Свет99

Міністр замежных справаў Польшчы наведаў «Белсат» на дзень нараджэння канала

Напярэдадні другой гадавіны з пачатку вяшчання тэлеканалу «Белсат» ў сядзібу беларускіх журналістаў завітаў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.
Цягам гадзіны міністр распытваў журналістаў пра асаблівасці іхнае працы.

«Каля 70 % усіх матэрыялаў «Аб’ектыву» [навіннае праграмы канала] — падзеі, знятыя ў той жа самы дзень», — расказаў яму рэдактар навінаў А.Дзікавіцкі, усцешаны візітам госця.

Інтрыгай застаецца пытанне далейшага лёсу «Белсата». Існаванне яго залежыць у вялікай меры ад МЗС Польшчы — асноўнага мецэната тэлебачання.
Ключом да адказу на гэтае пытанне паслужыла выказванне Р.Сікорскага, зробленае ім 9 снежня: «Гэта не сакрэт, што мы чуем повязь з нашым усходнім суседам, як гістарычную, так і спадзяемся аднойчы на супольную еўрапейскую перспектыву».

Важным пытаннем застаецца і афіцыйнае прызнанне канала ў Беларусі. Пакуль што журналісты вымушаныя працаваць у падпольных умовах. Міністр паабяцаў падтрымку ў гэтым пытанні. Акурат у аўторак, 8 снежня, улады Беларусі чарговы раз адмовіліся зарэгістраваць карпункт «Белсата». Адмова уладаў супала з размоваю паміж Сікорскім і яго беларускім калегам Сяргеем Мартынавым, якая адбылася ў рамках Усходняга Партнёрства. «Рашэнне прымаюць беларускія улады, і мы паважаем іх. Але я буду звяртацца да уладаў Беларусі аб стварэнні магчымасцяў для легальнай дзейнасці тэлебачання «Белсат», — заявіў міністр.

«Белсат» застаецца другім па аб’ёме сродкаў праектам польскага МЗС пасля падтрымкі Аўганістана. Гэта адзіны ў свеце тэлеканал, які вяшчае цалкам па-беларуску.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў7

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Камандуючым сіламі NATO ў Еўропе можа стаць нашчадак беларускіх імігрантаў у ЗША10

Турцыя — ад 1600 еўра, Егіпет — каля 1800 долараў, і «танны» Тайланд. Колькі каштуе летні адпачынак з вылетам з Мінска

Выйшаў «Ліла і Сціч» — на дзіва кранальны фільм, які выбіўся ў топ па зборах у пракаце

Верхні горад і Ракаўскае прадмесце чакае вялікае пераўтварэнне. Што зменіцца?3

Актывісты Greenpeace у Парыжы скралі з музея васковую фігуру Макрона і прынеслі яе да пасольства Расіі1

Украіна пачала вытворчасць дронаў-перахопнікаў для змагання з шахедамі1

Дональд Туск звернецца да Сейма з просьбай пра вотум даверу для ўрада

Зянон Пазняк адправіў сардэчныя віншаванні Каралю Наўроцкаму57

Уладзімір Цэслер па-мастацку адрэагаваў на бульбяны дэфіцыт у Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў7

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць