Інтэрнаўты, ахвяруйце, каб nn.by існаваў! Дасылайце прыватныя ахвяраванні на рахунак Рэдакцыі.
Зрабіць гэта можна ў любым банку, раздрукаваўшы квітанцыю адсюль і пазначыўшы адно: за Інтэрнэт.
пошук на сайце:
 
архiў

Люты 2010г.

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
Дадалося відэа

Блогерка Міхалінка з Бабруйска праз міяпатыю не можа хадзіць. Стужкафрэнды сабралі ёй грошы на электрычны вазок.


Шэсць прыступак — многа гэта ці мала? Большасці з нас, каб пераадолець іх, спатрэбіцца зрабіць тры крокі. Старому чалавеку — шэсць крокаў, з перапыначкам на адпачынак. А спрытнаму хлапчуку ці дзяўчынцы — усяго адзін скок.

Шэсць прыступак — як Альпы

Звычайны жылы дом у Бабруйску. Кватэра на першым паверсе. Ад яе дзвярэй да вулічнага асфальту — шэсць прыступак. Але для Інгі Татур, якая жыве за гэтымі дзвярыма, тыя прыступкі, што Альпы — непераадольныя. Інга Татур не мае магчымасці рухацца, бо пакутуе на міяпатыю — хваробу, пры якой пакрысе адмаўляюцца працаваць цягліцы. Зрэшты, слова «пакутуе» зусім не пасуе для гэтай жанчыны, якая літаральна свеціцца спакоем.

Бацька Інгі выносіць на лесвічную пляцоўку дзве доўгія дошкі і кладзе іх на прыступкі. У гэты час маці Інгі моцна абдымае дачку і (адкуль столькі сілаў у немаладой худзенькай жанчыны?) перасаджвае яе з канапы ў старэнькі інвалідны вазок. Пасля манеўраў у калідоры вазок падкатваюць да дошак спінкай наперад (каб Інга не выпала з яго на схіле). Пачынаецца цяжкі спуск. Бацька з усяе моцы ўпіраецца ў вазок, стрымліваючы яго.

Сантыметр за сантыметрам, прыступка за прыступкай, Інга спускаецца ўніз.
Нарэшце — выхад на вуліцу. Уздыхнуўшы з палёгкай, Інга паглядае ў неба. Першы раз за колькі месяцаў яна выйшла на шпацыр.

Самастойнасць за тры тысячы еўра

«Вось цяпер я з вамі паеду гуляць, гэта мая вельмі даўняя мара, — цешыцца Інга, пакуль вазок падскоквае на шчарбатым асфальце. — Учора сяброўцы патэлефанавала: «Ты ведаеш, прыедуць з Мінска, мяне гуляць будуць!».

Маці і бацьку Інгі ўжо не стае сілаў, каб часта выводзіць дачку на вуліцу. А яе брат і сястра маюць свае сем’і і не заўжды могуць знайсці час на шпацыр. Але найбольш Інгу засмучае адсутнасць самастойнасці. Нават на вуліцы сілы яе рук не хапае для таго, каб круціць колы старога інваліднага вазка.

А набыць сучасны вазок з электрычным рухавіком няма магчымасці — каштуюць яны, як той аўтамабіль (каля трох тысячаў еўра).
Інга была б рада сама зарабіць на такі апарат, ды дзе там: працы для інвалідаў вобмаль. Бацькі ж яе — сумленныя небагатыя людзі. Тата — былы кіроўца‑дальнабойшчык, дайшоў у свой час ажно да Партугаліі. «Даехаў бы, можа, і далей, але там ужо акіян», — жартуе ён.

У замежжы ён нагледзеўся, як еўрапейскія дзяржавы клапоцяцца пра інвалідаў, і таму на беларускія парадкі крыўдуе. Маці Інгі вырасла на Сахаліне. «Калі прыехала сюды, то думала, што ўсе людзі спяваюць», — кажа яна пра беларускае вымаўленне. Людзі яны ўжо немаладыя, пенсіі ў іх звычайныя, і ашчадзіць грошай на электрычны вазок ім не здужаць.

А пасоўваць вазок з Інгай сапраўды нялёгкая справа. З нязвычкі пад канец трохгадзіннага шпацыру на руках нават з’яўляюцца мазалі. Любая перашкода на шляху — бардзюр, парапет, прыступка, шчарбаты асфальт, карані на глебе — ператвараецца ў непераадольную.

Лабірынт для інвалідаў

Калі здаровы чалавек можа перасоўвацца па горадзе па простых маршрутах, дык інваліды блукаюць па вуліцах, нібыта па лабірынце, бо ім даводзіцца шукаць пляскатыя паверхні. Пашпацыраваўшы так, разумееш, што многія пандусы (заезды для вазкоў) непрыдатныя для выкарыстання — бо занадта стромыя. Нават здароваму чалавеку, які суправаджае інваліда, цяжка падняць вазок на такі пандус — не кажучы ўжо пра тое, каб сам чалавек у вазку здолеў зацягнуць сябе ўгару.

Магчыма, рукі ў Інгі не надта дужыя, а вось моцы яе духу можна толькі пазайздросціць. Яна не толькі не дае сабе сумаваць, але і клапоціцца пра іншых. Яе старэйшыя пляменніцы — Альбіна і Насця — у сваю цётку проста закаханыя. Яна і гуляецца з імі, і ўрокі робіць, і чытае, і мовы вучыць, і па інтэрнэце блукае. Таксама Інга ўсяляк прывівае дзяўчатам любоў да роднай культуры. А яшчэ Альбіна і Насця — частыя гераіні допісаў Інгі ў яе інтэрнэт‑дзённіку.

Год таму, на Раство, Інга вярталася з каляднай службы ў царкве. Сусед узяўся дапамагчы бацьку ўзняць вазок па прыступках да кватэры.

«Падняць трэба ўсяго на шэсць прыступак, для двух мужчынаў гэта не такая ўжо цяжкая праца, — апісала здарэнне Інга ў сваім інтэрнэт‑дзённіку.
— Адзін трымае вазок за ручкі, а другі за падножкі і… панеслі «бярвенца». Галоўнае, каб той, хто трымае за падножкі, не апускаў іх занадта нізка, бо тады я саслізгваю ўніз і, у горшым выпадку, выпадаю з вазка. Сусед трымаў нізка, вельмі нізка, і я паехала ўніз. Воячкі, які жах! Пра сябе малілася: «Божа, Божа, злітуйся, дапамажы!» А ўслых раіла (гучна): «Дзядзечку, уздымайце вышэй!» Дзядзечка так і не ўзняў іх, і, каб неяк запаволіць сваё слізгаценне, я легла яму на плячо. Дзякуй Богу, падняліся! Такі маленькі выпадак, а столькі адрэналіну ў крыві, эмоцыяў і перажыванняў, што праз яго на другі план адышлі ўсе іншыя падзеі дня. А прыехала ж з набажэнства, радаснага і святочнага…»

Складанка на цуд

Адна з чытачак інтэрнэт‑дзённіка Інгі, Наталка Васілевіч, была ўзрушаная гэтым допісам. «Чытаеш нататкі чалавека і думаеш, што ўсё пра яго ведаеш, — кажа яна. — А я і не ўяўляла сабе, што Інга не можа хадзіць».

Неўзабаве ў інтэрнэт‑дзённіку Наталкі з’явіўся допіс, у якім яна прапанавала сваім сябрам і чытачам здзейсніць цуд на Каляды — сабраць грошы на электрычны вазок для Інгі. Задача гэтая была няпростая: сума немалая, дый знайсці вазок не так лёгка. Але крок за крокам справа пачала рухацца. З цягам часу ўтварылася цэлая сетка людзей, якія ашчаджалі свае грошы, час і сілы на тое, каб цуд здзейсніўся. Адны дапамагалі фінансава, іншыя сустракаліся, збіралі грошы, хтосьці распаўсюджваў інфармацыю пра акцыю. І вось, нарэшце, праз дзесяць месяцаў, сябры замовілі ў Польшчы электрычны вазок для Інгі.

У незвычайнай талацэ паўдзельнічала каля дваццаці пяці чалавек — самыя розныя людзі.

Праваслаўная Наталка кінула сабраць вазок для Інгі, верніцы‑пратэстанткі, а везлі яго ў Беларусь уніяцкія святары.

Сярод тых, хто даваў грошы і дапамагаў шукаць вазок, былі і вернікі, і атэісты, і расійскамоўныя, і беларускамоўныя, і заўзятыя інтэрнэтчыкі і тыя, хто да кампутара падыходзіць гады ў рады. Лучыла людзей дабрыня і жаданне дапамагчы. 21 лістапада, лічы — перад самымі Калядамі, Інга ўжо выпрабоўвала ў Бабруйску свой новы электрычны вазок.

Удзельнікі талакі прэзентавалі Інзе не проста сродак перасоўвання — яны падаравалі ёй свабоду і самастойнасць. А ў адказ яны атрымалі не менш цудоўны падарунак — веру ў тое, што цуды на Каляды абавязкова здзяйсняюцца.

Алесь Кудрыцкі

Дзённік Інгі Татур можна прачытаць па адрасе michalinka.livejournal.com

Чытай таксама:
Гутарка з Інгай Татур

10:41, 25 лiстапада 2009

9 каментароў

Андрэй Мельникаў напiсаў(ла)

Лiстапад 25, 2009 у 11:46

З радасцю прачытаў, што і burbalka, на якой хтось крыжы паставіў, прыняла істотны ўдзел у дапамозе гэтым вазком. Дзялюся ў спадзеве, што ёсць шчэ каму з чытачоў парадаваціся з той радасці, як і за Інгу.

Mikola напiсаў(ла)

Лiстапад 25, 2009 у 11:46

Hateu pazadat Inge zdarouja i kali ne budem zabyvat pra invalidau ,kozny calavek moza nesta zmenit u zytti i stat lepei....

ГЕНА напiсаў(ла)

Лiстапад 25, 2009 у 12:01

Якая пазітыўная навіна на НН за апошнія дні! Дзякуй аўтару!

Dana напiсаў(ла)

Лiстапад 25, 2009 у 17:14

Інга - насамрэч! - вельмі цікавы і пазітыўны чалавек:) так хочацца, каб у яе было шмат харошых і самастойных падарожжаў, а таксама новыя сябры і праца:)

Стася напiсаў(ла)

Лiстапад 25, 2009 у 18:46

Шчыры рэспект Наталцы і ўсім, хто здзейсніў гэту вялікую справу. У нашых умовах толькі і застаецца, што спадзявацца на дапамогу людзей.
Дзякуй Алесю за цікавы рэпартаж.

Greenpeace напiсаў(ла)

Лiстапад 25, 2009 у 19:21

Вера і салідарнасьць зьдзейсьняюць цуды! Посьпехаў усім! І Інзе, і тым, хто ёй дапамог.

2 Андрэй Мельникаў напiсаў(ла)

Лiстапад 25, 2009 у 21:24

burbalka, на якой хтось крыжы паставіў
-------------------------------------------------------

Святыя, животворящія?!..

Pauliuk напiсаў(ла)

Лiстапад 27, 2009 у 10:31

Дзякуй вялікі ўсім, хто дапамагаў у зборы сродкаў, рыхтаваньні рэпартажаў. Хай дабраславіць вас Бог!

jaugenkus напiсаў(ла)

Лiстапад 27, 2009 у 22:23

на таких земля держится!
прекланяю колени!
чувствуется настоящая индивидуальность (настоящий человек)
так держать!!!!!!!!!!

З‑за «14 лютага» і «8 Сакавіка» галандская ружа вырасце ў цане на 5—7 тысяч У 2009 годзе пасольства Славакіі выдала беларусам 1200 бясплатных віз Ва Узбекістане судзяць фатографа за ачарненне народа краіны + крамольныя фоты журналіста У Расіі леснікам дазволілі прымяняць гумовыя палкі, кайданкі і газ Новая Зеландыя адзначыла Дзень Вайтангі + фота У Берліне адчыніцца свая Алея Зорак: першая зорка—для Марлен Дытрых Прэзідэнт Польшчы запрасіў на сустрэчу Анжаліку Борыс Надзвычай цёплае надвор’е можа сарваць Алімпіяду ў Ванкуверы У Кіеве святкуюць сінюю перамогу На Еўра‑2016 прэтэндуюць Францыя, Італія і Турцыя «Кароткі нарыс беларускага пытання» — 13 лютага, КнігарняЎгалерэі Справу Грамовіча будзе разглядаць Вайсковы суд На Урале міліцыянты збілі і скалечылі прафесара кансерваторыі «Таёта» адклікае 436000 аўто з усяго свету Што слухалі нашы продкі пасля Грунвальдскай бітвы? Для лукашэнкаўцаў бел-чырвона-белы сцяг дублюе матэрыялы Зідан адкрывае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак Прагноз надвор’я ў Беларусі на 10—12 лютага Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада» Футбольная федэрацыя Беніна расфарміравала сваю зборную За адмену смяротнага пакарання выступаюць толькі 39% беларусаў У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі ДАІ бярэцца за грамадскі транспарт у Мінску Косінец перайменаваў у Віцебску сквер Леніна у Парк Шмырова Самы высокі будынак свету ўжо закрылі на рэканструкцыю Трапіў пад электрычку ды застаўся жывы Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і лагатыпы машын На Філіпінах 200 чалавек абвінавачаныя ў масавых забойствах Вайцюшкевіч у Гродне — 12 лютага Гарэў Дом афіцэраў у Мінску Чатыры градусы ў класе Драпежныя рэчы ХХІ стагоддзя Беларускія бізнэсоўцы паехалі ў Бангладэш КДК прапанаваў Саўміну вызваліць ад пасады старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» 15-гадовая канькабежка выйшла на трэніроўку ў стрынгах + фота 14 лютага Малады Фронт замест «Краўн плазы» збярэцца на плошчы Свабоды Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі На мяжы затрыманы аўтамабіль з двайным дном, куды доступ ажыццяўляўся праз пяць люкаў Продаж лікёра‑гарэлачных вырабаў у 2009 годзе ў Беларусі вырас на 14,4% У Якуціі больш за 110 дзяцей атруціліся малаком
PDF версiя:
iмя:
пароль:
   
дызайн - Я. Шумскi
распрацоўка - texas43