На вуліцы Убарэвіча ў Мінску да моладзевага лідэра падышлі шэсць чалавек у цывільным, закінулі ў машыну - і павезлі ў падаткавую інспекцыю.
На вуліцы Убарэвіча ў Мінску (Чыжоўка) да моладзевага лідэра падыйшлі шэсць чалавек у цывільным.
Схапілі, закінулі ў машыну і адвезлі ў невядомым кірунку. Усё гэта бачыла бабуля Артура Фінькевіча з акна ўласнай кватэры.
Магчыма, што хлопца павезлі ў ваенкамат. Яго тэлефон не адказвае.
18:40. Артура Фінкевіча адпусьцілі, паведамляе Радыё Свабода.
Ён апавёў, што яго затрымлівалі супрацоўнікі КДБ, сярод якіх быў супрацоўнік 4-га ўпраўленьня КДБ маёр Раман Сівухін. Спачатку хлопца завезьлі ў падатковую інспэкцыю Заводзкага раёну, дзе яму прад’явілі раздрукоўку рахунку ягоных тэлефонных размоў. Паводле інспэктараў падатковай камісіі, Артур меў ноўтбук, іншую аргтэхніку і маёмасьць. Агульная сума разам з тэлефоннымі размовамі склала 17 мільёнаў рублёў. Паводле інспэктараў, Артуру давядзецца заплаціць больш за два мільёны рублёў падаткаў.
З падатковай інспэкцыі Артура павезьлі ў міліцыю Заводзкага раёну Менску.
Там яму паведамілі, што праз паўгода яго забяруюць у войска. Цягам гэтага тэрміну пагасіцца судзімасьць Фінькевіча.
Артур Фінькевіч адбываў пакараньне ў калёніі за палітычныя графіці.
Каментары