Культура

Пятніца з Шалкевічам

У сталічным Палацы культуры ветэранаў сёння пройдзе канцэрт знакамітага беларускага барда.

11 снежня ў сталічным Палацы культуры ветэранаў (вул. Я. Купалы, 21) пройдзе канцэрт барда Віктара Шалкевіча, які прэзентуе праграму «Лепшае і новае».

Пачатак а 19‑й.

Квіткі ад 15 000 да 20 000 рублёў.

Віктар Шалкевіч плануе паказаць пераважна новыя творы, пакуль яшчэ малазнаёмыя мінскай публіцы, а таксама песні, якія вельмі падабаюцца слухачам.

***

Віктар Шалкевіч — лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песні, жыве і працуе ў Гродне. Выпусціў шэсць альбомаў: «Правiнцыя», «Смутны беларускi блюз», «Балады i рамансы», «Добрай раніцы», «За сто крокаў ад Вострае брамы», «Гарадзенец прызямлiўся ў Мінску».

Апошні канцэрт Шалкевіча ў Мінску адбыўся ў лютым гэтага года і быў прымеркаваны да 50‑годдзя музыканта.

«Я заўсёды задаволены выступленнямі ў сталіцы, бо на мае канцэрты збіраюцца поўныя залы», — прызнаўся ён.

Адказваючы на пытанне, чаму ён не часта прыязджае ў Мінск з канцэртамі, Шалкевіч заўважыў, што «ў яго няма менеджэра, які б гэтым займаўся».

У лістападзе Шалкевіч прэзентаваў у Гродне свой першы зборнік вершаў і песень «Блюз Вясна», дапоўнены дыскам «Правінцыя». Як паведаміў Шалкевіч, нядаўна ён завяршыў працу над новай кнігай пад назвай «Рэквіем па непатрэбных рэчах». Таксама ён працягвае працаваць над операй на беларускай мове пад рабочай назвай «Галілейская гісторыя».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Усе навіны →
Усе навіны

«Заказаў больш, чым машын на лініі». Кіраўнік «А1 таксі» — пра цэны і беларускую мову ў дадатку2

Як самыя небяспечныя наркакартэлі свету захопліваюць Еўропу10

Багацце Ілана Маска за адзін дзень скарацілася на $34 млрд пасля сваркі з Трампам4

Намесніца рэдактара «Мінск-Навін» расказала, як змянілася яе жыццё пасля шлюбу з мусульманінам з Сірыі15

У Кіеве пад расійскім ударам загінулі трое ратавальнікаў

«Гісторыя не выклікае даверу». Польшча перадала Літве справу аб міжнароднай абароне беларускі, якая часта ездзіла ў камандзіроўкі7

«Я ведаю, што на гэтай вайне я здохну. Але хачу стварыць нармальны штуршок руху»: выйшла другая частка фільма «Волат. Жыццё на нулі»9

У Казахстане патлумачылі загадкавыя агні ноччу над краінай

Ціханоўская пра высылку з Беларусі ў жніўні 2020: Мне далі на зборы 20 хвілін43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць