Літаратура
6 каментароў Лявон К. | 16:19, 30 лiстапада 2009

(Бела)рускай мовы няма, цэнзура курчыцца ў перадсмяротных канвульсіях, і цмяным 00-ым (гэтаксама як колісь праклятым 90-ым) хутка прыйдзе лагічны харакіры. Аднак панк па-ранейшаму is not dead. Ён падрос, адпусціў бараду і акуляры, і, агледзеўшыся навокал на прадмет халяўных бычкоў, паказаў свету ўдасканаленую версію сваёй камбінацыі з трох пальцаў. Бальшушчы апалагет трасянкі Сірошкі Пістончыка самвыдатаўскім спосабам зрабіў кніжачку сваіх камедных прыпавесцяў: случаі з жызьні, дзідзікціўныя расказы, кашмарыкі і другія развлікацельныя жанры.

З самых глыбіняў Мардору 90-х вырваўся крык тых, хто заўчасна аддаў сваю цнатлівую маладасць падваротням, п'яным дварам і блатхатам. Крык — з перагарам, а таму чытачам ёсць небяспека смеючыся атруціцца духам тых часоў.

Слухайце ў крыку:

— Як памруць айчынныя пісьменнікі? (пайменны спіс).

— Які лёс напаткаў Віні-Пуха і спадарыню Беладонну?

— Што лепей, «бажэсцвенная ўлага», вінчык, ці ж «амброзія для смертных», кахвіёк?

— Як ставіцца да жывёлаў працаўніца кілбаснага цэху, рубшчыца вышэйшай катэгорыі Васільеўна?

Дзякуючы нецэнзуршчыне вынікі «Йопытаў двух маладых нелюдзяў» адназначна не агалосяць праз легальны кніжны распаўсюд.

Сірожка Пістончык, Уласік Смаркач. Йопыты двух маладых нелюдзяў. (Серыя «Яжысьціка»). Выд-ва «Плюшч», 205 с., Ціраж — нікакой.


адна з самых цнатлівых ілюстрацыяў кнігі

Падзяліцца навіной:         
6 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Стары Ёлуп напiсаў(ла) Лiстапад 30, 2009 у 17:58
ВО!... во новая літаратура і напрамак...
Магчыма праз 100 год гэтая кніга будзе ўспрымацца "як ВЯнок" Багдановіча....
"Кніжка каторая палажіла начатак трасянковай літэратурі"
Анатоль напiсаў(ла) Сьнежань 1, 2009 у 1:33
А дзе можна набыць гэты шадэвр?
чотка! напiсаў(ла) Сьнежань 1, 2009 у 2:36
завадзкі скот адабрае такую точку зрэнія!
падпішы нах і мяне напiсаў(ла) Сьнежань 1, 2009 у 11:34
магадан
на базісную восем
Андрэй Мельнікаў напiсаў(ла) Сьнежань 1, 2009 у 16:30
Стары Ёлуп напiсаў(ла) Лiстапад 30, 2009 у 16:58...
Трасянковая бела-руская літаратура мела месца быць шчэ ў ХІХст., а бела-польская - дык і ў ХVIII. Потым яе на публічным узроўні здушыў дзяржапарат, а напрыканцы ХХст. (калі не раней) патроху пачалі рэанімоўваць сымпатыкі беларускай мовы з рускамоўных і няменскіх. Я тэж трасянкаю пісаў у 88-м. Пакуль Менск ня звыкся з ролею ўсебеларускага жандара такіх было шмат, а калі звыкся, дык я такую мову чытаў у \"Навінках\" - уплывовым, між іншым, выданні ў пэўных колах. А колькі рукапісаў трасянковых можна адшукаць, калі за мэту паставіць!
Тым не менш: далейшага творчага і чалавечага развіцця ды далейшых поспехаў маладым менскім нелюдзям! І ад панку да Бога вядзе дарога!
Пістончык напiсаў(ла) Сьнежань 1, 2009 у 22:20
АНАТОЛЮ
думаю ў хуткім часе высьветлю. даведацца можна будзе тут - http://pistonczyk.livejournal.com
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).