім кіно. Мова ў кіно не грае такой вызначальнае ролі, як у літаратуры і ў палітычным жыцці.

Годнае беларускае кіно можа быць і на расійскай мове, і на англійскай, і на кітайскай.

Па-першае, у кіно – свая мова. Гэта мова пластыкі, відовішчаў, змены кадраў. Ад з’яўлення кіно ўвогуле было нямым – і паступова выпрацавала асноўныя свае вынаходкі. Кіно нарадзілася інтэрнацыянальным – і не патрабавала перакладу. Пры гэтым амерыканскія стужкі адрозніваліся ад дацкіх, шведскія – ад французскіх, а нямецкія – ад усіх астатніх. Вынаходніцтва гуку замаскавала адрозненні гутарковаю мовай.

Але пастаўленыя на ангельскай мове фільмы Арджэнта і Берталучы не пераставалі быць італьянскімі. Іяселіяні здымае грузінскае кіно – у Францыі і на французскае мове. Рэжысёр нават паставіў грузінскі фільм пра афрыканскае племя . А Трыер здзіўляе свет англамоўнымі дацкімі стужкамі.

Героі “Прыгодаў Бураціна” і “Гораду майстроў”, знятых на “Беларусьфільме”, размаўляюць на расійскай мове. Але гэта класічныя беларускія карціны. Партызанская прага свабоды і ўсёчалавечае свята непаслухмянасці – гэта стоеная праўда пра нас і нашу краіну.
Затое нядаўняя “Свежына з салютам”, якая рэкламавалася, як камедыя на беларускай мове – тыповы каланіяльны фільм пра тутэйшых абарыгенаў.

Кіно – вельмі дарагая справа, каб сябе акупіць стужкі, знятыя ў Беларусі, мусяць прадавацца па-за межамі краіны. А для гэтага пасуе ўжо мова англійская.

Напрыклад, Віктар Аслюк – адзін з найлепшых беларускіх дакументалістаў. Яго фільмы добра вядомыя за мяжой, але амаль не паказваюцца ў краіне. Аслюк здымае карціны па-беларуску, а для замежнікаў падае ангельскія субтытры, якія сам і складае. Але ў апошніх карцінаў тытраў амаль няма, бо дакументальныя відовішчы негаваркія.

Увогуле, гутарковая мова ў фільме – гэта па вялікім рахунку элемент вобразу. Менавіта таму шматмоўная “Акупацыя” Кудзіненкі і Качана – ідэальная беларуская стужка. Вяскоўцы гамоняць па-беларуску, польская звабніца – па-польску, а расійскі партызан Штыркін – па-расійску.

Беларуская мова будзе ідэальна гучаць у гістарычных карцінах… і ў кінафантастыцы. З сучаснасцю складаней.

Але

важнейшая для беларускай мовы прысутнасць – не столькі ў малалікіх беларускіх фільмах, колькі ў разнастайных дубляжаваных карцінах. Сёння замежныя карціны на беларускую мову аніяк не перакладаюцца на афіцыйным ТБ.
Раней на беларускай тэлевізіі французскія карціны зрэдку падавалі па-беларуску. Цяпер і гэтага нямашака.

Крытычны імпэт варта скіраваць менавіта на гэта.

А беларускія фільмы могуць існаваць на розных мовах. Галоўнае, каб яны былі на мове кіно.

* * *

Рэд. Тэксты ў рубрыцы «Каментары» могуць супадаць, а могуць і не супадаць з меркаваннем Рэдакцыі.

20:07, 25 лiстапада 2009

23 каментароў

Галіна Арцёменка напiсаў(ла)

Лiстапад 25, 2009 у 20:41

Якая ерунда сказана. Беларускае кіно на рускай мове успрымаецца як расейскае кіно. Няма ніякай разніцы. Як бы мы не глядзелі такіх фільмаў. Глядзіш на такі фільм і уражанне што ўсё адбываецца недзе далёка-далёка. Зусім па іншаму успрымаецца беларускае кіно на беларускай мове. Ты як бы жывеш у гэтым фільме сам. Адчуваеш подых радзімы, ходзіш па мясцінах родных, бачыш ў кіно сваіх продкаў жывымі. Такое уражанне працягні рукі і ты паздароваешся з імі. Гэта ж не параўнальнае адчуванне.

Крывіч напiсаў(ла)

Лiстапад 25, 2009 у 21:14

Ці патрэбна беларуская мова беларускаму кіно?
Сёньняшняе пытаньне калабаранта!
А ці патрэбна беларуская мова беларускаму народу?
Заўтрашняе пытаньне !

Кнехт напiсаў(ла)

Лiстапад 25, 2009 у 21:25

А беларускія фільмы могуць існаваць на розных мовах. Галоўнае, каб яны былі на мове кіно.
------------------------------

Згодзен, гэтак жа як і беларускія людзі могуць "гаварыць" на розных мовах. Галоўнае, каб у іх была "чарка і шкварка".

Дэрвіш напiсаў(ла)

Лiстапад 25, 2009 у 21:32

Мова--неад'ёмная частка кінематографу.

Некаторыя паасобныя фільмы бел.кінематографу ("бел.кіно")
могуць быць на небеларускіх мовах.

Увесь бел.кінематограф--НЕ.

Сынок напiсаў(ла)

Лiстапад 25, 2009 у 23:37

Чаго раскудахталіся? Зразумела, што "Беларусьфільм" рыхтуецца здымаць на ідыш. Туды далі адпаведнага дырэктара. У Ізраілі нашы фільмы будуць нарасхват. Руская - кэта кветачкі, чакаюць яшчэ і ягадкі...

пралятаючы над сьметнікам напiсаў(ла)

Лiстапад 26, 2009 у 1:41

антыбеларускія фільмы можна рабіць і на бел.мове, калі аўтары ставяць такую мэту. ТБ гэта давяло нам самым брутальным чынам - \"ты бульбаш і я бульбаш\". Кіно візуальнае пераважна мастацтва, але цяпер яно цалкам сінтэзавала гукі, музыку і мову. Нацыянальнае( антынацыянальнае таксама) кіно заўжды выяўляе мэнталітэт сваіх аўтараў праз рэжысуру, актораў, музыку і паводзіны пэрсанажаў, рэалізаваныя пластычнымі і моўнымі сродкамі.
У БССР-РБ на студыі \"Каланіялфільм\" не было зроблена аніводнага канцэптуальна свабоднага нацыянальнага твору.
Такая палітыка. На каланіяльнай студыі працуюць расейскія рэжысёры і здымаюцца расейскія акторы ў галоўных ролях на расейскай мове, бо такая устаноўка каланізатараў. Сп. Расінскі прапіхвае ідэалогію
каланізатараў. Магчыма, па наіўнасьці.

Мова нашая патрэбная ўсюды і заўсёды ! напiсаў(ла)

Лiстапад 26, 2009 у 4:23

Абурае ў гэтым артыкуле ўсё --- пачынаючы з назвы, затым змест і высновы. І НН трымае чалавека з такімі поглядамі ў сваіх блогерах! Яму месца ў СБ.Беларуская

Яўмен са Старобіна напiсаў(ла)

Лiстапад 26, 2009 у 8:28

Сьмешна. Катэгарычна не згодны з аўтарам артыкула.
Бураціна ані-якае не беларускае кіно. Акрамя Акупацыі нічога з прыведзеных прыкладаў назваць беларускім нельга.
І вось што апошнім часам заўважаю, што НН ужо не стаіць на ўласна беларускіх пазіцыях да падзей і з'яў. У артыкулах НН (гэты артыкул яскравае падцьверджаньне) усё больш з'яўляецца касмапалітзму, прыстасаванства. Шкада, што беларускага ў НН становіцца ўсё менш...

БР напiсаў(ла)

Лiстапад 26, 2009 у 9:13

Ответ на вопрос "Нужен ли белорусский язык белорусскому кино" совпадает с ответом на вопрос "Будет ли массовый зритель смотреть кино на белорусском языке"

Алег напiсаў(ла)

Лiстапад 26, 2009 у 12:49

БР: "Будет ли массовый зритель смотреть кино на белорусском языке"?

Мы ж НЕ жадаем глядзець кіны й перадачы дубляваныя на гвалтоўна навязанай нам расейскае мове! Але на сяньня няма іншага выйсьця, бо не глядзець нічога - бязглузды пратэст.

Мы гэта добра запомнім, і надыдзе час - гэтак званыя рускамоўныя таксама будуць вымушаны глядзець кіно толькі па-беларуску. Альбо, як кажуць: "Россия велика..."

Demyan напiсаў(ла)

Лiстапад 26, 2009 у 12:50

Я с улыбкой отношусь к оценке \"Приключений Буратино\" как классической белорусской картины - и, извините, \"жажда свободы\", это не про белорусов - но, мне кажется, Алесь говорит совершенно резонные вещи. Сколько из ярых белорусских националистов в этом thread смотрят французские фильмы на французском, немецкие на немецком, или хотя бы голливудские фильмы на английском? Я думаю, ноль, все смотрят фильмы с переводом на русский, но, тем не менее, способны отличить американский боевик от итальянской драмы. (Кстати, американские и английские фильмы на одном и том же языке - надеюсь, все представляют разницу?) Не надо приписывать автору статьи собственные домыслы, а потом их разоблачать.

Mikola напiсаў(ла)

Лiстапад 26, 2009 у 13:10

Beelaruskaie kino pavinna byt tolki pa-belarusku.A dlja ruskamounyh mozna zrabit z 'titrami',ja usiudy tak robicca.

Яшчэ жывы суслік напiсаў(ла)

Лiстапад 26, 2009 у 13:11

Прабачце мяне, але я не магу назваць не аднаго беларускага фільма, які я жадаў бы бачыць на роднай мове. Ці ёсць у нас той фільм, які можна з гонарам прэзэнтаваць не толькі айчынаму гледачу, але і кітайскаму, ангельскаму і інш.? Ды няма такога, "Анастасія Слуцкая" увогуле сорам адзін, "Прыгоды Бураціны" дык заходнія версіі ў выгледзе Пінокіо на шмат лепей. Адзіная, чым сёння "Беларусьфільм" можа дапамагчы развіцю нац.культуры дык толькі тым, што заняца прафэсійнай агучкай папулярных заходніх фільмаў. А да добрага, цікавага беларускага фільма - незалежна на якой мове нам як да месяца.

Яшчэ жывы суслік напiсаў(ла)

Лiстапад 26, 2009 у 13:16

"Па-першае, у кіно – свая мова. Гэта мова пластыкі, відовішчаў, змены кадраў. Ад з’яўлення кіно ўвогуле было нямым – і паступова выпрацавала асноўныя свае вынаходкі. Кіно нарадзілася інтэрнацыянальным – і не патрабавала перакладу. Пры гэтым амерыканскія стужкі адрозніваліся ад дацкіх, шведскія – ад французскіх, а нямецкія – ад усіх астатніх. Вынаходніцтва гуку замаскавала адрозненні гутарковаю мовай." - большага брэду за ўвесь час у "НН" не даводзілася чытаць. Што гэта за свая мова? Пластыка.Відовішча. Змены кадраў. Ці ёсць тое ў беларускім кіно тое пра што пішыца - тое можа і кінааматар на хатнюю камэру засняць і змантаваць. І дарэчы ў многіх атрымоўваецца на шмат лепей нашых профі.

Димыч1 напiсаў(ла)

Лiстапад 26, 2009 у 13:44

БР напiсаў(ла)

Лiстапад 26, 2009 у 9:13

Ответ на вопрос "Нужен ли белорусский язык белорусскому кино" совпадает с ответом на вопрос "Будет ли массовый зритель смотреть кино на белорусском языке"

Не будет. Я во всяком случае точно не буду.

Demyan напiсаў(ла)

Лiстапад 26, 2009 у 13:49

Мы гэта добра запомнім, і надыдзе час - гэтак званыя рускамоўныя таксама будуць вымушаны глядзець кіно толькі па-беларуску. Альбо, як кажуць: "Россия велика..."

А ты не лопнешь (от злости), деточка? :)

Аляксандраўна напiсаў(ла)

Лiстапад 26, 2009 у 14:41

На мой погляд, спадар Расінскі мае рацыю. У кіно-- свая мова: кадры, плястыка й г.д. Асабіста я была дужа радая глядзець роднае кіно на роднай мове, але ж Творцу немагчыма да чагосьці гвалтоўна прымусіць, твор мастацтва мусіць быць натхнёным й шчырым. Што тычыцца дубляжа-- вось тут я абсалютна згодная, у кінатэатрах ды на тэлебачаньні варта ці дубляваць на беларускую, ці, як гэта робяць у заходніх краінах, пускаць кіно ў арыгінале зь беларускімі субтытрамі. Па-любому!! :)

Алег напiсаў(ла)

Лiстапад 26, 2009 у 15:45

Дзімычу1: Калі кіно будзе цікавае, будуць глядзець і па-беларуску. І Вы, Дзімыч, спадзяюся, у першую чаргу... :-)

Демьяну: А вы тут не тыкайце. Жонцы ідзі сваей "тыкні"!

rasinski - БР напiсаў(ла)

Лiстапад 26, 2009 у 17:27

А вы сумнеяцеся, што добрае кіно з густам і па-акторску дубляжаванае на беларускую мову, будзе мець у краіне масавы посьпех? Вы такое зрабіць спрабавалі?

rasinski - яшчэ жывому сусліку напiсаў(ла)

Лiстапад 26, 2009 у 17:32

На працягу колькі гадоў я спрабую - і на сайце, і ў газеце - давесці, што кіно - гэта не толькі сюжэт, але і свая кінамова са сваімі правіламі. Відаць, дарэмна стараюся.

Яшчэ жывы суслік напiсаў(ла)

Лiстапад 26, 2009 у 18:39

Магчыма і не дарэмна! Але прабачце хочаца кіно, якім можна было ганарыца па сапраўднаму і нават лічу, што да добрага кіна патрэбны не добрыя грошы, а добры рэжысёр. Еўрапейскія малабюджэткі гэта выразна дакзваюць. Нажаль (мой асьісты погляд) кіно беларускае здымаеца дзеля фэстываляў і вузкага кола крытыкаў (любіцелей незвычайнага), а не для масавага прагляду. Я мяркую што калі выкажусь на конт таго, што сучаснага кіно (беларускага) масавага) няма-пагадзяца многіе і размовы пра пластыку, асабістую мову пакінце шаноўны да вузкіх колаў. Не крыўдуйце, але ацэнку фільмам робіць гледач сваімі грашыма і я асабіста не адношу сябе да любіцеляў экзатычных кадраў і моў зашыфраваных думак рэжысёра, я не лічу "Чорны квадрат" Малевіча нейкім цудам (цуд тое, што ёсць, тые хто гэта так лічыць). Вось ісёння "наша фабрыка" выпускае кіно аля "чёрны квадрат", а хочаца іншага сапраўднага іскуства.

rasinski - яшчэ жывому сусліку напiсаў(ла)

Лiстапад 26, 2009 у 18:47

Наша студыя (у ігравым кіно) не выпускае ані "Чорных квадратаў", ані ўцямных жанравых стужак. Мабыць, з "Ваўкамі" Колбышава і "Масакры" Кудзіненкі ўсё зменіцца.

Яшчэ жывы суслік напiсаў(ла)

Лiстапад 26, 2009 у 19:15

Я ўпэўнены, што худка беларукае кіно зробіць прарыў, як гэта зрабіла напрыклад польскае, але колькі часу на гэта спатрэбіца.
І ёсць ці ў нас рэжысёры такіх маштабаў.

З‑за «14 лютага» і «8 Сакавіка» галандская ружа вырасце ў цане на 5—7 тысяч У 2009 годзе пасольства Славакіі выдала беларусам 1200 бясплатных віз Ва Узбекістане судзяць фатографа за ачарненне народа краіны + крамольныя фоты журналіста У Расіі леснікам дазволілі прымяняць гумовыя палкі, кайданкі і газ Новая Зеландыя адзначыла Дзень Вайтангі + фота У Берліне адчыніцца свая Алея Зорак: першая зорка—для Марлен Дытрых Прэзідэнт Польшчы запрасіў на сустрэчу Анжаліку Борыс Надзвычай цёплае надвор’е можа сарваць Алімпіяду ў Ванкуверы У Кіеве святкуюць сінюю перамогу На Еўра‑2016 прэтэндуюць Францыя, Італія і Турцыя «Кароткі нарыс беларускага пытання» — 13 лютага, КнігарняЎгалерэі Справу Грамовіча будзе разглядаць Вайсковы суд На Урале міліцыянты збілі і скалечылі прафесара кансерваторыі «Таёта» адклікае 436000 аўто з усяго свету Што слухалі нашы продкі пасля Грунвальдскай бітвы? Для лукашэнкаўцаў бел-чырвона-белы сцяг дублюе матэрыялы Зідан адкрывае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак Прагноз надвор’я ў Беларусі на 10—12 лютага Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада» Футбольная федэрацыя Беніна расфарміравала сваю зборную За адмену смяротнага пакарання выступаюць толькі 39% беларусаў У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі ДАІ бярэцца за грамадскі транспарт у Мінску Косінец перайменаваў у Віцебску сквер Леніна у Парк Шмырова Самы высокі будынак свету ўжо закрылі на рэканструкцыю Трапіў пад электрычку ды застаўся жывы Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і лагатыпы машын На Філіпінах 200 чалавек абвінавачаныя ў масавых забойствах Вайцюшкевіч у Гродне — 12 лютага Гарэў Дом афіцэраў у Мінску Чатыры градусы ў класе Драпежныя рэчы ХХІ стагоддзя Беларускія бізнэсоўцы паехалі ў Бангладэш КДК прапанаваў Саўміну вызваліць ад пасады старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» 15-гадовая канькабежка выйшла на трэніроўку ў стрынгах + фота 14 лютага Малады Фронт замест «Краўн плазы» збярэцца на плошчы Свабоды Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі На мяжы затрыманы аўтамабіль з двайным дном, куды доступ ажыццяўляўся праз пяць люкаў Продаж лікёра‑гарэлачных вырабаў у 2009 годзе ў Беларусі вырас на 14,4% У Якуціі больш за 110 дзяцей атруціліся малаком
PDF версiя:
iмя:
пароль:
   
дызайн - Я. Шумскi
распрацоўка - texas43