Культура22

Новы беларускамоўны сайт для дзетак

У сеціве з’явіўся яшчэ адзін беларускамоўны дзіцячы сайт — «Народныя казкі для дзетак». Ён быў ствараны па ініцыятыве ЮНІСЕФ у Беларусі.

У сеціве з’явіўся яшчэ адзін беларускамоўны дзіцячы сайт — «Народныя казкі для дзетак». Ён быў ствараны па ініцыятыве ЮНІСЕФ у Беларусі.

«Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі, таму што слухаць казкі, якія табе расказваюць тата і мама, бабуля ці дзядуля — гэта адно з правоў, запісаных у Канвенцыі аб правах дзіцяці. У ёй сказана, што

дзіця мае права на зносіны і на ўвагу, на паўнавартаснае развіццё, на выражэнне сябе, на адпаведную свайму ўзросту і зразумелую ў гэтым узросце інфармацыю, а таксама на вывучэнне культуры свайго народа. Усё гэта ёсць у казках»,

— адзначае Юрый Аксамітны, прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі.

На сайце змешчаны народныя казкі «Аб каралевічу-чараўніку», «Бык і ваўкі», «Каваль і аднавокае гора», «Сынок з кулачок» і іншыя. Іх можна паслухаць альбо пачытаць. Спецыяльна для бацькоў разам з тэкстам казкі яшчэ падаюцца парады наконт правільнага чытання, а таксама каментары і тлумачальны слоўнік.

У асобным раздзеле размешчана кніжка-размалёўка. Яе можна спампаваць і раздрукаваць. У якасці гульняў дзіцёнку прапаноўваецца сабраць пазл.

Гэта не адзіны беларускамоўны дзіцячы сайт у байнэце. Ужо не першы год працуе рэсурс «Нашыя дзеткі».

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Праз два тыдні беларусаў чакаюць чатыры запар выходныя

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?3

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй4

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны1

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць8

Мінгандлю абурылася завышэннем у 8 разоў цаны на чырвона-зялёныя сцяжкі5

У Іране адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Адразу пайшлі чуткі2

«Доўгая дарога па ўсім свеце». Беларуска з адным заплечнікам аб'ездзіла 40 краін2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю93

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць