+ фоты беларускіх урадоўцаў Юліі Дарашкевіч.
47‑е пасяджэнне Інтэграцыйнага камітэта Еўразійскай эканамічнай супольнасці і 10‑е пасяджэнне камісіі мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі пройдуць 26 лістапада ў Мінску. Беларускую дэлегацыю на іх узначальвае віцэ‑прэм’ер Андрэй Кабякоў.
У парадку сустрэчы дэлегацый урадаў краін ЕўрАзЭС — Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана — 17 пытанняў.
Паводле інфармацыі беларускага МЗС, плануецца, у прыватнасці, абмеркаваць тэму фарміравання мытнага саюза і адзінай эканамічнай прасторы ў рамках ЕўрАзЭС, а таксама праекты наступных дакументаў: пратакола аб завяршэнні фарміравання зоны свабоднага гандлю ЕўрАзЭС; пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў — членаў Супольнасці ў галіне адукацыі; канцэпцыі стварэння міждзяржаўнага банка даных аб працоўных‑мігрантах — грамадзянах дзяржаў — членаў ЕўрАзЭС.
Акрамя гэтага, удзельнікі пасяджэння плануюць абмеркаваць тэму супрацоўніцтва ў сферы транспарту, бюджэтна‑фінансавыя пытанні, а таксама пытанні, якія тычацца дзейнасці галіновых органаў ЕўрАзЭС.
У парадак пасяджэння камісіі мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі ўключана 11 пытанняў.
Бакі праінфармуюць адзін аднаго аб правядзенні ўнутрыдзяржаўных працэдур, якія неабходны для ўваходжання ў сілу дакументаў, якія фарміруюць дагаворна‑прававую базу мытнага саюза.
Плануецца разгледзець праекты пагадненняў аб устанаўленні і прымяненні ў мытным саюзе парадку залічэння і размеркавання ўвазных мытных пошлін, іншых пошлін, падаткаў і збораў, якія маюць эквівалентнае значэнне; аб стварэнні інстытута падатковых прадстаўнікоў дзяржаў — членаў саюза; аб стварэнні, функцыянаванні і развіцці інтэграванай інфармацыйнай сістэмы знешняга і ўзаемнага гандлю ў рамках саюза.
Акрамя таго, паведамляе прэс‑служба МЗС, плануецца абмеркаваць шэраг пытанняў аб рэгуляванні знешняга гандлю ў сувязі з плануемым пачаткам функцыянавання мытнага саюза трох краін: вядзенне статыстыкі, адзіную сістэму забарон і абмежаванняў, паэтапную адмену абмежавальных мер эканамічнага характару ва ўзаемным гандлі.
Сённяшнія мерапрыемствы праходзяць напярэдадні сустрэч кіраўнікоў дзяржаў краін ЕўрАзЭС і мытнага саюза, якія адбудуцца ў Мінску 27 лістапада.
Чакаецца, што ў ходзе саміта прэзідэнты Беларусі, Казахстана і Расіі падпішуць дакументы аб пачатку функцыянавання мытнага саюза трох краін.
Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў прыбыў у Мінск увечары 25 лістапада з афіцыйным візітам. Прыезд Дзмітрыя Мядзведзева чакаецца 27 лістапада —
аб гэтым паведаміла прэс‑служба расійскага прэзідэнта.
Каментары