Інтэрнаўты, ахвяруйце, каб nn.by існаваў! Дасылайце прыватныя ахвяраванні на рахунак Рэдакцыі.
Зрабіць гэта можна ў любым банку, раздрукаваўшы квітанцыю адсюль і пазначыўшы адно: за Інтэрнэт.
пошук на сайце:
 
архiў

Люты 2010г.

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28

Я ўсё дзяцінства чакала, калі пачну паміраць. А яшчэ я баялася надыходу моманту, калі я перастану хадзіць. Калі гэта здарылася, мне было 14 гадоў…


Інга Татур


Інга Татур і Наталля Васілевіч, што ініцыявала акцыю набыцця вазка.

«НН»: Распавядзіце, калі ласка, крыху пра сябе, пра сваю сям’ю.

Інга Татур: Я нарадзілася ў Бабруйску ў 1969 г. Пражыла тут усё жыццё. Тата ў мяне тутэйшы, ён нарадзіўся ў Бабруйску ў 1944 годзе, калі горад яшчэ вызвалялі. У іх вялікая сям’я, шмат братоў, сёстраў.

А маці ў мяне з роду Крукоўскіх. Захаваўся адзін стары фотаздымак прадзеда Паўла Крукоўскага — там ён, малады, у мундзіры афіцэра царскай арміі. Потым ён служыў і ў Чырвонай. Пабраўся шлюбам з Марыяй Міхневіч, у іх нарадзілася пяцёра дзетак. Мая бабуля Ніна была старэйшай дачкой.

Жылі яны вельмі заможна, працавалі многа. Арыштавалі прадзеда разам з ягонымі братамі ў гады «яжоўшчыны» — а пасля расстралялі. Сям’ю выслалі ў Бабруйск, дзе вельмі хутка памерла мая прабабка Марыя. Дом і маёмасць разрабавалі. Бабуля Ніна тулялася з малодшымі братамі і сястрычкамі па здымных кутах, працавала нянькай. Пісала нават Калініну, каб ён дазволіў прыняць дзяцей «ворага народа» ў школу‑інтэрнат. Дазволіў… А праз год пасля арышту Яжова майго прадзеда рэабілітавалі, пасмяротна.

«НН»: Калі вы згубілі магчымасць хадзіць? Як вы перажывалі гэты момант?

ІТ: Калі мне паўгода было, перахварэла нейкай хваробай. Дактары доўга не маглі разабрацца, чым я хварэю. Калі, нарэшце, даведаліся, у чым справа, мне ўжо было гадоў пяць. Я зразумела, пра што дактары размаўлялі з бацькамі. Яны казалі, што я хадзіць не буду, што хвароба будзе паступова развівацца, што я хутка памру. Я ўсё дзяцінства чакала, калі пачну паміраць. А яшчэ я баялася надыходу моманту, калі я перастану хадзіць. Калі гэта здарылася, мне было 14 гадоў.

Вельмі хутка, можа праз год, пачалі адмаўляць рукі. Уздымаю іх — а пальцы проста вісяць. А калі нейкія цягліцы перастаюць працаваць, то гэта, лічы, незваротна. Я спачатку вельмі перажывала, потым пачала маліцца. Я хаджу ў Евангельскую царкву, і там мы, калі молімся, рукі ўздымаем угару. Я кажу: «Вось бачыш, я нават не магу пальцамі паварушыць!» «А ты паспрабуй!» — нібыта чую ў адказ. Паспрабавала — пальцы трымаюцца трошкі — і падаюць. «А ты не засяроджвайся на іх! — у галаве такое. — Не засяроджвайся і ўсё, засяродзься на мне». Я пачала думаць пра Хрыста, маліцца. Малітву скончыла — і ўсё, працуе! На абедзвюх руках пальцы ажылі. Вось тады страх прайшоў. Ну, канечне, усё адно часам перажываеш, але гэта жыццё, і нават у такіх умовах трэба трымацца. Бо калі размазваешся — тады і размажашся. А калі трымаешся — дык і ўтрымаешся. Вось такія справы. Калі я пачала верыць у Бога, то перастала баяцца.

«НН»: Бог, царква — што яны значаць для вас?

ІТ: Як ужо сказала — можна размазацца, а можна трымацца. І тое, на чым ты трымаешся, — гэта Бог. Нядаўна так разважала: у Бібліі напісана, што словам Божым створаны нябёсы, сусвет, усё на гэтым слове трымаецца. Колькі людзей шукаюць, як жыць у гармоніі з сусветам. Яны абліваюцца вадой, мяса не ядуць, яшчэ нешта робяць, каб штосьці зберагчы, каб знайсці гармонію. А гармонія — яна ў слове Божым. Яна пачынаецца з твайго сэрца. Калі ў цябе ў сэрцы ці то крыўды, ці то нянавісць, ці горыч, боль —магчыма, нават справядлівая — няма ўжо той гармоніі з сусветам і няма зменаў, бо гэтыя пачуцці раз’ядаюць знутры. Як Ісус сказаў: Валадарства Божае ў саміх вас. Калі ты пачынаеш змяняцца з сэрца, то змяняецца і ўсё астатняе. Раней, калі я наведвала маладзёжную службу ў царкве, то вельмі перажывала, што я такая непрыгожая, са скаліёзам. Плакала шмат ад гэтага. У царкве такія дзяўчаты прыгожыя, а я… Аднойчы кажу: «Божа, ну зрабі мяне хоць на кроплю такой жа прыгожай». Доўга‑доўга малілася, хвілінаў пятнаццаць, звычайна ў мяне так доўга не атрымліваецца. Тады такое прыйшло: «Прыгажосць дачкі Цара ўнутры яе». Думаю: недзе я гэта ўжо чула. Ёсць такі псалом, але там не прыгажосць, а нейкае іншае слова. Але я прыняла гэта. Усё з сэрца чалавека ідзе. І ўпэўненасць, усё адтуль. Мы вельмі часта выгляд сабе малюем, антураж робім, а ўнутры гармоніі няма.

«НН»: Дарэчы, вас не крыўдзіць слова «інвалід»?

ІТ: Ды гэта ж немагчыма вымавіць: «чалавек з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі». Інвалід… Нармалёвае слова. Ну, дзякуй, што не калека, канечне! Я пра сябе кажу, што я інвалід, а вось іншых так назваць ужо баюся — а раптам чалавек пакрыўдзіцца? На самой справе, як бы ні называў, галоўнае — як ты ставішся да гэтага. А што да паліткарэктнасці, то яна часам гэтак зашкальвае ў людзей, што страчваецца цвярозасць.

«НН»: Як да вас ставяцца людзі на вуліцах у Бабруйску?

ІТ: Раней, калі я сама перасоўвалася па горадзе, у нас яшчэ было вельмі мала пандусаў.

Дык нашыя хлопцы — п’яныя, цвярозыя, лысыя, валасатыя, панкі — усе дапамагалі, каго толькі ні папросіш.
Ім гэта не цяжка, яны разумеюць, што трэба чалавеку дапамагчы. Нават калі сустракаеш чалавека, які насцярожана да цябе ставіцца — магчыма, ён проста сам баіцца. На самой справе, калі чалавека разварушыць, усё будзе добра.

«НН»: Як вы думаеце, з цягам часу, гісторыі, людзі робяцца лепшымі ці горшымі?

ІТ: Я думаю, што людзі заўсёды аднолькавыя. Пачытайце Апулея «Залаты асёл». Там такое ж, як і ў нас. Так што ўсё аднолькавае, проста чалавек сам па сабе мае схільнасць да таго, каб скатвацца ўніз. У расій¬скай мове ёсць паняцце «целомудрие», цэласны розум. Цяпер межы гэтага цвярозага розуму настолькі размытыя, што людзі не ведаюць, дзе добра, дзе кепска. Я вось цяпер размаўляю па інтэрнэце з адным хлопцам — гэта наркаман, з Алтайскага краю. Мяне ніколі тая Сібір не цікавіла. А тут сустрэўся чалавек, які кажа: «Хачу кінуць, і не атрымліваецца». Проста чалавек робіцца для цябе блізкі, і думаеш, як яму дапамагчы.

«НН»: А вашая беларускамоўнасць — адкуль яна?

ІТ: Ад Караткевіча. У сёмым класе сяброўка, суседачка, прынесла мне кнігу на расійскай мове «Каласы пад сярпом тваім». Я як пачытала… Закахалася ў гэтага Алеся Загорскага. Пачала шукаць іншыя кнігі Караткевіча — не знайшла на расійскай мове, на беларускай чытаць пачала. Вельмі цяжка было, бо ў нас у сям’і ўсё па‑расійску было, у школе я беларускую мову не вывучала.

Багдановіч потым мне патрапіў, «Маладзік», кніга яго. Я нават перапісвала яе. Чытаць я чытала, але не размаўляла. А потым, калі пайшла ў царкву, настолькі мяне слова Божае захапіла, то мне нічога больш не хацелася. Хіба што Дастаеўскага чытала. Калі мастацкая літаратура, то мне хацелася, каб яна была пра шляхі чалавека да Бога.

А потым проста ў малітве пачалі з’яўляцца нейкія новыя словы. Кажу: «Госпадзе, ласка твая». А сама думаю: што такое «ласка»? Потым: «Госпадзе, ты такі лагодны». А што такое «лагодны»? Пачалі беларускія словы выскокваць. Гэта адбылося ў вёсцы. Ведаеце, Бог тваё жыццё бачыць наперад. Ён ведаў, што мне гэта патрэбна, што мне гэта да сэрца.

Гутарыў Алесь Кудрыцкі

Глядзі таксама:
Алесь Кудрыцкі: Цуд з рухавічком

10:42, 25 лiстапада 2009

7 каментароў

кінік напiсаў(ла)

Лiстапад 25, 2009 у 10:55

Інга, хай будзе ў Вас і такая малітва: Госпадзе, адкрый нам Тое, што насамрэч есьць, -- адкрый Сябе.
Выведзі нас з цемры ў святло,
Збаў нас ад сьмерці ды скіруй у бессьмяротнасьць!

Агнешка напiсаў(ла)

Лiстапад 25, 2009 у 12:53

А Вы - вельмі сымпатычная. І выглядаеце молада :)
"Калі я пачала верыць у Бога, то перастала баяцца" -цудоўныя словы. Якраз тыя, якія мне зараз вельмі патрэбныя...

Машуня напiсаў(ла)

Лiстапад 25, 2009 у 13:11

Какая светлая девочка! У нее все будет хорошо.

Інга напiсаў(ла)

Лiстапад 25, 2009 у 14:46

кінік, дзякую. Напэўна кожная малітва пачынаецца з нечага падобнага.

Агнешка, Дай Вам Бог атрымаць падтрымку ад Яго ва ўсякі час ды сітуацыі. Бо "не баішся" толькі, калі на Яго "глядзіш", а не на абставіны ды сябе. ))

Кася напiсаў(ла)

Лiстапад 25, 2009 у 16:02

Дарагая Іна! Няхай Гасподзь і далей трымае Вас сваёй моцнай рукой. Гляджу на Вас і думаю, што шмат хто ужо даўно ўпаў бы духам. А Вы, дзякуючы Госпаду, маеце моц яшчэ так прыгожа ўсьміхацца.

Мікіта напiсаў(ла)

Лiстапад 25, 2009 у 23:28

Вельмі пазітыўны артыкул. Усялякім наркаманам, лузерам і іншым клінічным ныцікам--падстава пачырванець і пачаць жыць

Mikola Ramanau напiсаў(ла)

Лiстапад 25, 2009 у 23:51

Inga. Usio geta velmi urazila ,pracytausy gety artykul liudi stanut lepsymi. Nihai Gaspod ni pakidaie Vas.

Надзвычай цёплае надвор’е можа сарваць Алімпіяду ў Ванкуверы У Кіеве святкуюць сінюю перамогу На Еўра‑2016 прэтэндуюць Францыя, Італія і Турцыя «Кароткі нарыс беларускага пытання» — 13 лютага, КнігарняЎгалерэі Справу Грамовіча будзе разглядаць Вайсковы суд На Урале міліцыянты збілі і скалечылі прафесара кансерваторыі «Таёта» адклікае 436000 аўто з усяго свету Што слухалі нашы продкі пасля Грунвальдскай бітвы? Для лукашэнкаўцаў бел-чырвона-белы сцяг дублюе матэрыялы Зідан адкрывае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак Прагноз надвор’я ў Беларусі на 10—12 лютага Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада» Футбольная федэрацыя Беніна расфарміравала сваю зборную За адмену смяротнага пакарання выступаюць толькі 39% беларусаў У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі ДАІ бярэцца за грамадскі транспарт у Мінску Косінец перайменаваў у Віцебску сквер Леніна у Парк Шмырова Самы высокі будынак свету ўжо закрылі на рэканструкцыю Трапіў пад электрычку ды застаўся жывы Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і лагатыпы машын На Філіпінах 200 чалавек абвінавачаныя ў масавых забойствах Вайцюшкевіч у Гродне — 12 лютага Гарэў Дом афіцэраў у Мінску Чатыры градусы ў класе Драпежныя рэчы ХХІ стагоддзя Беларускія бізнэсоўцы паехалі ў Бангладэш КДК прапанаваў Саўміну вызваліць ад пасады старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» 15-гадовая канькабежка выйшла на трэніроўку ў стрынгах + фота 14 лютага Малады Фронт замест «Краўн плазы» збярэцца на плошчы Свабоды Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі На мяжы затрыманы аўтамабіль з двайным дном, куды доступ ажыццяўляўся праз пяць люкаў Продаж лікёра‑гарэлачных вырабаў у 2009 годзе ў Беларусі вырас на 14,4% У Якуціі больш за 110 дзяцей атруціліся малаком «Школа» знікне з эфіру на час Алімпіяды Цімашэнка не прызнала перамогі Януковіча «Коммерсантъ»: Бязмытныя пастаўкі нафты ў Беларусь могуць быць адмененыя Азербайджан правядзе дэрусіфікацыю прозвішчаў Валянціну Тарасу споўнілася б 80 Пасол Польшчы ў Беларусі адкліканы ў Варшаву для кансультацый Януковіч заняў першае месца на выбарах прэзідэнта Украіны; адрыў 3,5%
PDF версiя:
iмя:
пароль:
   
дызайн - Я. Шумскi
распрацоўка - texas43