Улада

Звычайнае прадпрыемства будзе плаціць толькі 5 падаткаў

У першым чытанні прынятая лібералізаваная Асаблівая частка Падатковага кодэкса.

Падатковая сістэма Беларусі пасля ўступлення ў сілу Асаблівай часткі Падатковага кодэкса будзе ўключаць 30 стандартных плацяжоў. Пры гэтым звычайны падаткаплацельшчык будзе выплачваць толькі 5 з іх - ПДВ, падатак на прыбытак, падатак на нерухомую маёмасць, зямельны і экалагічны падаткі. Аб гэтым паведаміў міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец, прадстаўляючы дэпутатам праект Асаблівай часткі Падатковага кодэкса.

Палата прадстаўнікоў прыняла дакумент у першым чытанні.

Праект Асаблівай часткі Падатковага кодэкса Беларусі вызначае парадак прымянення кожнага з рэспубліканскіх і мясцовых падаткаў, збораў, а таксама асаблівых рэжымаў падаткаабкладання. Па кожнаму падатковаму плацяжу ўстанаўліваецца склад плацельшчыкаў, аб'ект падаткаабкладання, падатковая база, памеры падатковых ставак, пералікі падатковых ільгот, а таксама парадак вылічэння падаткаў, тэрміны іх выплаты і прадастаўлення дэкларацый.

Паводле слоў Андрэя Харкаўца, прыняцце Асаблівай часткі Падатковага кодэкса будзе садзейнічаць лібералізацыі ўмоў гаспадарчай дзейнасці, удасканаленню падатковага заканадаўства, спрашчэнню падатковай сістэмы ў Беларусі.

Да гэтага часу адменены 17 малаэфектыўных, а таксама аказваючых негатыўны ўплыў на эканоміку падаткаў і збораў, аб'яднаны плацяжы, якія маюць падобныя падатковыя базы. У 2010 годзе ў мэтах удасканалення падатковай сістэмы Беларусі плануецца адмяніць збор у рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельгаспрадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, падатак на набыццё аўтатранспартных сродкаў, мясцовы падатак з продажаў тавараў рознічнага гандлю, мясцовы збор з карыстальнікаў за паркоўку.
Акрамя таго, з 24 працэнтаў да 12 працэнтаў будзе зніжана стаўка падатку на прыбытак па дывідэндах замежных арганізацый, пэўныя змяненні закрануць і падаходны падатак. Так, стандартны падатковы вылік будзе прадастаўляцца не толькі па месцы асноўнай работы, з 24 да 48 базавых велічынь плануецца павялічыць памер падатковага выліку ў частцы страхавых узносаў грамадзян па дагаворах страхавання жыцця, прадугледжаны і іншыя новаўвядзенні.

У мэтах кампенсацыі выпадаючых даходаў бюджэту ў сувязі са спрашчэннем падатковай сістэмы і скарачэннем колькасці падаткаў прадугледжваецца павелічэнне стаўкі ПДВ з 18 да 20 працэнтаў.

Акрамя таго, для малых прадпрыемстваў з невялікімі аб'ёмамі даходаў у праекце дакумента закладзена магчымасць выбару тэрмінаў выплаты падаткаў - кожны квартал або кожны месяц.

Прапануецца таксама адмяніць дзеючы механізм нармавання расходаў на аплату працы, а таксама на рэкламу, інфармацыйныя, кансультацыйныя, маркетынгавыя і іншыя паслугі.

У цэлым з прыняццем Асаблівай часткі Падатковага кодэкса падатковая сістэма Беларусі будзе прыведзена ў адпаведнасць з аналагічнымі сістэмамі дзяржаў - асноўных партнёраў Беларусі, палепшыць імідж краіны па ўмовах вядзення бізнесу.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА10

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Навагрудку падпісалі дамову аб стварэнні Беларускага музея Халакосту3

Застрэлены ў Кіеве палкоўнік СБУ кіраваў групай, якая ліквідавала «Матаролу»1

Канапацкая едзе ў Літву на аўтобусе падаваць заяву ў Дэпартамент дзяржбяспекі ФОТАФАКТ65

Памерла Ірына Яскевіч

«А мяне менш за ўсё турбуе, ці загаворыць Сяргей Ціханоўскі па-беларуску»205

Беларусы дзеляцца відэазапісамі пралётаў расійскіх беспілотнікаў10

У Бабруйскім раёне адшукалі два двухсотгадовыя дубы-волаты1

У небе над Кіевам упершыню з 2022 года з'явіўся цывільны транспартны самалёт1

«Не для таго працую, каб тысячамі даляраў раскідвацца». Беларуска ў Польшчы праз суд спрабуе вярнуць заклад за кватэру9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА10

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць