Улада2222

Лукашэнка: Расія – наш старэйшы брат, мы – малодшыя

«Адступленне ад палітыкі збліжэння з Расіяй — гэта палітычная смерць Лукашэнкі», — дадаў ён.

Беларусь ніколі не паварочвалася ні налева, ні направа, ні ў бок Амерыкі, ні спінай да Расіі.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка эмацыйна заявіў на сустрэчы з паўнамоцным прадстаўніком Прэзідэнта Расіі ў Прыволжскай федэральнай акрузе Рыгорам Рапотам.

«Мы абсалютна нікому не ствараем ніякіх праблем — ні Расіі, ні Прыбалтыцы, ні Польшчы, ні Украіне, ні ЕС, ні Амерыцы, — казаў ён. — Але Расія павінна разумець: калі мы дзяржава, то мы павінны ўстанаўліваць нармальныя адносіны перш за ўсё са сваімі суседзямі, таму не трэба нервова рэагаваць на нашы адносіны з Украінай, з якой у нас вялікі тавараабарот. Яны ідуць нам насустрач, яны гатовы прадаваць нам электраэнергію, іншыя тавары. Мы таксама прадаём ім шмат прадукцыі. Давайце выкарыстоўваць добрыя адносіны Беларусі з Украінай. Не трэба нервова рэагаваць і на нашы адносіны з Еўрасаюзам».

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка сказаў:

«Не трэба нас падазраваць, што мы занадта павярнуліся ад Расіі. Мы ніколі нікуды не паварочваліся і не павернемся.

На адзін крок Расіі ў напрамку Беларусі мы зробім насустрач Расіі дзесяць крокаў. Так было заўсёды».

«Адступленне ад палітыкі збліжэння з Расіяй — гэта палітычная смерць Лукашэнкі», — дадаў ён. «Мы не заслужылі ад нашых бліжэйшых братоў, калі на нас ажыццяўляюць націск, пачынаюць валакіціць. Тым больш калі я аб гэтым шчыра і адкрыта гавару. Адкрыта гавару, таму што мы не маем выхаду на расійскі інфармацыйны рынак. Я вымушаны запрашаць расійскіх журналістаў і адказваць на іх вострыя пытанні. І не трэба на гэта крыўдзіцца. Я там нічога новага не сказаў, каб крыўдзіцца».

«Мы б хацелі, каб наш старэйшы брат, расіянін, да нас ставіўся як да малодшага брата», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы гатовы ў скарбонку нашых адносін пакласці столькі, каб перш за ўсё было выгадна рускаму чалавеку, а нам гэта будзе выгадна тым больш», — заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Каментары22

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я наведаў самую ізаляваную краіну Еўропы». Амерыканскі блогер расказаў, як прыязджаў у Беларусь у 2020-м і 2024-м4

«Я наведаў самую ізаляваную краіну Еўропы». Амерыканскі блогер расказаў, як прыязджаў у Беларусь у 2020-м і 2024-м

Усе навіны →
Усе навіны

Чарговы фэйк: Зяленскі нібыта падарыў сваёй маці кватэру ў Дубаі за 3,2 мільёна даляраў5

Мерц прыехаў у Вашынгтон і падарыў Трампу пасведчанне аб нараджэнні яго дзеда1

Пенсіянеркі ў Брэсце рашылі разабрацца з бяздомнымі катамі, бо тыя «гадзілі на кветкі»6

Тры простыя спосабы аблупіць і парэзаць манга12

У Мінску моцныя дажджы: затапіла нават гандлёвы цэнтр5

Жанчына, якая выйграла ў латарэю і ўсё спусціла, замовіла забойства мужа2

У чарзе на мяжы Польшчы з Беларуссю з'явіліся «жорыкі». Хто гэта і чаму іх не любяць?14

У Расіі цяпер могуць пераследаваць за экзамен па англійскай мове IELTS5

Чыноўнік заявіў, што моладзь хоча працаваць нармальна — «як рускія»20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я наведаў самую ізаляваную краіну Еўропы». Амерыканскі блогер расказаў, як прыязджаў у Беларусь у 2020-м і 2024-м4

«Я наведаў самую ізаляваную краіну Еўропы». Амерыканскі блогер расказаў, як прыязджаў у Беларусь у 2020-м і 2024-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць