Культура33

Віктар Дашук атрымаў узнагароду ў Польшчы

Фільм «Каралеўства дохлых мышэй» беларускага рэжысёра В. Дашука атрымаў узнагароду імя Марка Навіцкага.

Урачыстае ўручэнне ўзнагароды адбылося 4 снежня ў Варшаве на адкрыцці чарговага, дзявятага па ліку, фестывалю Watch docs. «Каралеўства дохлых мышэй» пабачыла свет у гэтым годзе. Фільм бярэ сваю назву ад байкі пра дохлых мышэй, якую распавядала беларускае тэлебачанне наконадні прэзідэнціх выбараў 2006 году.

Фільм cтавіць беларускаму кіраўніцтву ў віну фальшаванне рэчаіснасці і абалваньванне грамадства. Чыноўнікі ў фільме — безініцыятыўныя падхалімы, якія нават пляскаюць у далоні толькі па камандзе. Тым, каму знаёма «Плошча» Хашчавацкага, шмат што падасца знаёмым: дохлыя пацукі ў вадаправодзе, спроба дзяржаўнага перавароту «Партнёрствам» пры дапамозе мабільных апаратаў, збіццё БТшных журналістаў снежкамі, разгон дэманстрантаў 25 Сакавіка і шмат іншых эпізодаў, выкарыстаных раней Хашчавацкім. Вялікая ўвага ў «Каралеўстве…» нададзена ляпам дзяржаўнай прапаганды. Гіганцкія фігуры з целаў дзетак у паўночнакарэйскім стылі уражваюць сваёй пампезнасцю. Сцэны са спартоўцамі і маладымі парамі на парадзе у Дзень Незалежнасці выклікалі гучны смех у залі.

Пасля прагляду фільму Віктар Дашук заўважыў, што публіка рэдка задае яму пытанні — настолькі моцнае ўражанне застаецца ў гледачоў. Гэтым разам таксама на некаторы час у залі ўсталявалася цішыня.

Другой беларускай стужкай на сёлетнім фэстывалі зьяўляецца «Вальс» Віктара Аслюка. У фільме аўтар паказвае працу лекара ў выміраючай беларускай вёсцы. «Вальс» В. Аслюка будзе паказаны 12 снежня, а 16-й гадзіне ў Kino Lab Цэнтру Сучаснага Мастацтва (Centrum Sztuki Współczesnej, Zamek Ujazdowski, ul. Jazdów 2). «Каралеўства…» будзе магчымасць паглядзець, у аўторак, 8 снежня ў Адукацыйнай залі Цэнтру. Болей інфармацыі на афіцыйнай старонцы фестывалю www.watchdocs.pl

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Усе навіны →
Усе навіны

Арыштаваны каліновец Васіль Грачыха19

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома12

Сэкс-цацкі і DHL: як Расія з дапамогай блатных разгортвала дыверсійную сетку ў Еўропе1

«Гучыць не так ужо шмат, але гэта вельмі шмат». Трамп выказаўся пра пуцінскае трохдзённае перамір'е2

АПЕК+ рэзка павялічвае здабычу нафты. Гэта ўдарыць па расійскім бюджэце4

У рэчыцкім парку ў гонар лётчыкаў часоў вайны паставілі цывільны самалёт 35-гадовага ўзросту3

Ксяндза Акалатовіча перавялі ў калонію ў дзень святкавання Вялікадня1

Прапагандысты анансавалі інтэрв'ю з усімі палякамі, асуджанымі ў Беларусі за шпіянаж4

Наколькі ўсё кепска з эканомікай Кітая? Пекін схаваў усю статыстыку, якая магла б даць адказ на гэтае пытанне7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць