Улада1111

27 лістапада — Дзень герояў

Рада Случчыны вырашыла абвесціць тэрыторыю краю зонай улады Беларускай Народнай Рэспублікі і пачала падрыхтоўку да абароны горада ад бальшавіцкіх войскаў. Супрацьстаянне было адчайным.

У пятніцу — 89 гадоў Слуцкага збройнага чыну.

У выніку падпісання ў кастрычніку 1920 года прэлімінарнай Рыжскай дамовы аб межах паміж Расіяй, Польшчай і Украінай, Слуцк трапіў у так званую нейтральную зону, дзе адсутнічала якая‑кольвек улада. Польскія войскі адтуль адышлі, а савецкія яшчэ не паспелі заняць горад. Гэтай акалічнасцю і скарысталіся нацыянальныя сілы.

Ад лістапада 1920 года ў Слуцку працавала Рада Случчыны на чале з Уладзімірам Пракулевічам. У яе склад таксама ўвайшлі Васіль Русак, Пётр Жаўрыд і яшчэ больш за 10 чалавек.

У новых умовах Рада Случчыны вырашыла абвесціць тэрыторыю краю зонай улады Беларускай Народнай Рэспублікі і пачала падрыхтоўку да абароны горада ад бальшавіцкіх войскаў.

«Першы Беларускі З’езд Случчыны, скліканы ў лічбе 107 дэлегатаў, вітае Раду Беларускай Народнай Рэспублікі і сведчыць, што ўсе свае сілы аддасць на адбудову Сваёй Бацькаўшчыны, ‑‑ пісалася ў заяве рады Случчыны. ‑‑ З’езд катэгарычна пратэстуе проці акупацыі родных зямель чужацкімі наездамі і проці самазванай Савецкай улады, як урад Кнорына і іншыя, якія паўтвараліся на Беларусі. Бацькаўшчына наша зруйнавана чужынцамі, якія нішчаць яе і дагэтуль, і мы, аддаючы справе адбудованьня нашай Бацькаўшчыны ўсе нашы сілы і жыцця, звяртаемся да ўсяго свету і Саюзу Народаў аб дапамозе ў стварэнні нашай вайсковай сілы… Няхай жыве вольная, незалежная, дэмакратычная Беларуская Народная Рэспубліка ў яе этнографічных граніцах!»

Рада абвясціла ўсеагульную мабілізацыю і за даволі кароткі час адгукнулася каля чатырох тысяч чалавек. З іх былі створаныя Першы Слуцкі полк на чале з падпалкоўнікам Паўлам Чайкам і Другі Грозаўскі полк на чале з капітанам Луком Семенюком.

Першыя сутычкі з бальшавікамі адбыліся 26 лістапада. Супрацьстаянне было адчайным. З пераменным поспехам баі цягнуліся ўвесь снежань і толькі пры канцы месяца паўтары тысячы беларускіх жаўнераў і афіцэраў перайшлі мяжу з Польшчай, дзе былі раззброеныя. Хтосьці застаўся ў Польшчы, хтосьці паспрабаваў вярнуцца на радзіму. Большая частка тых, хто адважыўся на такі крок, потым была рэпрэсаваная бальшавіцкімі ўладамі.

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Ультраправы палітык перамог у першым туры перавыбараў у Румыніі. У яго ажно 41%27

Сёння павінен канчаткова перастаць працаваць Skype1

Трамп даручыў адкрыць турму для асабліва небяспечных злачынцаў на востраве Алькатрас1

«На Раство падарылі 5 кілаграмаў рысу». Беларуска ў 65 гадоў пераехала ў Гану і займаецца манікюрам1

Ці ўключаць у Беларусі ацяпленне з-за халоднага надвор'я, адказалі ў ЖЭУ

«Этэрнаўт»: аргенцінскі Netflix выпусціў шматзначны серыял пра апакаліпсіс2

Камісар ЕС: Еўрасаюз удвая павялічыць дапамогу Украіне, калі Трамп не пераканае Пуціна заключыць мір3

У нядзелю розніца максімальных тэмператур у Беларусі склала 15 градусаў

У Брэсце патануў чатырохгадовы хлопчык. Ратавальнікам удалося вярнуць яго да жыцця

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць