Культура2323

Стыхійны мітынг за ўзнаўленне «Сцяны Цоя»

6 снежня каля 150 маладзёнаў сабраліся ў цэнтры Мінска, каб ушанаваць памяць Віктара Цоя і выказаць пратэст бюракратызму гарадскіх уладаў, якія зацягваюць вырашэнне пытання са Сцяной яго памяці.

6 снежня каля 150 маладзёнаў сабраліся ў цэнтры Мінска, каб ушанаваць памяць Віктара Цоя і выказаць пратэст бюракратызму гарадскіх уладаў, якія зацягваюць вырашэнне пытання са Сцяной яго памяці.

Пасля прагляду фільма «Ігла», што праходзіў у адным з сталічных кінатэатраў, фанаты музыкі стыхійна рушылі да месца, дзе раней знаходзілася «Сцяна Цоя».

На месцы былога помніка сабралася больш за 150 чалавек. Кароткай прамовай яны нагадалі аб хуткім 20‑годдзі са дня смерці Віктара Цоя, і ушанавалі памяць нядаўна памерлай Валянціны Васільеўны Цой — маці музыкі. У знак жалобы на дрэвах і агароджы былі развешаны сотні чорных стужак.

Таксама прысутныя выказалі пратэст бюракратызму, які вось ужо больш 400 дзён суправаджае працэс «пераносу» Сцяны з аднаго месца на іншае.

«Сцяна можа быць перанесена за адзін дзень, а доўжыцца гэта ўжо больш за год. Чым там заняты чыноўнікі?» — цікавіліся прысутныя. Маладыя людзі заявілі, што будуць дамагацца аднаўлення «Сцяны Цоя» ўсімі магчымымі сродкамі.

Нагадаем, што некалькі дзён таму у Мінгарвыканкам былі пададзеныя 1990 подпісаў за ўзнаўленне народнага мемарыяла. «Сцяна Цоя» — спантанны помнік творчасці музыкі, з’явіўся ў Менску ў 1990 годзе пасля смерці лідэра гурту «Кіно» Віктара Цоя. Сцяна была знесена ў верасні 2008 года з‑за будаўніцтва гатэля.

Сцяна ўяўляла з сабе бетонныя пліты, на якіх аматары творчасці музыкі пакідалі графіці і пісалі вершы. Такія помнікі існуюць у шматлікіх гарадах былога СССР і з’яўляюцца традыцыйным месцам сустрэч творчай моладзі.

Глядзі яшчэ:
Менскую «сьцяну Цоя» некалі выкупіла мастачка з роду Багушэвічаў

Каментары23

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»5

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атакавала вайсковы завод у Чувашыі1

Ці можна есці прарослую бульбу, цыбулю і часнок?3

Дыпламатычны дарадца Ціханоўскай расказаў, навошта яму званіў Борыс Джонсан4

ДАІ будзе выкарыстоўваць новыя камеры ў Мінску — для кантролю спынення і стаянкі1

Мінскую Серабранку чакаюць маштабныя змены3

Экс-палітвязень расказаў, як атрымаў мікраінфаркт падчас суда1

Мужчыну забіла маланка ў Столінскім раёне

«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА19

Ізраіль перахапіў судна з Грэтай Тунберг, якое ішло ў Газу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»5

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць