Улада66

На Дрыбіншчыне шыльды населеных пунктаў зрабілі па‑расійску

Чаму ў Дрыбінскім раёне новыя ўказальнікі населеных пунктаў усталёўваюцца на расійскай мове, папрасіў патлумачыць мясцовую «вертыкаль» сябра Руху «За Свабоду» Андрэй Юркоў.

Чаму ў Дрыбінскім раёне (Магілёўшчына) новыя ўказальнікі населеных пунктаў усталёўваюцца на расійскай мове, папрасіў патлумачыць мясцовую «вертыкаль» сябра Руху «За Свабоду» Андрэй Юркоў. Ён накіраваў пісьмовы зварот з гэтай нагоды ў Дрыбінскі раённы выканаўчы камітэт.

Андрэй Юркоў звярнуў увагу мясцовай адміністрацыі на тое, што ўва ўсіх суседніх раёнах назвы населеных пунктаў на шыльдах выкананы па‑беларуску. На іх фоне Дрыбіншчына кантрастуе.

У сваім адказе старшыня Дрыбінскага райвыканкаму П.І.Панасюга патлумачыў, што «ўсталяванне інфармацыйных знакаў адбываецца згодна з СТБ‑1140‑99 пункт 4.1.17, які кажа: «надпісы павінны наносіцца на беларускай або рускай мовах (пераважна на беларускай)». У сувязі з гэтым кіраўнік мясцовай вертыкалі паабяцаў, што «пры замене інфармацыйных знакаў, якія прыйшлі ў нягоднасць, новыя знакі будуць мець надпіс на беларускай мове».

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Новае наступленне УСУ ў Курскай вобласці1

Новае наступленне УСУ ў Курскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Што са школьнай ежы дзецям падабаецца?1

Міністр Маркаў заявіў, што да 2020 года яны цярпелі незалежныя медыя, а цяпер надзвычай патрэбна цэнзура25

Ракета з Емена ўпала на тэрыторыі аэрапорта Бэн-Гурыён у Ізраілі5

Прынц Гары прапанаваў бацьку памірыцца, але кароль «раздражнены і злы» не адказаў2

Лэдзі Гага дала бясплатны канцэрт у Рыа-дэ-Жанэйра для 2 млн чалавек5

Пуцін патлумачыў, чаму вайна з Украінай не пачалася ў 2014 годзе14

Кіроўца каршэрынга Bolt пратараніў агароджу на літоўскай мяжы і быў затрыманы ў Беларусі5

З 1 верасня ў школах забароняць тэлефоны34

Крысціна Арбакайце, якой забаранілі ўезд ў Латвіі, будзе судзіцца11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новае наступленне УСУ ў Курскай вобласці1

Новае наступленне УСУ ў Курскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць