Культура88

У Мінску прэзентавалі «Кнігу Вялікага Княства Літоўскага» + фота

Урачыстая імпрэза прайшла ў тэатры імя Янкі Купалы.

Прэзентацыя «Кніга ВКЛ» прайшла 24 лістапада ў тэатры імя Янкі Купалы. І была больш падобнай на шоу, чым на звыклую прэзентацыю новага выдання.

Шоу пачалося яшчэ ў тэатральным гардэробе, дзе процьму ахвотных адчуць дух літоўскай імперыі сустракалі музыкі з сярэднявечнымі інструментамі і ў адпаведных строях. Пад гул бубнаў і гукі трубаў публіка трапляла ў залу. А зала была перапоўненая, як быццам тут павінна была адбыцца прэм’ера новага спектаклю.

На сцэну адразу быў запрошаны Анджэй Струміла — адзін з ініцыятараў выдання. Пазней да яго далучыліся Эгідыюс Александравічус і Сяргей Дубавец. Сімвалізуючы сабой тры народы, што ўтваралі нацыю літвінаў, удзельнікі прэзентацыі замест пафасных прамоваў пачалі дасціпна жартаваць, што канчаткова пазбавіла імпрэзу ў Купалаўскім тэатры афіцыёзу. На сур’ёзны лад яна не перайшла нават падчас уручэння экзэмпляраў «Кнігі ВКЛ» прадстаўнікам Міністэрства культуры, музеяў і дыпламатам Літвы, Украіны ды Польшчы.

Сканчалася прэзентацыя выступам «Старога Ольсы» і пажаданнямі не пакідаць Вялікаму Княству ролі выключна гістарычнай.

АП, фота photo.bymedia.net

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА1

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

Кіеў зазнаў масіраваную атаку дронамі і балістыкай

Непагадзь учора набедакурыла ў Магілёве2

Усе грошы экс-палітзняволенай Наталлі Дулінай сабралі за лічаныя гадзіны2

Барбі з цукровым дыябетам. Кампанія Mattel прэзентавала новую ляльку

«Лагістыка падводзіць». Калі беларусак пачнуць бясплатна прышчапляць ад віруса папіломы чалавека?

Балансы на картках трох банкаў адноўленыя

Wargaming прыпыніў працу офіса ў Кіеве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА1

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць