Палітыка

Аўтадылеры збянтэжаны інфармацыяй аб павышэнні ставак мытных пошлін на легкавыя аўтамабілі, што ўвозяцца юрыдычнымі асобамі.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Сяргей Міхневіч.

Інфармацыю пра новыя стаўкі мытных пошлін на легкавыя аўтамабілі, што ўвозяцца юрыдычнымі асобамі, распаўсюдзіў афіцыйны сайт Камісіі Мытнага саюза. Стаўкі пошлін на ўвоз легкавых аўтамабіляў, якія змяшчаюцца ў адпаведным раздзеле Адзінага мытнага тарыфу, практычна поўнасцю супадаюць з дзейнымі цяпер у Расійскай Федэрацыі. Як паведамлялася раней,

расійскія стаўкі мытнай пошліны на легкавыя аўтамабілі прыкладна на 25 працэнтных пунктаў вышэйшыя за беларускія.

Для фізічных асоб у рамках Мытнага саюза новыя правілы ўвозу аўтамабіляў пакуль не вызначаны. Як меркавалася раней, яны будуць выпрацоўвацца да 1 ліпеня 2010 года. Гэта азначае, што фізічныя асобы змогуць увозіць на мытную тэрыторыю Беларусі аўтамабілі па старых стаўках да 1 ліпеня 2010 года.

Паводле слоў Міхневіча, калі да ліпеня ўсё ж зробяць аднолькавымі мытныя пошліны на ўвоз аўтамабіляў для юрыдычных і фізічных асобаў , то з’явіцца нейкая надзея на бізнес. «Найбліжэйшыя паўгода аўтамабільнаму бізнесу рабіць няма чаго», — лічыць ён.

Эксперт выказаў меркаванне, што дылеры прымуць рашэнне аб прыпыненні ўсіх акцый і распродажаў.

«Распродажы цяпер недарэчы. Усе машыны, якія ёсць зараз на складзе, лепш прадаваць у 2010 годзе па цэнах крыху вышэйшых за цяперашнія.

Такім чынам у дылераў з’явіцца магчымасць працягнуць на сваіх запасах да 1 ліпеня», — сказаў кіраўнік БАА.

Як раней адзначалі эксперты, павышэнне мытных пошлін да ўзроўню расійскіх прывядзе да павелічэння кошту аўтамабіляў

мінімум на 40%.

Падзяліцца навіной:         
18 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Міхаліна напiсаў(ла) Сьнежань 2, 2009 у 11:12
Яшчэ адна галіна нацыянальнага бізнэсу, якая ўвесь час прыносіла грошы ў дзяржбюджэт, зарубленая галавацяпствам кіраўніка дзяржавы. Можна нас павіншаваць у чарговы раз са здачай расейцам яшчэ аднаго напрамку. Колькі яшчэ мы будзем гэта ўсё цярпець???
Demyan напiсаў(ла) Сьнежань 2, 2009 у 12:12
Na ocheredi eto:

http://www.economist.com/world/americas/displayStory.cfm?story_id=14969108&source=hptextfeature

:)
Homo habilis напiсаў(ла) Сьнежань 2, 2009 у 13:06
Нашы бізнэсоўцы даўно маглі скінуцца на добрага снайпера, што ў перспектыве вырашыла б многія іх - і нашы - праблемы. Але чакаюць пакуль самі пойдуць з торбамі...
bL8dy_R8ts напiсаў(ла) Сьнежань 2, 2009 у 16:26
А дылеры што, не быдлабеларусы? такія ж, як і астатнія. Нашы бізнэсмЕны свядома і дэманстратыўна не "лезлі", не "займаліся" палітыкай. "Это грязное дело", "мне некогда эцім занімацца", "вместо таво штобы страдаць ерундо я вон зарабатываю деньгі". Ну хай і з'ядуць зараз. Лукашонка ў чарговы раз прадэманстраваў што ён служка расіі, а на беларусаў яму на***ць. А што беларусы? Пачытайце форумы аўтамабільныя - там ужо пішуць "а можа так і трэба?", "ну і правільна, меньшэ хлама!", "правільна бацька сделал, зато выйграем па другім пазіцыям - па газу і нефці".
Угу. Нехта чакае зніжэньня цэн на бензін? Хохма. Нацыя (правільней пісаць - насяленьне Беларусі) настолькі дэградавала, што гэта проста...няма слоў. Ці ж будзе хоць адна акцыя пратэсту? Ці выйдуць жаж аўтааматары? Можа ж і выйдуць, ды з лозунгамі "лукашэнка маладзец" і пад чырвона-зялёным сцягам. Хаця, і тое наўрадці. Баязлівыя цяляты.
Tuteyshi напiсаў(ла) Сьнежань 2, 2009 у 19:07
Ну што, спадары Мілінкевіч, Лебедзька, Казулін ды кампанія, хто жадае галасоў сабе зарабіць, ды піар акцыю правесьці? Падтрымаюць усе аўтаўладальнікі. Зрабіце штосьці дзеля народу.

Ідэя, узятая з форуму тута бая...

White Bloke

новичок
***

Добавлено: 02.12.09 14:37
Все 10 страниц на данный момент ни о чём. То же самое можно на кухне обсудить.

Дамы и господа, на днях власть преподнесла проблему и эту проблему надо решить.
Итак, открываем Главный Документ страны - Конституцию. И вдумчиво читаем:

Глава 2, Референдум (Народное голосование):
Статья 73. Для решения важнейших вопросов государственной и общественной жизни могут проводиться республиканские и местные референдумы.
Статья 74. Республиканские референдумы назначаются Президентом Республики Беларусь по собственной инициативе, а также ....... по предложению не менее 450 тысяч граждан, обладающих избирательным правом, в том числе не менее 30 тысяч граждан от каждой из областей и города Минска.

Итак, изучаем вопрос:
1. Является ли проблема важнейшим вопросом общественной жизни? , Для около 70% трудоспособного населения РБ - да. Это решение властей нарушает Статью 21 Конституции РБ о праве граждан на достойный уровень жизни, а в современном мире качественное авто относится к атрибутам достойной жизни.

2. Читаем пункт об организации референдума: нужно 450 тысяч подписей. Вопрос - реально ли? В теории - вполне реально, повышение таможенных платежей ненавистно всем автомобилистам и членам их семей. На практике - смотря какую активность на деле проявят те, кто возмущается данным решением властей.

Надо обсуждать возможности законного решение проблемы, а не возмущаться.

Аноним.
предлагаем варианты:

сохранение действующих ставок для физлиц-граждан РБ на условии непродажи автомобиля, непередачи по доверенности и т.п. в течении, к примеру, 3-5 лет.
в результате: спокойно, без ажиотажа приобретаем автомобиль ДЛЯ СЕБЯ, пристально обращая внимание на техническое состояние (ну дык для себя ж берем, не на продажу!) и - катаемся в свое удовольствие.
хочу продать ранее оговоренного срока - уплати налоги и спи спокойно.
хочу пригнать на продажу - вот тут уж и "новые" ставки.
одобряем?
россиякам дорогу не переходим, их автопрому не мешаем - ну сколько нас по сравнению с их объемами производства ВАЗиков? нас даже не заметят! а за 3-5 лет 2млрд $ (!!!! обещано лично Путиным для развития Автоваза) может и сделают нормальную машину !
Ёпрст напiсаў(ла) Сьнежань 2, 2009 у 19:35
"может и сделают нормальную машину"
Ніколі!
Сучасныя тэхналогіі і Расея-матухна - праехалі.
Тут трэба на Захад па-ангельскі, без развітаньняў, з хаўруса недарэчных дзяржаў ногі рабіць, а то, як казаў Рыгоравіч, ласты склеім.
wint напiсаў(ла) Сьнежань 2, 2009 у 19:48
За 2009 год у мяне няма статыстыкі колькі было прададзена новых аўто ў Беларусі. Есьць толькі за 2008 год.
Летась было прададзена 25296 новых машынаў. http://www.ma.by/?q=rynok-novykh-importnykh-avtomobilei-v-belarusi-itogi-2008-goda
У гэтым годзе паведамляецца толькі, што прадажы зьнізіліся.
Атрымліваецца, што ў артыкуле вядзецца прыкладна пра 20 тысячаў машынаў за год, мытнай пошліны на якія павінны падняцца прыкладна на 25 працэнтных пункта. Калі ўлічыць, што частку машынаў набываюць розныя ўстановы і фірмы, дык колькасьць тых людзей, якія набываюць новыя аўто зусім таіць. Прычым пэўна ня самых бедных людзей у краіне. Па мне, дык калі чалавек мог набыць сабе аўто за 20к даляраў, дык зможа і за 22-25к. Расьце ж мыта на 25%, а яно не ад кошту аўто залежыць.
Не разумею скуголеньня па гэтым пытаньні. Гэта амаль не паўплывае на беларусаў, бо новыя аўто ня так шмат хто і набываў.
Зусім іньшая справа - патрыманыя аўто. Вось гэтае пытаньне закранае амаль усё насельніцтва Беларусі. Вось на гэтым пытаньні трэба засяродзіцца і народ падтрымае, бо гэта адчувальна для ўсіх будзе.

Асабліва мне спадабалася вось гэта:
"Як раней адзначалі эксперты, павышэнне мытных пошлін да ўзроўню расійскіх прывядзе да павелічэння кошту аўтамабіляў
мінімум на 40%."
Расьце мыта на 25%, а кошты на аўто (мыта ў кошце занімае толькі частку) павінна вырасьці на 40%. Ну, а як інакш, прадаеш меньш, таму каб атрымаць тыя ж грошы, як і раней трэба значна! павышаць кошты для тых хто застаўся. Не скарачаць выдаткі, а тупа падымаць кошты. :)
eisernWolf напiсаў(ла) Сьнежань 2, 2009 у 20:46
>>>>Падтрымаюць усе аўтаўладальнікі.

Далёка не факт. І яшчэ вы зразумейце, гэта не дзіцячы садок, тут рашэнні на ўзроўні "нас даже не заметят!" не прымаюцца. Не атрымаецца і рыбку з'есці і яшчэ кудысці там сесці. Пытанне павінна стаяць аб выхадзе з любых саюзаў, ксараў і інш. Але гэта не пры гэтым рэжыме (сама па сабе асоба прэзідэнта тут не асабліва ўжо адыгрывае ролю, думаю, вы разумееце, што краінай кіруе не толькі Лукашэнка).
Кейстут напiсаў(ла) Сьнежань 2, 2009 у 21:08
Не разумею панікі: пасля падаражэння мыта, ваша машына будзе каштаваць роўна настолькі даражэй, наколькі падаражэла мыта, то бок, калі вы будзеце меняць машыну на больш новую вам не прыйдзецца губляць дадатковыя грошы. А калі да 1 ліпеня набыць яшчэ адну машыну "пра запас" і аформіць на каго-небудзь з сваякоў, то можна, нават, і зарабіць неблага. :)
Ёпрст напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 0:10
Кейстут
Лепшыя лекі ад перхаці - гільятына!
wint напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 0:30
2Кейстут
Я вось таксама не зразумеў панікі гэтага артыкула.
Думаю, трэба для тых, хто слухае розных экспэртаў, а не думае галавой даць невялікі прыклад: матэматычную задачку.
Хай новая машына каштуе ў дылера 20 тысячаў эўра. (Возьмем эўра, таму што мыта разьлічваецца ў эўрах, каб памылак не было). Мыта ў ей сеньня хай 4 тысячы эўра. Калі мыта даражэе на 25%, дык будзе 4 000 + 25% = 5 000 эўра. Атрымліваецца, што машына даражэе на 1000 эўра, ці на 1000/20000 * 100% =5%
Хай цяпер экспэрты растлумачаць, чаму яны лічаць, што машыны павінны падаражэць мінімум на 40%. Ці з 20 тысячаў да 28 тысячаў?
Хлопцы-аўтадылеры ня кісла зарабіць хочуць на гэтай тэме. :) А неабыякавыя будуць на іньшых наракаць. :)
Homo habilis напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 0:54
2Кейстут
Даўно так не рагатаў! Самы просты спосаб разбагацець, кажаце? Дык давайце падымем НА ЎСЁ мыты разоў у сто, ды што там мелачыцца! - ў тысячу! Адразу разбагацеем у тысячу разоў. А калі яшчэ прыкупіць чаго пра запас, да падвышэньня...:)
Tuteyshi напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 13:56
Я ўважліва лічыў за навінамі на аўтамабільную тэматыку - 40% складаецца з мыты+падаражэлі аўтамабілі якія выдае сам завод, ды і ні трэба забываць пра закон пра 30% накрутку на тавар, яго яшчэ ніхто не адмяніў, не ўпэўнены што аўтасалоны тут шмат зарабілі $.
Чаму прывёў прапановы... мне спадабала іншае, калі народу нешта не падабаецца - зьбіраем подпісы супраць нейкага пытання(падвышэнне мытных пошлін на аўтамабілі), па закону павінны правесьці рэферэндум па гэтаму пытанню. Калі (гэта канешне мала падобна на праўду) на рэферэндуму народ выскажыцца супраць падвышэння пошлін, тут ужо вылезе пытанне невыканання умоў на подлучэнне да мытнага саюзу. Тут ужо 3 выхады - ці выходзіць з яго, ці мяняць пошліны і астатнім удзельнікам саюзу прыдзецца з гэтым неяк згаджацца, ці шукаць кампрамісны варыянт для свайго насельніцта(ён прыведзены у маім паведамленні).
Трэба ініцыятыўная група, а дзе яе шукаць як ні ў палітычных партыях, прадстаўнікі якіх ёсьць ва ўсіх рэгіёнах краіны і якія змогуць арганізаваць збор подпісаў.
Ёпрст напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 16:06
Тут у асноўным не пра новыя ауто. Хаця рабіць падарункі, асабліва нашай дзяржаве на дажынкі бюракратам, неяк няма жаданьня. Хлопцы, вы пра старыя аўто палічыце. Пра мыта на іх!
Tuteyshi напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 18:50
Кошт не новых аўтамабіляў - залежыць ад кошту новых.
Ну не будзе ў нас у краіне новы аўтамабіль каштаваць 30 000$, а праз 3 гады 3 000$.
Падымецца кошт новых, адразу падцягнуцца і б/в.
Ёпрст напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 19:20
Дык мыта на старыя дужа вялікае
Кейстут напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 19:33
To Ёпрст.
Вось глядзіце, напрыклад, мая машына каштуе зараз 8000 тысячаў, машына, якую я хачу, каштуе 12 тысячаў. Розніца складае 4 тысячы, якія мне неабхадна дадаць. Пасля 1 ліпеня, у выпадку пад'ёма мытных тарыфаў, мая машына будзе каштаваць не 8 тысячаў, а 12, а тая машына, якую я хачу, не 12, а 16. Але розніцу, якую мне трэба дадаць, як была 4 тысячы, так і засталася. Атрымліваецца, што з новым парадкам я нічога не губляю, ці губляю зусім не катастрафічную суму.
Кот напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 19:33
ПадлУкашыстыя ... як заўсёды. Сдасьць шызiк дзяржаву таксама супакойваць будуць (на беларускай мове).
Кейстут, ну быў у мяне жыгуль, хацеў я купiць хаця б якi VW. А мне цяпер гэтыя разумнiчкi расказваюць што я нiчога не прайграў..
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы
Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).