Палітыка
17 каментароў Алесь Пілецкі | 13:11, 1 снежня 2009

Кнігу журналіста «Белгазеты» Віктара Марціновіча «Параноя» немагчыма купіць у кнігарнях і на кніжным кірмашы.

«Усё ўжо. Не будзе гэтай кнігі ў нас. Забаранілі. І не пытайцеся яе нават. Ніхто вам нічога не скажа» — такі вынік мела спроба журналіста «НН» набыць раман Віктара Марціновіча «Параноя» на кірмашы «Свет Кніг», што ў «Белэкспа». Сяргей Кірпетаў — асоба, адказная за кніжны кірмаш у «Белэкспа», на запыт аб праўдзівасці слоў гандляра адказаў толькі, што «уяўлення аб гэтым не мае».

Трохі іншай была рэакцыя ў менскіх кнігарнях.

«Няма ў нас гэтай кнігі. Была, а цяпер няма. Невядома, ці будзе. Вазьміце на касе візітоўку і тэлефануйце нам», — параіла адміністратарка «Цэнтральнай кнігарні».

Аб немагчымасці набыць кнігу «НН» паведаміла чытачка Вольга Шпарага: «На кірмашы спрабавалі пытацца ў суботу. На тым, што на Янка Купалы знаходзіцца. Адны гандляры казалі, што не чулі пра яе, іншыя адварочваліся. Толькі адзін сказаў, што ўчора ўлады забаранілі прадаваць у Беларусі».

Гандляры кнігамі на ўмовах ананімнасці гавораць, што падобныя забароны распаўсюду выдаюцца адміністрацыяй неафіцыйна.

Не існуе нейкіх дакументаў альбо распараджэнняў на гэты конт. Адміністрацыя проста паведамляе, аб непажаданасці продажаў той ці іншай кнігі. Для гандляроў усё адразу становіцца зразумела. Ніхто не хоча мець праблем з адміністрацыяй.

На асноўным беларускім партале oz.by кніга знаходзіцца ў спісе бестсэлераў, яе абяцаюць даставіць замоўніку за 8-14 дзён — стандартны адцінак часу для любой кнігі на партале.

* * *

Раман «Параноя» распавядае аб краіне, падобнай да Беларусі і горадзе, падобным да Мінска. Ёсць там і пра дыктатуру, і пра чалавечыя адносіны. Шмат хто знайшоў у кнізе Марціновіча падабенства з оруэлаўскім «1984».

Падзяліцца навіной:         
17 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
dziaciuk напiсаў(ла) Сьнежань 1, 2009 у 13:31
Цудоўная рэкляма, трэба набываць
Mikola напiсаў(ла) Сьнежань 1, 2009 у 13:51
Geta reklama bacna byla spacatku,cikava sto tam Viktar Martinovic 'stvaryu'.Znou 'paskvil' na usenarodnaabranaga ? A kali geta prosta mastacki tvor,tady nima sto zabaraniat.
eolonir напiсаў(ла) Сьнежань 1, 2009 у 14:29
"Хорошие сапоги, надо брать" (С)
Мікалай напiсаў(ла) Сьнежань 1, 2009 у 15:41
Go ahead and get one !
Станкевич напiсаў(ла) Сьнежань 1, 2009 у 16:30
Ну, а в нэте книгу найти можно? Книги.нэт это продают?

[Нэт, нэ прадают (з грузінскім акцэнтам). Ё на оз.бай, банер вісіць таксама на футбол.бай]
Ranger напiсаў(ла) Сьнежань 1, 2009 у 16:36
Я асабіскта супраць забароны, але такога "цітана мысьлі" як Марціновіч нават за грошы чытаць ня буду.
Станкевич напiсаў(ла) Сьнежань 1, 2009 у 16:37
Дзякуй, невядомы спадар грузин.:))
dusik напiсаў(ла) Сьнежань 1, 2009 у 22:06
kali NN reklamue Viktara - shto skac...
Mikola напiсаў(ла) Сьнежань 1, 2009 у 22:21
Stankevic@ kali Lukasenka dazvolit ,pacytaiem . Zabaronena - ne cytaite .Lepei hakei pagljadet....
ха-ха! напiсаў(ла) Сьнежань 1, 2009 у 22:29
ха-ха, а я набыў яшчэ тыдня два таму ) але праз старонак 100 спыніў чытаць на нявызначаны тэрмін. шмат я ад раману чакаў ("купляем палюбому - Марціновіч!"), але нешта "не таго", і расчараваўся. артыкулы з Белгазеты у яго лепшыя ).
ЗЫ: ужо дарэчы у сваім жж ён з нагоды забароны ці то пужаецца, ці то радуецца... )
Кнехт напiсаў(ла) Сьнежань 2, 2009 у 0:28
Раман «Параноя» распавядае аб краіне, падобнай да Беларусі і горадзе, падобным да Мінска. Ёсць там і пра дыктатуру, і пра чалавечыя адносіны.
------------------------------------------

ЗА ГОНАР МАМ!

Забаранілі набываць нам "Параною"? -
значыць нешта небяспечнае для строю!
Пагэтаму мы ўсе за "гонар мам"
набыць той Марціновіча раман!

А калі там "пра чалавечыя адносіны" -
аўтографаў у Віктара папросім мы.
Is напiсаў(ла) Сьнежань 2, 2009 у 5:13
http://martinovich.livejournal.com/21732.html?
собственно, автор.
Андрэй напiсаў(ла) Сьнежань 2, 2009 у 15:56
Нарэшце з'явілася хоць нешта таленавітае ў сучаснай беларускай літаратуры. "Паранойя" чытаецца на адным уздохе. Не адпускае да апошняй старонкі.
minak напiсаў(ла) Сьнежань 2, 2009 у 17:54
Баюся падпсаваць гандаль, але для страждушчых - http://lib.rus.ec/b/174409 у вольным доступе.
Алек напiсаў(ла) Сьнежань 2, 2009 у 22:18
Чушь какая, очень топорный и неоригинальный пиар. Неужели думают, что раз типа запретили, то все ломанутся искать? Этому крючку уже сто лет и памяти нет. Привет Дэну Брауну!
OZ.by напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 14:15
OZ.by: Продаж этого товара больше не планируется
http://www.oz.by/books/more1088636.html
Януш напiсаў(ла) Студзень 16, 2010 у 0:40
"Продаж этого товара больше не планируется"
Вось і oz.by...
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы
Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).