Інтэрнаўты, ахвяруйце, каб nn.by існаваў! Дасылайце прыватныя ахвяраванні на рахунак Рэдакцыі.
Зрабіць гэта можна ў любым банку, раздрукаваўшы квітанцыю адсюль і пазначыўшы адно: за Інтэрнэт.
пошук на сайце:
 
архiў

Люты 2010г.

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28

Вёску Баруны на Ашмяншчыне ведаюць перш за ўсё дзеля шыкоўнага касцёлу пачатку XVIII стагоддзя. Вялічэзны храм ніколі не бывае пустым, і для маленькай вёскі выглядае добра дагледжаным.

Але ўвагу фатографа НН прыцягнуў будынак, што знаходзіцца аккурат за касцёлам. Збудаваны напрыканцы XVIII стагоддзя, ён напачатку належаў базыльянам. За Расеей яго перадалі праваслаўным; у мінулым стагоддзі там працавалі настаўніцкая семінарыя, сельсавет, дзіцячы інтэрнат, дом культуры.

Сёння будынак закінуты і больш нагадвае прыбіральню.

Фота Юліі Дарашкевіч
Знаходзіцца былы кляштар акурат за касцёлам.

Фота Юліі Дарашкевіч
Пра дом культуры нагадвае хіба толькі шыльда.

Фота Юліі Дарашкевіч
Паўсюль валяюцца бутэлькі ад піва і чарнілаў. Тут жа выпівохі спраўляюць свае патрэбы.

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч
Закінутыя муры і цяпер выглядаюць прыгожа.

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч
Краю мой родны, як выкляты Богам...

Фота Юліі Дарашкевіч
Адынец, Ходзька, Рак-Міхайлоўскі, Ян Матусевіч - сціжма дзеячоў нацыянальнай культуры звязалі сваю долю з Барунамі.

Юлія Дарашкевіч

0:02, 24 лiстапада 2009

28 каментароў

More Air напiсаў(ла)

Лiстапад 24, 2009 у 1:10

Што праўда - то праўда. Мы неяк з сябрамі заходзілі ў будынак - дык невялікі мясцовы алкаголік, які з цяжкасцю ўзьняўся з засц.ай і заср..тай падлогі на першым паверсе, гучна патрабаваў грошай за прагляд будынку.
На другім паверсе было лепш - жылі нейкія шабашнікі.

Харэўскі напiсаў(ла)

Лiстапад 24, 2009 у 9:03

А што, кляштар бэрнардынаў пры касьцёле Сьв. Язэпа ў цэнрты Менску ў лепшым стане? На жаль, гэта абсалютна тыповая сытуацыя на 90% аб'ектаў гісторыка-культурных каштоўнасьцяў у нашай краіне за гэтым рэжымам. Кур'ёзна, але факт -- у апошняе дзесяцігодзьдзе СССР у Беларусі выглядала ўсё нашмат лепш у гэтай справе чым цяпер. Вандалізм і хамства захлынулі наш край гадоў 15 таму...
Каб жа ж гэты кляштар вярнулі вернікам, то, прынамсі было бы з каго спытаць. А так, вынікае, вінавата менавіта гэтая хамскай ўлада, што і сама "ня гам і друггму ня дам"!

Касінер напiсаў(ла)

Лiстапад 24, 2009 у 10:50

"За Расеей яго перадалі праваслаўным;"
===========================
За якой Расеей? Наша Ніва піша "Расія"! А калі "Расея", то было б "за Расеяй".

СП напiсаў(ла)

Лiстапад 24, 2009 у 11:15

Тая самая карціна ў будынку бібліятэкі Храптовічаў ў Шчорсах -- сьпісаныя сьцены, сьмецьце, бруд.

531927 напiсаў(ла)

Лiстапад 24, 2009 у 11:18

А яшчэ ў Барунах нарадзіўся наш славуты футбаліст Сяргей Гарлуковіч - алімпійскі чэмпіён 1988 г.

klv напiсаў(ла)

Лiстапад 24, 2009 у 11:43

Пра гэтыя 15(?) гадоў у падручніках напішуць адпаведна. Наперадзе суд гісторыі чакае гэтых дзеячоў-нішчыцеляў. А іхнія "навадзелы", як зараз хрушчоўкі, будуць выклікаць толькі пагарду.

Станкевич напiсаў(ла)

Лiстапад 24, 2009 у 11:49

футбаліст Сяргей Гарлуковіч - алімпійскі чэмпіён 1988 г.
+++++++++++++

Беларусом он себя никогда не считал и не считает. Это тот самый случай, когда в Беларуси родился российский футболист. Почитайте его интервью за 90-е годы.

Валодзя напiсаў(ла)

Лiстапад 24, 2009 у 11:58

"польскія пісьменнікі" :-)

як дыскрэдытуюць хрысьціянства ? напiсаў(ла)

Лiстапад 24, 2009 у 11:58

то каталікі забіралі будынкі у кальвіністаў і па сёньняшні дзень не вярнулі аніводнага, сядзяць ў нарабаваных зборах, то расейскія праваслаўнікі пайшлі дарогай агрэсіўнага Ватыкану і паадбіралі маёмасьць кальвіністаў ды павыганялі каталікоў шмат дзе зь іхных касьцёлаў. У наш час калхознага постбальшавізму рымскі касьцёл і РПЦ
навыперадкі прапанавалі кэбічаўска-лукашэнкаўскай уладзе свае пасрэдніцкія электаральныя паслугі ў абмен на перадачу сваёй і калісьці нарабаванай чужой маёмасьці. Палітычная прастытуцыя не мае нічога агульнага з хрысьціянствам. Таму гледзячы на словы і ўчынкі рымскіх каталікоў і расейскіх праваслаўнікаў не ўзьнікае да іх спачуваньня, але толькі агіда.

беларуска напiсаў(ла)

Лiстапад 24, 2009 у 12:35

на многіх помніках архітэктуры даўно ўож трэба пісаць не ахоўваецца дзяржавай, а занядбана дзяржавай,
пры гэтым шамянскі райвыканкам апошнім часам займаецца там, што ставіць новыя помнікі, замест таго каб займацца аховай таго, што ёсць

Андрэй Мельнікаў напiсаў(ла)

Лiстапад 24, 2009 у 13:13

\"Хто вінаваты?\" - тыпова расейскае пытанне, хаця і з нашым акцэнтам. Навошта нам вырашаць расейскія пытанні за саміх расейскадумаючых?
ЯК дзейнічаць? У сярэдзіне-напрыканцы 80-х некалькі беларускіх адраджэнскіх суполак паўстала менавіта на глебе абароны архітэктурнай спадчыны. Дзяржава і тады да іх ставілася насцярожана, на іх актывістаў ціснулі камітэтчыкі. Але добрыя справы рабіць усё ж атрымвалася, прычым, збольшага на ўласныя сродкі і ўласнаю працаю.
Сёння хаця і іншыя часы, падабенства ў сітуацыі ёсць. Таварыства аховы помнікаў - у многім НАШАЯ структура. Хто дастаткова неабыякавы - далучайцеся да дзейнасці, звязвайцеся з Астаповічам ці Сіўчыкам. Хто можа дзейнічаць па-за Таварыствам - калі ласка, прэцэдэнтаў было і ёсць (тут, дарэчы, ёсць чаму павучыцца ў КХП). Бываеце ў Барунах - можаце паспрабаваць узяць іх пад сваю апеку, калі сапраўды баліць.

Ігар зь Менску напiсаў(ла)

Лiстапад 24, 2009 у 13:44

2 як дыскрэдытуюць хрысьціянства ?

Агрэсіўнасьць вашага тону, злоба і нелюбоў да хрысьціянаў іншых канфэсіяў - таксама зусім не хрысьціянскія.

пытаньне да вуніята напiсаў(ла)

Лiстапад 24, 2009 у 14:17

сп.Ігару зь Менску: вашы аргуманты, калі ласка ! У чым "агрэсіўнасьць, злоба і нелюбоў " да псэўдахрысьціянаў ? Або не пра іх сказаў Ісус: адыйдзіце вон ад мяне ў цемру вечную. Я ніколі ня ведаў вас.

Кот напiсаў(ла)

Лiстапад 24, 2009 у 16:56

I не дзiва, што пры гэтых цемрашалах, кляштар ператвораны ў абшчэственны туалет.

Кнехт напiсаў(ла)

Лiстапад 24, 2009 у 21:26

Андрэй Мельнікаў напiсаў(ла)
Лiстапад 24, 2009 у 13:13

ЯК дзейнічаць? У сярэдзіне-напрыканцы 80-х некалькі беларускіх адраджэнскіх суполак паўстала менавіта на глебе абароны архітэктурнай спадчыны. Дзяржава і тады да іх ставілася насцярожана, на іх актывістаў ціснулі камітэтчыкі. Але добрыя справы рабіць усё ж атрымвалася, прычым, збольшага на ўласныя сродкі і ўласнаю працаю.
Сёння хаця і іншыя часы, падабенства ў сітуацыі ёсць. Таварыства аховы помнікаў - у многім НАШАЯ структура. Хто дастаткова неабыякавы - далучайцеся да дзейнасці, звязвайцеся з Астаповічам ці Сіўчыкам. Хто можа дзейнічаць па-за Таварыствам - калі ласка, прэцэдэнтаў было і ёсць (тут, дарэчы, ёсць чаму павучыцца ў КХП). Бываеце ў Барунах - можаце паспрабаваць узяць іх пад сваю апеку, калі сапраўды баліць.
------------------------------------

Навучылі Вы нас на пня брахаць.
Лепш прапануйце бізнес-план і запрасіце нас паўдзельнічаць грашыма, а не - "можаце паспрабаваць узяць іх пад сваю апеку, калі сапраўды баліць".
Не той час зараз, каб "суполкамі на свае сродкі". Так толькі ламаных начовак ды жлуктаў насабіраем...

Машуня напiсаў(ла)

Лiстапад 24, 2009 у 21:48

Надо бы сделать список всех исторических зданий, которые необходимо сохранить, реставрировать. Представить общественности, правительству. Короче, что-то делать!

Людзь напiсаў(ла)

Лiстапад 24, 2009 у 22:23

Не пашанцавала нам на ўладу. Смаргоні ў першую чаргу. Старшыня райвыканкома глядзіць на свой палац у Іўі і пляваць яму на Баруны. Паказушнік.

Станкевич напiсаў(ла)

Лiстапад 24, 2009 у 22:41

Не пашанцавала нам на ўладу. Смаргоні ў першую чаргу.
+++++++++

Помню бегал автобус когдато "Минск - Клайпеда". И делал он остановку в Сморгони. Так недалеко от места стоянки (вокзалом назвать нельзя) автобуса был туалет в синагоге бывшей. Я ещё думал, помню, что за форма такая оригинальная у того тубзика. А напротив синагоги той, на одной площади, церковь поруганая, полуразваленная...Хотя может это и не в Смогрони было, может это в Ошмянах было? Автобус клайпедский и там останавливался. Крепки традицыи советского народа...

Андрэй Мельнікаў напiсаў(ла)

Лiстапад 24, 2009 у 23:06

Кнехт напiсаў(ла) Лiстапад 24, 2009 у 21:26...
Ня ўсе прагінаюцца пад ізменчывы сьвет, тав.Кнехт. У многім дзякуючы такім людзям і я жывы і працаздольны. Дзякуй за неабыякавасць да тэмы і канкрэтнае апісанне ўмоваў пры якіх магчымае ўзаемасупрацоўніцтва.
Машуня напiсаў(ла) Лiстапад 24, 2009 у 21:48...
Як ёсць імпэт і кампетэнцыя - складайце спіс! Было б добра і мапу скласці помнікаў у небяспецы і змясціць на якім блогу ці сайце. Прэцэдэнты ёсць па смежных тэмах. Мне дык значна зручней дзейнічаць, калі мапа дапамагае. Ды і гэты матэрыял у НН ужо ёсць пэўная падказка і стымул і сведчанне і зарубка ў памяці.
А шчэ будынкі пачынаюць ратаваць, калі ў іх абуджаецца грамадскае жыццё. Так ратаваўся, наколькі памятаю, Мірскі замак, так ратавалі рэшткі Куцеінскага манастыра ў Воршы. Я ня езджу ў госці да архітэктуры, і шмат хто тэж ездзіць да людзей. А калі блізкім да Баруноў людзям гэта не патрэбна, прабачце, мяне больш хвалюе захаванне таго, што блізка да маёй хаты, таго, за што адказнасць я ўзяў на сябе. Немагчыма адначасова быць і тут і там, і неэфектыўна прапаноўваць браць адказнасць за Баруны тым, хто да таго будынку абыякавы. Гэта наконт таго якой абшчэственасці і каму ў правіцельстве. Хаця, маючы імпэт, настойлівасць і стымулы, можаце зацікавіць.

пралятаючы над сьметнікам напiсаў(ла)

Лiстапад 25, 2009 у 16:10

разбурыўшы хрысьціянства ня варта плакаць па прыбіральнях. Вынікам фальшывага фэадальнага хрысьціянства сталася расейская акупацыя ў 18 ст., а ў 20 ст. ўсталяваньне бальшавізму. "паства" каталіцка-праваслаўніцкая-бальшавіцкая расьпісалася кучамі дзярма і пабітымі бутэлькамі ў былых царкоўных памешканьнях. За што бароліся на тое і наступілі....

Кот напiсаў(ла)

Лiстапад 25, 2009 у 17:15

Карацей сатанiнскi рэжым канчаткова дабiвае Беларусь.

Між іншым напiсаў(ла)

Лiстапад 26, 2009 у 17:39

Што казаць, калі нават у нашай Вільні пустуюць базылянскія муры, каторыя належылі ў міжваенны перыяд беларусам. Прыкольна разважаць, але трэба яшчэ і нешта рабіць...

Mikola напiсаў(ла)

Лiстапад 26, 2009 у 18:45

Kot@ sto kazat adno itoie-kanesna -sataninski rezym. Ni magu znaisti 0.001% pazityva...Pryehau u letku ,pagljadeu i paehau ....

Зоя напiсаў(ла)

Лiстапад 27, 2009 у 20:49

Прападзем мы ў маскальскіх абдымках, яшчэ гэты мытны саюз падпісваюць. зараз насунецца навала канчаткова. А так прыкра глядзець на руйнаванне. Хамская улада. Пайду на шалкевіча 11.12.

Андрэй напiсаў(ла)

Лiстапад 28, 2009 у 20:52

Дарэчы, пару год таму старшыню тамтэйшага райвыканкаму зьвяртаўся да архітэктурнага факультэту БНТУ, каб яны распрацавалі варыянт пераабсталяваньня гэтага будынка пад школу ці што. Дык архітэктары прапанавалі яму папросту павяртаць кляштарны будынак касьцёлу. Тады райвыканкам, абы не аддаваць касьцёлу належнае, працягнуў даводзіць помнік да аварыйнага стану, каб потым зьнесьці

sabotaz напiсаў(ла)

Лiстапад 29, 2009 у 18:50

православным везде у нас дорога!!!!!!!! Если бы католики также часто кланялись руководству страны и так же рьяно убеждали нас что Россия наш брат сестра заловка и еще неизвестно кто --вот тогда бы все былобы по другому --может пока не время ?

Віталь з Менску напiсаў(ла)

Лiстапад 29, 2009 у 22:18

А ці звярталіся каталікі грамадою, каб мясцовая ўлада разгледзела пытанне перадачы кляштара касцёлу? Добрая тэма для чарговага артыкула НН. У ксяндза запыталіся б, што ён пра гэта думае і пра што марыць. Шчыра кажучы, маю вялікі сумнеў, што каталікі, ці проста неабыякавыя для спадчыны людзі, здольныя з гэтым кляштарам зрабіць нешта ладнае. Яго аднаўленне пацягне за сабой значныя грашовыя ўліванні, якіх паспрабуй зараз дзе знайсці. Тут трэба неяк напрасіцца на дапамогу мясцовай ўлады і самім неабыякавым паказаць, што склаўшы рукі сядзець яны не будуць.
Дарэчы. Узгадваецца тлумачэнне Адама Міцкевіча да адцінку тэкста яго "Пана Тадэвуша".
<<Кніга першая.
"Святая дзева, што бароніш Чанстахову
І ў Вострай браме свеціш."
Усе ў Польшчы ведаюць пра цудатворны абраз Найсвяцейшай Панны на Яснай Гары ў Чанстахове. У Літве славяцца цудамі абразы Найсвяцейшай Панны Вострабрамскай у Вільні, Замкавай у Навагрудку, а таксама Жыровіцкай і Барунскай.>>
І дзе тая слава сёння ў Барунскай?.. Няма веры - няма славы. ...Няма і кляштара.
Калі хто жадае паглядзець на Баруны і пабачыць на ўласныя вочы абраз Маці Божай Барунскай, дык завітайце на сайт http://www.zamak.by У наступным годзе фондам "Краіна замкаў" будуць ладзіцца туды вандроўкі шмат разоў. Сачыце за абвесткамі.

