Меркаванні
30 каментароў Гутарыў ЛК | 16:35, 3 снежня 2009

Гэтак цяпер шмат хто пытаецца ў кнігарнях пра негалосна забаронены раман Віктара Марціновіча. Інтэрв'ю з аўтарам раману. Раман «Параноя» распавядае аб краіне, падобнай да Беларусі і горадзе, падобным да Мінска. Ёсць там і пра дыктатуру, і пра чалавечыя адносіны. Шмат хто знайшоў у кнізе Марціновіча падабенства з оруэлаўскім «1984». Пра забарону і пра змест раману з Марціновічам гутарыць карэспандэнт НН.

«Наша Ніва»: Віктар, як прынялі навіну пра сваю хай сабе і негалосную, але забарону? Не страшна? Пішучы раман, ці прадбачылі гэтую забарону?


Віктар Марціновіч: Пачуцці зблытаныя. Я быў ад'ездзе, у Эстоніі, калі пачуў пра забарону: і там гэтая навіна проста не пасавала да стылістыкі тамтэйшай прасторы, што атачала мяне. Потым галоўным пачуццём зрабілася адчуванне страшэннай супярэчнасці: з аднаго боку, кнігу, вядома, забараняць няма за што. Але з іншага боку, яе не маглі не забараніць. Проста выходзячы з логікі сістэмы. Аднак, абдумваючы наперад пра лёс кнігі, я і выходзіў з таго, што «Параною» забароняць. Забароняць проста таму, што тэкст, дзе на адной старонцы могуць сустрэцца словы «дзяржбяспека», «праслухоўка», «страх» ды «ён» — не могуць не забараніць. І вось, калі раман трапіў пад забарону, усё быццам бы стала на свае месцы. Ведаеце, калі пагартаць тэкст — у словаў, здаецца, з'явіліся новыя сэнсы. Таму мне далі пашану: быць забароненым пісьменнікам у Беларусі 2009 года.

«НН»: Дык пра што «Параноя»?

ВМ: Пра каханне ва ўмовах дыктатуры. Галоўны герой сустракае казачную прынцэсу з процьмай грошай, аўто і кватэрай, якая часам дэманструе якісьці непадумны, амаль бязмежны, узровень усёдазволенасці. Дзяўчо выяўляецца каханкай кіраўніка дзяржавы. Галоўны герой і каханка кіраўніка дзяржавы ствараюць гняздзечка на заарандаванай кватэры ў Заводскім раёне, наіўна мяркуючы, што яны ўцяклі ад усяго свету. Але насамрэч усе іх пешчы і любошчы дэталёва занатоўваюцца праслухоўкай. Разгортваецца асабістая драма, напісаная мовай пратаколаў гэбэ.

«НН»:Персанажы і месцы дзеяння рамана прыдуманыя? Ці Вы прыдумалі краіну, якую выявілі ў рамане, ці яна — нешта ўцелаўлёнае?

ВМ:Немагчыма напісаць раман, не прыдумаўшы краіну нанава. У маім рамане Мінск — пазнавальны, але вядома гэта мой уяўлены Мінск, Мінск маёй фантазіі.

«НН»: Мінск — гэта…

ВМ: ..горад-фантазм, горад, дасканала створаны пад картэжы. Горад, па якім, як ракавыя пухліны, раскіданыя месцы пазбаўлення волі і месцы, што папярэднічаюць пазбаўленню волі. Горад, у якім увесь час цёмна (вельмі дарэчы, што раман выйшаў і пачаў чытацца-абмярковацца менавіта цяпер, у лістападзе). Горад шалёна прыгожага зімняга неба, замёрзлых калюг і заржэлага савецкага постканструктывізму. Горад, у якім можна пачуць водгулле выкананага Мураўёвым у Філармоніі фортэпіяннага канцэрта Моцарта. Горад, дзе ў зробленым з цэлафана бары «Духмяны» п'юць піва пярэваратні і тролі. Гэта газета «СБ», што апісвае адпачынак працаўнікоў МГБ, ажно хочацца іх любіць з усяе змогі, якая толькі ёсць.

«НН»: Але дайце чытачу надзею, у канцы рамана ўсё сканчаецца дабром, каханне перамагае праслухоўку?

ВМ: Як на мяне — у рамане ўсё заканчваецца добра. Трыма абзацамі раней — і кончылася б кепска. Але канец шчаслівы. Не, вядома, каханне не перамагае праслухоўку — проста таму, што каханне не можа нідзе і ніколі што-кольвек перамагчы. Каханне — кволае пачуццё, яно робіць чалавека лепшым, дабрэйшым, чым ён ёсць, але каханне складае рукі, там дзе ў цела ўбіваецца сталь. Каханне — не пра перамогу. Каханне заўсёды — пра трохі сумную, але слодычную паразу.

«НН«: Усе ведаюць белгазетаўскага Марціновіча: ён рэспектабельны, іранічна-цынічны. Калі і кажа, што ўсё будзе кепска, дык робіць тое з прафесійнай усмешкай чэшырскага ката. А тут — беллітаўскі Марціновіч — з чорнай паранояй замест сцяга? Як жа гэта спалучылася?

ВМ: У жыцці любога коміка раней ці пазней наступае момант, калі хочацца сесці, выдахнуць і сказаць: ну, халера, усё: не смешна. Паглядзіце, што здарылася з Зошчанкам, маю на ўвазе ягоную «Аповесць аб разуме», змрочны твор пасля пухкіх апавяданняў «Падступнасці і любові». Пісаў свае жарцікі і кепікі і потым, на пэўным этапе, яго «накрыла». Разумееце, проста сякая-такая колькасць словаў не маглі складвацца ў белгазетаўскую рубрыку «Хорошие новости». Да прыкладу, склалася нешта надзвычай лірычнае і вельмі балеснае. Яно назапашвалася, і вось — вылілася. У гэтым дарэчы, прычына, па якой я пішу прозу, калі мне тужліва. Бо ў газеце ёсць процьма рэчаў, (пра) якія я магу напісаць, калі мне вясёла.

«НН»: На якую публіку разлічвае беларус, які піша па-расейску, але пра Беларусь?

ВМ: Насамрэч я вельмі выразна разумею, што, вось, трэба пісаць па-беларуску, каб быць паўнавартасным беларускім пісьменнікам, і я ад уласнага комплексу непаўнартаснасці, недабеларускасці не пазбудуся, проста — проста таму, што я — як бы ні намагаўся — ніколі не напішу па-беларуску так, як магу цяпер пісаць па-расійску. Што зробіш: я і мае героі жывуць тут, і не хочуць нікуды эміграваць?

«НН»: У сувязі з забаронай, што будзеце рабіць далей з кнігай?

ВМ: Разумееце, рэч у тым, што нічога ўжо зрабіць з кнігай я не магу. Яна жыве сваім жыццём, як любы вялікі аб'ёмам тэкст. Ведаю, што рэакцыяй на забарону тэксту стала тое, што раман нехта адсканаваў і выклаў у сеціўных бібліятэках. Што будзе далей, залежыць ад процьмы фактараў, уключаючы цэны на расійскі газ. Мая мара — каб мая кніга змяніла нешта ў чытачах і — хто ведае — у гэтай рэчаіснасці, з якой яна перагукаецца. Каб у выніку гэтых «перагуканняў» зрабілася менш і тэкст застаўся ілюстрацыяй змрачнаватых часоў, у якіх мы жылі ды з якіх ужо выйшлі.

