Палітыка
35 каментароў Зміцер Панкавец | 19:30, 3 снежня 2009

Летась Таццяну Шапуцьку асудзілі на трое сутак арышту за ўдзел у антыкамуністычнай акцыі. Фота Юліі Дарашкевіч.

Прэс‑сакратарка «Маладога фронту» Таццяну Шапуцька 3 снежня была адлічаная з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. Яна навучалася на другім курсе юрыдычнага факультэту па спецыяльнасці «юрыст‑палітолаг».

«Мяне сёння выклікалі з пары ў дэканат. Там паведамілі, што я адлічаная з універсітэту. Загад пад подпісам рэктара БДУ Сяргея Абламейкі. Прычыну не назвалі», — дзеліцца ўражаннямі Таццяна Шапуцька.

Хутчэй за ўсё, што дзяўчыну выключылі за ўдзел у Форуме грамадзянскай супольнасці ў Бруселі, што праходзіў у лістападзе. Таццяна выехала за межы без дазволу ўніверсітэту, што забараняецца. У 2005 годзе такі самы выпадак адбыўся з студэнткай «наргасу» Таццянай Хомай.

Шапуцька была адной з найлепшых студэнтак, яе сярэдні бал — 8,5. Да зімовай сесіі заставаўся адзін тыдзень.

Таццяна не пакідаю надзею ўсё ж аднавіцца ва ўніверсітэце. У Бруселі дапамогу ёй у выпадку праблемаў абяцаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Леанід Козік. Шапуцька збіраецца звярнуцца і да яго. Аднагрупнікі хочуць пачаць збіраць подпісы ў падтрымку сяброўкі.

Падзяліцца навіной:         
35 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
bL8dy_R8ts напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 19:43
"Малады Фронт"? А што гэта?

Вось так праца на нейкі міфічны "малады фронт" пазбавіла дзіцё вышэйшай адукацыі. Хто выйграў? Міфічная арганізацыя "Малады Фронт" ? Ці сама Тацьцяна? Ці, можа, выйграла Беларусь?
Кронан напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 20:02
Няведаю. Я, вучачыся на журфаку, так сама неаднаразова ездзіў за межы краіны і нічога. Хаця ў дэканаце ведалі.
магадан напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 20:16
не думаю шо МФ аж такі міфічны.
У гульне, у якую некаторыя з нас гуляюць, няма а ні 1га 2га ні 3га месца
Юрась Зянковіч напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 20:25
Думаю, што з такімі адзнакамі Тацьцяна лёгка ўладкуецца на вучобу дзе-небудзь за мяжой. І ня факт, што вернецца. У выніку прайграе краіна, а не Тацьцяна.
Алесь* напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 20:34
А як жа Козік????
ЛЕАНІД КОЗІК ПРАВЯДЗЕ МАНІФЭСТАЦЫЮ Ў АБАРОНУ ТАЦЬЦЯНЫ ШАПУЦЬКІ
http://www.mfront.net/news.php?item.4067


...А Таню сапраўды шкада....
Кнехт напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 20:44
2 магадан
У гульне, у якую некаторыя з нас гуляюць, няма а ні 1га 2га ні 3га месца
----------------------------------------------

Так разважаюць апошнія (пасіўныя)? :)
Кот напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 20:57
Цемрашальскi рэжым вышпурхiвае менавiта шчырых беларусаў з краiны, каб з`яджалi. Вышпурхнуў ужо дзесяткi тысяч, а мо i сотнi. Бо нармальны ж чалавек задыхаецца ў гэтай сiстэме. А сюды будуць завозiць казахаў ды расейцаў, разам з iхнымi "аўто", пляжыць зямлю ды засiраць усё навокал. Адновяць савецкi саюз, каго трэ яшчэ - вышпурхнуць кагосьцi зьнiкнуць. Выйсьце адно - прылюдна ... цемрашала. Прама на галоўным пляцы, разам з усiмi памагатымi, усёй вертыкалью, кдб, дзядковымi i мясцовымi лукашыстымi-балбатунамi. Iнакш ужо немагчыма. Немагчыма iнакш усё выправiць..
Лёкса2Кронан напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 21:21
Няведаю. Я, вучачыся на журфаку, так сама неаднаразова ездзіў за межы краіны і нічога. Хаця ў дэканаце ведалі.
--------------------
а вы таксама прэссакратар буйной моладзевай апазыцыйнай арганізацыі і езьдзілі сустракацца з Бэнітай??
Беларус напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 21:35
Tacciana, budzie nieabhodnasc - abaviazkova dapamozam, ne straszyciesia, galounaje.
Анатоль П. напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 21:41
"пазбавіла дзіцё вышэйшай адукацыі."
Ой, от толькі ня трэба. Мне падаецца, хто-хто, а яна атрымае яе. Не тут, дык у іншым месцы. Як кажуць, напужалі ката сасіскай. Малайца, Таццяна, трымайся. Хоць і не з БДУ, а пастаўлю подпіс, толькі скажыце куды прыйсці.
Алейны напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 21:42
скан абламейчынага загаду было б нядрэнна размясціць.

рэктар-матэматык шустра працуе.
perezz напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 21:50
2 bL8dy_R8ts и для подобных фруктов

фрукты- это для вас слишком хорошо, вы не фрукты- вы пыль, бороздящая просторры интернта. Злобная масса, которая кроме изрыгов собственной желчи, мало
на что годитесь ещё. Это не МФ мифичный- это вы миф, который только оставит свой след где-то в недрах реестра всемирной паутины, в качестве нескрольких бит текст. МФ далеко не обпазцовая организация, она не эффективна и не попупярна, как и многие наши другие "группки по интересам". Но эта полностью ваша вина и только, вы та масса, которая сегодня способна только на "изрыги".

а Таня - не переживай, адукацию получит, и свалит за ней за бугор. Как эти тысячи талантлевых и перспективных Беларусов, что свалили за последнии 10 лет. Но только будущее они будут строить не рядом с вами... а вы дальше будете делить свих и чужих, искать мифы и легенды, маринуясь в своей желочи и наслаждаться, пока вас имеет во все щели усатый и ко
ZP напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 22:21
Тут патыхае падставай лідэра "прафсаюзаў" Козіка. :)
Хто памятае, на якім пляцы ён абяцаў зладзіць мітынг?
Алеся напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 22:35
Паглядзім, што скажа на гэтую аплявуху Беніта фон Вальдерер. Яна абяцала адсочваць лес Таццяны пасля форуму.
Рэктар БДУ і преподы БДУ- труслівыя людзі. Маглі б і абараніць дзяўчыну. Маглі б выгавар уляпіць ды і ўсе. Але ж баяцца. Сорамна.
Таццяна, трымайся! Мы з табой!
Юры Алейнік, з Масквы напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 22:36
Яшчэ адна студэнцкая ахвяра - што ж: запішам на рахунак:)

А зараз цікава паглядзець не на тое, ці арганізуе маніфестацыю "у цэнтры Менску" спадар Козік (зразумела, што Козік-тузік ужо хаваецца ў бульбе, у высокай батве;), а што ўяўляе сабою студэнцкая салідарнасьць у "самым элітным ВНУ краіны".
У свой час за мяне падпісаліся каля 250 студэнтаў Акадэміі кіраваньня пры прэзідэнце (праз ціск да рэктарата дайшло 228 копіяў подпісаў): і паверце мне, для кіраўніцтва Акадэміі тое было жахліва! У іх трэслася ўсё: рукі, ногі, вочы, вушы ды іншыя асабліва адчувальныя часткі цела. Так "калбасіла" Акадэмію дзесьці за пару тыдняў да таго: пасьля таго, як былі пададзеныя больш за 500 подпісаў супраць скасаваньня студэнцкіх ільготаў.

У той час я бачыў, ШТО такое салідарнасьць студэнтаў. Што гэта за моц. І якая хваля можа ўзьняцца, калі гэтую моц скарыстаць належным чынам. 2,5 гады таму я ня змог:) Думаю, што і зараз шанцаў ня шмат. Але ж зубкі паказаць можна, га, студэнцікі?;)
А ТОЙ час яшчэ наперадзе...

Тацяне. Дзяўчына, трымайся мужна. Пралічвай свае крокі вельмі дакладна. А яшчэ... усё занатоўвай:) Абяцаю табе, прыйдзе час ( і па маіх падліках, мы з табою нават дажывем да таго часу;) і ўсе старпёры гэтыя: сярожы абламейкі ды іншыя дэканчыкі ды іх намесьнічкі - будуць адлупцаваныя па абвіслай срацы на Пляцы Каліноўскага падручнікам па ідэялогіі беларускай дзяржаўнасьці;)
Аптымізму табе, Тацяна! І павер мне: тое адлічэньне толькі да лепшага. У свой час быў момант, калі мне здавалася, што маё адлічэньне - гэта канец сьвету. Але ж на табе: сьвет ня тое, што ня згас, але ж зазьзяў новымі фарбамі:) Адукацыя ў сьвеце бывае лепшая за беларускую (нават ня толькі на Захадзе, але і на Ўсходзе;), як бы ні лічылі радзьковы ды іншыя адукаваныя міністры гаротнае нашае краіны:)

І ўсё ж пазмагайцеся там: у суд зьвярніцеся, дайце папрацаваць праваабаронцам розным, якія ня ведаюць, чым сябе заняць;) Журналістам нагода папісаць на тэму салідарнасьці, студэнцкіх хваляваньняў ды ўціску дэмакратычнае супольнасьці - не забірайце ў людзей працу:)
Ды штосьці я распісаўся тут. Як што неабходны мой досьвед, лістуйце - чым змагу, абавязкова дапамагу: aleinik.yury@gmail.com

3-майцеся! Перамога ўжо хутка:)
Ясевiч Зьмiцер напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 22:49
Таццяна, Лабас!

Толькi не хвалюйся!
Найлепшая студэнтка БДУ!
Нам такія вельмi патрэбны ва ЭГУ!
антыbL8dy напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 22:54
2bL8dy_R8ts
bL8dy_R8ts - яны й ёсьць - bL8dy
Neo напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 23:25
а вы таксама прэссакратар буйной моладзевай апазыцыйнай арганізацыі і езьдзілі сустракацца з Бэнітай??
_____________________________________
Даже не знаю, какая часть этой фразы самая смешная)))
dyk напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 23:26
Тацяна, трымайся!

Ня ведаю як Козік у Брусэлі, але Нью-Ёркскія беларусы ўжо рыхтуюцца - http://belmov.org/content/view/262/1/
Mikola напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2009 у 23:35
perezz@ navosta stolki zlosti u vasam 'opuse'..Z 'Mifau' svaraiucca 'Legendy' Adnak smesna napisali ,vas pyl na dobrye spravy ,cany b ni bylo.Pospehau. Belgie.
Ірынка напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2009 у 0:18
Трымайся, Таненка!!!Ты Не адна! Дарэчы, я хіба што наступная...Я зараз таксама у Страсбургу без дазволу...і цікавяцца мой ужо досыць даўно...Так што разам будзем адстойваць свае правы на навучанне!!!!
Кажуць удвох лягчэй....
Ірынка напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2009 у 0:49
А рэжым разгуляўся: кагосці на суткі садзіць. кагосьці з універаў адлічвае....
хіба трэба чакаць наступых гучных крыменалак? Ну не !!!!!!!!!!
Дастаў!!!!!!!!!!!!!
Таццяна Шапуцька напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2009 у 1:00
Дзякуй, даражэнькія, за падтрымку:) канешне, зь сябрамі будзем старацца паўплываць на сытуацыю й, магчыма, нешта зьмяніць у рашэньні рэктара) са свайго боку магу сказаць, што хацела даказаць, што маладафронтаўка можа годна навучацца й ў дзяржаўным вну, а ня толькі ў прыватным ці замежным) не зусім атрымалася, але рада, што выключэньне было не па прычыне непасьпяховасьці ці пропускаў) Млада Фронта - жыве!;)
Demyan напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2009 у 1:06
Получай, фашист, гранату - от впечатлительной барышни perezz :) перез, "талантливых" пишется через "и", а "белорусов" через "о", а в том, что МФ неэффективен, виноват он сам, нечего кивать на"массу" - надо работать с массой, какая есть, а не выдавать претензии "ах, если бы ..., то мы бы ...".

У Татьяны, я уверен, все будет хорошо - как у многих до нее, включая ее начальника по МФ, который не работает по специальности учителем географии или сотрудником какогo-нибудь НИИ, а живет в Минске, называет себя "политиком" и иногда нахаляву ездит за бугор.
Huminski напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2009 у 7:51
Respect табе! Усё будзе нішцяк!!!
Анатоль напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2009 у 8:23
КОЗлІК!Калі на маніфістацыю выходзім???
Neo напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2009 у 9:41
Дарэчы, я хіба што наступная...Я зараз таксама у Страсбургу без дазволу..
______________________________________________
Вам можно только посочувствовать)))) Бедная... В Страсбурге! Без разрешения! Бедная девочка, как же вам от судьбы то досталось...
Engels напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2009 у 10:46
Neo из сидельцев в интернте. Таня все будет хорошо, и на фига тебе той БГУ, если там гнобят за убеждения. Лучше в дворники как при советах, в Митьки, зато никакая сука не научит тебя жить по-евойному.
tt напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2009 у 11:49
Engels напiсаў(ла)
Снежань 4, 2009 у 9:46

Neo из сидельцев в интернте. Таня все будет хорошо, и на фига тебе той БГУ, если там гнобят за убеждения. Лучше в дворники как при советах, в Митьки, зато никакая сука не научит тебя жить по-евойному.
---------------------------------------------------------------------------------------------
Такіх сьветлых людзей як Танена, у Беларусі мала. Прыдзе час, за яе будзе не адзін урад змагацца.
Дзяўчаты трымайцеся!!!1 напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2009 у 12:42
Neo напiсаў(ла)

Снежань 4, 2009 у 8:41

Вам можно только посочувствовать)))) Бедная... В Страсбурге! Без разрешения! Бедная девочка, как же вам от судьбы то досталось...
_______________________________________________________________________________________

А вам, што таксама Хочацца у Страсбург??? Пажадана без дазволу?
случайный прохожий напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2009 у 12:42
Да ладно, одной "калинОвкой" больше будет. Там ща дефицит кадров, вот-вот прикроют, так что рецидив злачыннасци рэжыма пришелся как нельзя кстати.
Юрась Зянковіч напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2009 у 13:46
Случайному прохожему, Нео і Дем'яну:

А вам што, зайздрасна? Вы таксама можаце паспрабаваць на халяву катацца па брусэлях ці не дарамаеднічаць у дзяржаўным НДІ за грашы. Толькі плата за гэта для вас завысокая -- кішка ў вас занадта тонкая. Вы бачыце зьнешні фасад, але ці то не ўсьведамляеце, ці то проста дурноту вярзеце пра тое, што за гэтым стаіць. Так што сядзіце лепш далей перад "цілявізарам", слушайце бацьку і пускайце сьліну, як іншым добра. Бо вам дакладна ў брусэлях ня месца, а месца "на рабоце" за ганяньнем гарбаты і зьвядзеньнем плётак замест працы.

Кожны раз, чытаючы камэнтары такіх, як вы, я пачынаю сумнявацца, а ці варты той ліхтарат хоць адной сьлязінкі такіх тацьцян ды іншых, і ці варта ўвогуле ў тое багна вяртацца калі-небудзь?
: ) напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2009 у 23:13
ІНФАРМАЦЫЙНАЯ КАМПАНІЯ МФ: "ДАПАМАЖАМ КОЗІКУ АДНАВІЦЬ ПАМЯЦЬ!" - http://mfront.net/content.php?content.2619
Neo напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2009 у 23:42
А вам што, зайздрасна? Вы таксама можаце паспрабаваць на халяву катацца па брусэлях ці не дарамаеднічаць у дзяржаўным НДІ за грашы.
_____________________________
Ой, как завидую! Просто ужасно завидую! Но меня в "брюссели" не возьмут, ибо я не отморозил мозг стоя в марте 2006 на белорусском майдане.

Бо вам дакладна ў брусэлях ня месца, а месца "на рабоце" за ганяньнем гарбаты і зьвядзеньнем плётак замест працы.
________________________________________________________________________________________________________
Чешите всех под одну гребенку? Или по себе судете об остальных?
Збміцер9(прыхільнік мф і чытач радыё свабода) напiсаў(ла) Сьнежань 7, 2009 у 8:49
Колькі гэта можа працягвацца????Мне падаецца,што гэта ужо сапраудны беспрэдэл якому пры дыктатуры не будзе краю
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы
Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).