Двое жыхароў Слуцкага раёна задушылі аднавяскоўца, а потым спалілі і закапалі ў лесе яго труп.
Двое жыхароў вёскі Гацук 1980 і 1954 гадоў нараджэння ў гаражы з карыслівых мэтаў задушылі аднавяскоўца ‑ непрацуючага 33‑гадовага мужчыну. Пасля чаго вывезлі яго труп ў лясны масіў паблізу вёскі Белы Бор, дзе спалілі і закапалі. Астанкі былі знойдзены ў згаданым месцы.
Падазраваныя ў жорсткім і цынічным забойстве затрыманыя. У дачыненні да іх заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.139 КК Беларусі. Адзін з злачынцаў раней ужо быў судзімы за згвалтаванне і крадзяжу.
Каментары