Падзяліцца навіной:         
30 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Кот напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 16:48
Тое, што адбываецца на Беларусi з 1994 году - суцэльная параноя.
bartalamiej напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 17:23
Разьлік і быў на піар у выніку справакаванага скандалу. Як трывіяльна.
Слаўка напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 17:30
Лепшай рэкламы чымся такая забарона, - не прыдумаеш!
Яўмен са Старобіна напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 17:33
Вось думаў забароняць ці не... Нарэшце сістэма схамянулася - забаранілі!
Прыйдзецца знайсьці і прачытаць!
На Беларускім вакзале ў Маскве часам яе не прадаюць? Бо час ад часу ў Маскве бываю.
Наша Нива рвет мой мозг! напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 17:35
я хачу эту книгу!!!!!!!!! :)
11 напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 17:41
Нешта марціновіч тон змяніў. Звычайна высмейваў злобна і НН, і ўвогуле ўсё нацыянальнае
усе зразумелі ўжо, што забаранілі напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 18:00
але ж, НН, дзе яе набыць можна?
Чытаю вось… напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 18:13
Ня ведаю, што там ад “1984”. Здаецца, аўтар трымаў у галаве “Майстра і Маргарыту”
:( напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 18:16
Ну што за гутарка, што за адказы! Цяпер і чытаць ня так цікава будзе – суцэльны спойлер.
Navuchenca BK напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 18:22
Прывіанне спадарству!
Хтосьці ведае спасылку, дзе магчыма спампаваць без складанасьцей? (без рэгі й дарма;)
магадан наўздагон "чытаю вось" напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 19:01
Першая палова кнігі што прачытаў - чыста майстар і маргарыта, толькі воланда пакуль нябачна.
спрабаваў параўнаць - з 84-м не атрымліваецца.
Як па мне 84ты увогуле банальшчына, чалавек, усведамляючы, што жыве ў сістэме так не напіша. У марціновіча яўна атрымалася лепей, рэалістычна.
але воленс ноленс але атрымаўся булгакаў
Мікіта напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 19:35
А не падскажыце, дзе кнігу можна набыць? :-)
Scaner напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 20:01
Цiкавая кнiга. Дзякуй аутару.
Ёсць тут, на lib.rus.ec

http://lib.rus.ec/a/55571
Алесь* напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 20:30
Божа...як дастаў гэты пафасны мэн....
Іван напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 23:16
Бог ты мой, якія вы ўсе балваны! І Марціновіч гэты разам з вамі. Яшчэ Булгакава сюды прыплятаеце. Якія вы ўсе блізарукія. Чарговае накідванне г.. на вентылятар...
пачаў чытаць напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 23:58
і скончыў на 100 старонке, можна не набываць. з мастацкай кропкі - "так сабе". але калі ўжо забаранілі, то можаце й набыць )
Demyan напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2009 у 1:30
И сюда Маклюэна втиснул наш эрудит.. Это не Оруэлл, это Lives of Others, плюс Пелевин, плюс собственная публицистика.. Boring!
Аляксандар Краўцэвіч напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2009 у 13:03
"Насамрэч я вельмі выразна разумею, што, вось, трэба пісаць па-беларуску, каб быць паўнавартасным беларускім пісьменнікам, і я ад уласнага комплексу непаўнартаснасці, недабеларускасці не пазбудуся, проста — проста таму, што я — як бы ні намагаўся — ніколі не напішу па-беларуску так, як магу цяпер пісаць па-расійску. Што зробіш: я і мае героі жывуць тут, і не хочуць нікуды эміграваць?"

Не хоча чалавек быць "паўнавартасным беларускім пісьменнікам", так і памрэ з "комплексам недабеларускасці". І напэўна ніхто не ўспомніцуь таго пісьменніка.
2009 напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2009 у 15:43
Прачытаў толькі што кнігу Е. Новака "Ученые в віхре времені" Выд-ва КМК 2009 Масква, там ёсць многа цікавых цытат з дасье розных вучоных, асабліва нямецкіх біёлагаў, т.я архівы штазі зараз адкрытыя. Спадзяюся, што Віктар чытаў штосьці такое калі пісаў раман.
trouble2maker.com напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2009 у 15:44
ну так, звычайны піяр ці добра спланаваня рэклямная кампанія. мяркую, што наклад у 3000 асобнікаў з'ядуць хуценька і па больш высокіх коштах. віньшую
2009 напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2009 у 15:53
А ў вас ёсць Параноя? у нас ёсць. А у вас?
магадан напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2009 у 16:06
часамі сапраўды борынг, а часамі нават вельмі цікава
і канцовачка добрая, не галівузкая.
натуральна, што безнадзейнае выкарыстанне даўгіх сказаў і абзацаў часам робіць сваю справу, часам прасочваецца графаманія.
Любы пісьменнік графаман, хаця б часам.
А тыя снобы, што не разумеюць: мы не параўноўваем з булгакавым ці оруэлам, мы проста шукаем, з чаго браў прыклад аўтар.
Алег напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2009 у 16:54
Demyan'у.
Вось скажыце, навошта вы ўвесь час устаўляеце ў свае камэнты ангельскія слоўцы?
Ўсё жадаеце выглядаць больш разумным, чым ёсьць на самой справе?

Ці гэта перайманьне гутаркі Шарапавай такое? :-)
Мурмекс напiсаў(ла) Сьнежань 5, 2009 у 1:20
Раман прачытаў у інтэрнэце за адзін вечар. Захапляе імгненна. Раман застанецца ў гісторыі хоць бы таму, што так дэталёва апісвае мінскія мясціны. Увесь цэнтр горада.

А ўвогуле, "Иисус в его изображении получился ну совершенно как живой, хотя и не привлекающий к себе персонаж".
Выглядае першай ластаўкай "міфалогіі Мікалая Лукашэнкі". Таму падобна і на замову.
Demyan напiсаў(ла) Сьнежань 5, 2009 у 4:36
Отвечаю Олегу: в данном случае, потому что не знаю, как в России/Белоруссии перевели название фильма. "Жизни других"? Отечественные переводчики непредсказуемы :)

Отвечаю названию статьи: да, есть паранойя, по поводу того, что (новый?) веб-редактор НН начал наводить цензуру, используя непонятные мне критерии отсева неугодных комментариев. Ау, веб-редактор, вам дел не хватает?
Demyan напiсаў(ла) Сьнежань 5, 2009 у 4:42
А, это было про "boring". Да, как у Шараповой, по тем же причинам. Но ты, Олег, не боись, я и по-русски, и по-белорусски диктант лучше тебя напишу :)
Lera напiсаў(ла) Сьнежань 5, 2009 у 13:22
Прочитала на одном дыхании. И как кто-то может подсчитывать метафоры, когда ясно, как вовремя написан этот роман? Как он нужен всем нам именно сейчас? всё начинается с мелочей. Может, люди, которые привыкли обманывать себя, увидят наконец всю картину в целом? Увидят нашу узнаваемую во всех деталях жизнь, описанную талантливым человеком, и устыдятся - собственного лицемерия, всеядности, равнодушия? Что ценно - выживание или самоуважение? Может, мелкие трусы и подлецы, как тот профессор из уничтоженного рассказа Невинского, поймут, чьими руками делается история и будущее - и их собственных детей тоже? и что-то изменится - сначала в душе, а потом и вокруг нас. Только так. Потому что никаких революций больше не будет, это ж ясно. Остается только надежда на то, что дерьмо само всплывет и унесется вниз по течению.

Можно спорить об эффективности запретоИ я очень хорошо понимаю, почему эту книгу нельзя было не запретить. Вам кажется, что это графомания, Demyan? Напишите лучше! ждем
Алег напiсаў(ла) Сьнежань 5, 2009 у 14:33
Дзямьяну.
1. Дзякуй за ваш адказ. Сапраўды, вольны пераклад назоваў твораў часта стварае блытаніну. Гэтая тэма сур'ёзна абмяркоўвалася ў беларускай прэсе на пачатку 90-х і такімі мэтрамі, як сп.Цьвяткоў.

2. Наконт ўэб-рэдактара. Памятаеце ваш закід: “Ты, деточка...”? Дык мой адказ вам: “А вы сваей жонцы “тыкнеце” банілі колькі разоў, покуль я не прывёў яго згодна з “бязгучнымі пажаданьнямі” мадэратара. Але я на яго не крыўдую бо... разумею, чаго й вам жадаю.

3. Мы жывем у не па нашае волі зрасейчанай краіне, дзе беларусаў уважаюць ці за нейкіх нацменаў. Чаму беларусы не злосныя? Мо звыкліся, як кажуць, - “талерантныя”.
Магчыма, вы чыталі мой адказ ВАМ: http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=31723

Марына Ш. мне падабаецца, таму й вам асабіста зычу ўсяго найлепшага !!
Navuchenca BK напiсаў(ла) Сьнежань 5, 2009 у 16:43
2 Scaner
Вялікі дзякуй!
Цпер у мяне "ёсьць "Параноя"!
:)
Demyan напiсаў(ла) Сьнежань 5, 2009 у 18:05
> Магчыма, вы чыталі мой адказ ВАМ: http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=31723

Кстати, я ответил, но ответ цензуру не прошел.

Там хоть была какaя-то полемика; редактор завернул безобидный комментарий по поводу заметки о девушке-инвалиде, которой добрые люди купили electric scooter, в котором я пoблагодарил дарителей и просто удивился (будучи знаком с вопросом) цене машины. Oh well...
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы
Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).