Зьміцер Касьпяровіч напiсаў(ла)

Снежань 3, 2009 у 22:55

Нажаль, падобная сітуацыя назіраецца са шматлікімі помнікамі гісторыі і культуры ў Беларусі. Выйсьце з такой сітуацыі ў свабоднай Эўропе ўжо даўно вынайшлі. Гэта перадача будынкаў у прыватную ўласнасьць за мінімальны кошт і падпісаньнем новымі уладальнікамі абавязальніцтваў аб ахове помніка і яго рэстаўрацыі. Далей задача дзяржаўных ворганаў палягае ў строгім наглядзе за рэстаўрацыйнымі працамі, якія праводзіць новы ўласьнік і прадухіленьне парушэньняў заканадаўства і галіне аховы помнікаў гісторыі і культуры.
У дадзеным выпадку лягічным бы было перадаць кляштар ва ўласнасьць парафіі. Яны альбо за свае сродкі, альбо за ахвяраваньні, альбо шляхам перадачы будынку ў арэнду адрэстаўруюць помнік.

Надзвычай цёплае надвор’е можа сарваць Алімпіяду ў Ванкуверы У Кіеве святкуюць сінюю перамогу На Еўра‑2016 прэтэндуюць Францыя, Італія і Турцыя «Кароткі нарыс беларускага пытання» — 13 лютага, КнігарняЎгалерэі Справу Грамовіча будзе разглядаць Вайсковы суд На Урале міліцыянты збілі і скалечылі прафесара кансерваторыі «Таёта» адклікае 436000 аўто з усяго свету Што слухалі нашы продкі пасля Грунвальдскай бітвы? Для лукашэнкаўцаў бел-чырвона-белы сцяг дублюе матэрыялы Зідан адкрывае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак Прагноз надвор’я ў Беларусі на 10—12 лютага Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада» Футбольная федэрацыя Беніна расфарміравала сваю зборную За адмену смяротнага пакарання выступаюць толькі 39% беларусаў У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі ДАІ бярэцца за грамадскі транспарт у Мінску Косінец перайменаваў у Віцебску сквер Леніна у Парк Шмырова Самы высокі будынак свету ўжо закрылі на рэканструкцыю Трапіў пад электрычку ды застаўся жывы Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і лагатыпы машын На Філіпінах 200 чалавек абвінавачаныя ў масавых забойствах Вайцюшкевіч у Гродне — 12 лютага Гарэў Дом афіцэраў у Мінску Чатыры градусы ў класе Драпежныя рэчы ХХІ стагоддзя Беларускія бізнэсоўцы паехалі ў Бангладэш КДК прапанаваў Саўміну вызваліць ад пасады старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» 15-гадовая канькабежка выйшла на трэніроўку ў стрынгах + фота 14 лютага Малады Фронт замест «Краўн плазы» збярэцца на плошчы Свабоды Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі На мяжы затрыманы аўтамабіль з двайным дном, куды доступ ажыццяўляўся праз пяць люкаў Продаж лікёра‑гарэлачных вырабаў у 2009 годзе ў Беларусі вырас на 14,4% У Якуціі больш за 110 дзяцей атруціліся малаком «Школа» знікне з эфіру на час Алімпіяды Цімашэнка не прызнала перамогі Януковіча «Коммерсантъ»: Бязмытныя пастаўкі нафты ў Беларусь могуць быць адмененыя Азербайджан правядзе дэрусіфікацыю прозвішчаў Валянціну Тарасу споўнілася б 80 Пасол Польшчы ў Беларусі адкліканы ў Варшаву для кансультацый Януковіч заняў першае месца на выбарах прэзідэнта Украіны; адрыў 3,5%
PDF версiя:
iмя:
пароль:
   
дызайн - Я. Шумскi
распрацоўка - texas43