Літаратура
5 каментароў KR | 18:50, 3 снежня 2009

Урыўкі з забароненага рускамоўнага раману Віктара Марціновіча «Параноя» будуць надрукаваныя ў бліжэйшым час па-беларуску ў часопісе ARCHE. Аб гэтым паведаміў галоўны рэдактар часопісу Валер Булгакаў.

У снежні гэтага года мае выйсці цэлы нумар ARCHE, прысвечаны айчыннай літаратуры, беларускамоўнай і расейскамоўнай. У працы над нумарам удзел бярэ таксама Віктар Марціновіч. Пераклад урыўку з Марціновічавага раману на беларускую зрабіў літаратар Уладзь Лянкевіч.

Акрамя «Параноі» ў літаратурным нумары ARCHE можна будзе пачытаць кэралаўскую «Алісу ў Залюстроўе» ў перакладзе Веры Бурлак, урывак з новага раману «Шалом» Артура Клінава, фантасмагорыю ад Аляксея Бацюкова, кароткую прозу ад Альгерда Бахарэвіча, а таксама вершы Андрэя Хадановіча, Вальжыны Морт, Марыі Мартысевіч і Віталя Рыжкова.

Чытаць яшчэ:

Раман Марціновіча забаранілі прадаваць на кірмашы

Падзяліцца навіной:         
5 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Лёкса напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 19:03
толькі што патэлілі з oz.by і запыталіся ў які час заўтра зручней даставіць кнігу ;-)
.. эх, ведаў бы што выйдзе па-беларуску, дык дачакаўся б белмоўнага варыянту!
Mikola напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 19:09
U takim raze,ulady mogut ARHE zabaranit pradavat....Knigu Martinovica ni 'kafiskavali'?Nihto ni vedaie ?
2 Лёкса напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 19:09
па-беларуску толькі частка.
tumash напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2009 у 1:37
Давайце паспрабуем перакласці на беларускую. Калектыўны пераклад.
http://tumash.livejournal.com/69356.html
tumash напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2009 у 1:39
Каб уся кніга была па-беларуску, а не выбраныя часткі. Спадзяюся, атрымаецца хутка і смачна.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).