Другому па багаццю эмірату пагражае банкруцтва
Эмірат Дубаі, другі па велічыні і багаццю ў Аб'яднаных арабскіх эміратах, знаходзіцца на мяжы дэфолта. Буйнейшая дзяржаўная кампанія эмірата Dubai World заявіла пра прыпыненне плацяжоў па даўгах на шэсць месяцаў.
Дзяржаўны доўг краіны ААЭ каля 80 мільярдаў даляраў.З іх 22 мільярда - даўгі таго самага Dubai World, якім валодае спадкаемца ўлады.
Каментары