Свет33

У нобелеўскай лаўрэаткі забралі медаль і заблакавалі рахунак

Суткі пасля таго, як медаль і дыплом лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі міру за 2003 год, змагаркі за правы чалавеку, Шырын Ебадзі былі забраныя іранскімі ўладамі, з Тэгерану прыйшло паведамленне, што банкаўскі рахунак дзяячкі таксама заблакаваны. Пра гэта паведаміла інфармацыйнае агенств AFP.

Набліжаны сябр спадарыні Ебадзі, які пажадаў застацца невядомым, паведаміў, што рахунак нобелеўскай лаўрэаткі заблакаваны ўладамі: з рахунка немагчыма зняць грошы. «Гэта незаконны ўчынак, і гутарка вядзецца пра палітычны крок, бо грошы, якія пераводзіліся на гэты рахунак, былі прызначаныя для фінансавай падтрымкі палітычных вязняў ды іх сем'яў», – заявіў ён.

Яшчэ ўчора прыйшла вестка, што іранскія ўлады забаранілі Ебадзі доступ да яе медаля Нобелеўскага лаўрэату і ганаровага дыплому, якія захоўвалася ў банкаўскім сэйфе. На гэта заявай адрэагавала міністэрства замежных справаў Нарвегіі, зазначыўшы ў ёй, што яны «абураныя» гэтым учынкам. Рэч у тым, што нобелеўская прэмія міру ўручаецца менавіта нарвежскай камісіяй, а не шведскай.

56-гадовай Ебадзі не прывыкаць да пераследаў. Яна атрымала прэмію міра 2003 менавіта за чыннае прасоўванне дэмакратыі і ставанне на абарону правоў чалавека. Шырын Ебадзі зрабілася першай жанчынай-мусульманкай, якая атрымала гэтую прэмію. У дадатак яна была першай жанчынай-суддзёй у Іране, пакуль яе заўчасна не звольнілі. За свае погляды Шырын Абадзі не раз трапляла пад арышт, у тым ліку і пасля атрымання Нобелеўскай прэміі.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?2

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Усе навіны →
Усе навіны

Авечкін падарыў Лукашэнку джэрсі са сваім аўтографам13

Украінскія дроны атакавалі Расію

«Засталося ўсяго 6 кватэр у горадзе». На выходныя 9 мая разабралі арэндныя кватэры ў Гродне, Брэсце і Мінску. Цэны ўражваюць5

Трамп вырашыў прыцягнуць Эрдагана для спынення вайны ва Украіне3

Арыштаваны каліновец Васіль Грачыха19

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома12

Сэкс-цацкі і DHL: як Расія з дапамогай блатных разгортвала дыверсійную сетку ў Еўропе1

«Гучыць не так ужо шмат, але гэта вельмі шмат». Трамп выказаўся пра пуцінскае трохдзённае перамір'е2

АПЕК+ рэзка павялічвае здабычу нафты. Гэта ўдарыць па расійскім бюджэце4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?2

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць