Улада3232

Берлусконі — Лукашэнку: «Ваш народ вас любіць, аб чым сведчаць вынікі выбараў»

Беларусь наведаў прэм’ер‑міністр Італіі Сільвіё Берлусконі. «Такі прыемны мужчына, быў нядоўга. Набыў і пайшоў», — падзяліліся ўражаннямі прадавачкі «Крышталя», куды ён завітаў наапошку.

Беларусь наведаў прэм’ер‑міністр Італіі Сільвіё Берлусконі. «Такі прыемны мужчына, быў нядоўга. Набыў і пайшоў», — падзяліліся ўражаннямі прадавачкі «Крышталя», куды ён завітаў наапошку.

Калі не браць у разлік візіты ў нашу краіну расійскіх прэзідэнтаў, то гэта першы прыезд у Мінск за часамі Лукашэнкі кіраўніка краіны, якая ўваходзіць у «вялікую восемку». За часамі Шушкевіча сталіцу Беларусі наведваў прэзідэнт ЗША Біл Клінтан.

Адразу па прыездзе ў Мінску Берлусконі накіраваўся ў рэзідэнцыю Лукашэнкі на перамовы. «Вашае рашэнне наведаць Беларусь з візітам мае фундаментальнае значэнне для развіцця далейшага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі. Мы ўспрымаем прыезд італьянскага кіраўніка не толькі ў перспектыве двухбаковых адносін, але і як жэст падтрымкі Беларусі на міжнароднай арэне», — сказаў Лукашэнка.

«Ваш народ вас любіць, аб чым сведчаць вынікі выбараў», — сказаў Сільвіё Берлусконі Лукашэнку пасля завяршэння перамоваў.

Лукашэнка заявіў, што Беларусь і Італія адкрылі новы этап партнёрства, «фундаментам якога з’яўляецца ўзаемапаважлівы, шчыры і зацікаўлены дыялог».

«Мы можам зрабіць у нашых адносінах нашмат, нашмат болей», — сказаў кіраўнік Беларусі.

Сярод канкрэтных дамоваў — урад Беларусі і італьянская «Фінмеканіка С.П.А.» падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў сферы транспарту, энергетыкі, космасу, бяспекі і сістэм бяспекі.

«Беларусь гатова да супрацоўніцтва з Італіяй ва ўсіх сферах. Закрытых для абмеркавання тэм няма», — падкрэсліў Лукашэнка.

«Наша сустрэча дасць выразны палітычны сігнал да пачатку больш актыўнай працы ўрадаў, міністэрстваў, ведамстваў і зялёнае святло рэалізацыі сумесных праектаў», — адзначыў ён.

Берлусконі ж выказаў радасць з нагоды стварэння Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расіі. «Гэта будзе велізарны рынак, куды мы зможам пастаўляць прадукцыю нашых сумесных прадпрыемстваў», — сказаў прэм’ер‑міністр.

Увогуле, па выказваннях магло скласціся ўражанне, што перамовы адбываюцца не з кіраўніком краіны ЕС, а з якім Уга Чавесам. Тая ж кампліментарная форма.

Пасля ўскладання кветак да манумента на плошчы Перамогі, кіраўнік ураду Італьянскай Рэспублікі вырашаў прагуляцца па беларускай сталіцы.

Кароткі шпацыр скончылася ў краме «Крышталь», што на галоўным праспекце. Там уладальнік футбольнага клуба «Мілан» набыў цукерачніцу і вазу для садавіны барысаўскай вытворчасці агульным коштам больш за 800 тыс. беларускіх рублёў.
Алкагольная прадукцыя аднайменнага мінскага завода Сільвіё Берлусконі не зацікавіла.

«Такі прыемны мужчына, быў нядоўга. Набыў і пайшоў», — падзяліліся ўражаннямі прадавачкі «Крышталя».

Усяго візіт доўжыўся крыху болей за 3 гадзіны. Вечарам Берлусконі адляцеў назад у Італію. Характэрна, што першым еўрапейскім візіцёрам у Беларусь быў менавіта неардынарны Сільвіё Берлусконі. Еўрасаюз як бы чарговы раз спрабуе перастрахавацца. Нават калі Лукашэнка не адважыцца на больш шырокі разварот у бок Еўропы, то можна заўсёды спаслацца, што перамовы вёў скандальны італьянскі лідэр.

Каментары32

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША6

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

У Полацкім раёне міліцыянеры спынялі п'янага трактарыста стрэламі па колах

Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць12

У Мінску гатовыя плаціць 2000 рублёў у месяц за паяданне піцы1

Прэм'ер Канады — Трампу: Канада не прадаецца1

Што вядома пра былога каліноўца Васіля Грачыху, які трапіў у рукі беларускага КДБ?4

Сёння ў Ватыкане пачынаецца канклаў кардыналаў. Будзе абраны новы Папа

Культура «бум-бум» захоплівае Захад. Замест сціпласці — вульгарнасць і паказное багацце6

Індыя нанесла ўдар абмежаванага маштабу па некалькіх цэлях у Пакістане6

Polityka пра зніклыя грошы КР: Агулам былі знятыя 118 тысяч еўра11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША6

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць