Афіша Мінск
26 каментароў | 18:13, 12 снежня 2009

Яны прэзентуюць новы падручнік гісторыі Беларусі.

11 снежня (пятніца) адбудзецца презентацыя «Гісторыі Беларусі ад сярэдзіны XVIIІ да пачатку XXI ст." з удзелам Алега Латышонка ў менскай «Гістарычнай майстэрні» (вул. Сухая, 25). Пачатак, а 16.00.

12 снежня (субота) кніга з удзелам Алега Латышонка будзе презентаваная ў Рэчыцы (пачатак, а 14.00) і ў Гомелі (вул. Палеская, 52). Пачатак, а 17.00.

13 снежня (нядзеля) Алег Латышонак сустрэнецца з чытачамі ў Магілёве (пачатак, а 14.00). (Палац культуры вобласці (былы ДК Хімвалакно). У той самы дзень Алег Латышонак чакае чытачоў сваіх кніг у Оршы (пачатак, а 18.00).

Скончыцца праграма прэзентацый 14 снежня ў панядзелак сустрэчай з чытачамі ў Наваполацку ў 19.00 (вул. Алімпійская, 2, офіс Наваполацкай гарадзкой арганізацыі ТБМ імя Ф.Скарыны)

Усе прэзентацыі адбудуцца ў рамках кампаніі «Будзьма».

Даведкі праз т.: (029) 550‑79‑69.

Даведкі наконт прэзэнтацыі ў Магілёве праз тэл. (029) 38 83 561 (Алег)

* * *

У слове да беларускага чытача, гэтыя беларускія гісторыкі з Польшчы абяцаюць «адстойваць перш за ўсё беларускі ... пункт гледжання на гістарычныя падзеі. Але без празмернага шанавання беларускіх гістарычных міфаў».

Валер Булгакаў, адказны за выхад кнігі, зазначае, што «падручнікі сёння вельмі актуальныя. Карыстаюцца сур’ёзным попытам. Мы былі ўражаныя тым ажыятажам, які выклікалі ранейшыя публікацыі падручнікаў па гісторыі Беларусі і хацелі паказаць іншы погляд на гісторыю Беларусі. Такі, які паўстаў за яе межамі. Польскі варыянт кнігі Мірановіча і Латышонка выйшаў у 2002 г. У беларускім выданні дададзена шмат ілюстрацый, а агляд падзей даведзены да 2006-га года. Мы мяркуем, што яна будзе цікавая школьнікам і настаўнікам».

Алесь Пашкевіч, навуковы рэдактар выдання, таксама лічыць, што кніга будзе цікавая чытачам.

«Яна папулярна напісаная. У добрым сэнсе гэтага слова, а не так, як папулярныя кнігі Дзеружынскага. Дзе да кожнага слова ўзнікаюць пытанні.

Мірановіч з Латышонкам проста і даступна апісалі падзеі беларускай гісторыі. Гэта масавае выданне, у адрознінне ад ранейшых беларускамоўных публікацыі таго ж Латышонка» — гаворыць спадар Пашкевіч.

Кніга насамрэч багата адлюстраваная і надзвычай лёгка чытаецца. Разам з невялікім коштам гэта дае працы Латышонка і Мірановіча вялікія шансы на папулярнасць сярод масавага чытача. Тым больш, што цікавасць да гісторыі сярод моладзі пастаянна расце. А афіцыйныя «шэдэўры», якія называюць Мураўёва‑вешальніка таленавітым адміністратарам, гэтую цікавасць не задаволяць.

Яўген Мірановіч нарадзіўся на Беласточчыне. У 1980 скончыў філіял Варшаўскага універсітэта ў Беластоку (факультэт гуманітарных навук). Сярод галоўных кірункаў даследаванняў Яўгена Мірановіча — беларуска‑польскія адносіны, беларускі нацыянальны рух у Польшчы, найноўшая гісторыя Польшчы і Беларусі. Сёння Яўген Мірановіч з’яўляецца загадчыкам кафедры беларускай культуры Беластоцкага унівэрсытэту і рэдактарам часопіса «Białoruskie Zeszyty Historyczne». Аўтар «Найноўшай гісторыі Беларусі» .

Алег Латышонак нарадзіўся ў Эльблонгу. Беларускі гісторык і грамадскі дзеяч у Польшчы. У 1980‑м годзе скончыў філасофска‑гістарычны факультэт Ягелонскага універсітэта. Ад 1996‑га г. працуе на гуманістычным факультэце універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні. Алег Латышонак з’яўляецца аўтарам больш чым 200 гістарычных артыкулаў. Па-беларуску выйшлі ягоныя грунтоўныя кнігі «Нацыянальнасць — Беларус» і «Жаўнеры БНР».

Падзяліцца навіной:         
26 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
bL8dy_R8ts напiсаў(ла) Сьнежань 12, 2009 у 20:58
няхай нашыя дзеці вучаць беларускую гісторыю з пункту гледжаньня Польшчы? Так?
Ён таксама Брут напiсаў(ла) Сьнежань 12, 2009 у 21:28
..."Сёння Яўген Мірановіч з’яўляецца загадчыкам кафедры беларускай культуры Беластоцкага унівэрсытэту" - не загадчык ён. А праславiўcя тым, што падтрымлiваў захады па лiквiдацыi кафедры беларускай культуры ў Беластоку. Сумная праўда.
бойся данайцаў напiсаў(ла) Сьнежань 12, 2009 у 22:13
ага, нацыянальнасьць - латышонак. Так кажуць на беласточчыне...
33-ці напiсаў(ла) Сьнежань 13, 2009 у 1:25
2 bL8dy_R8ts
параноік
2 Ён таксама Брут
той выкладчыцкі аб'ём, што застаўся па беларусістыцы ў Беластоку быў ня варты катэдры. Нават Латышонку няма гадзін, ён выкладае іншыя гісторыі. І прычына тут не ў навукоўцах, а ў студэнтах - іх папросту няма.
2 бойся данайцаў
удакладніце межы расьсяленьня, мову, асаблівасьці традыцый.
Юзік Крулеўскі напiсаў(ла) Сьнежань 13, 2009 у 1:26
Булгакаў & Латышонак калі не агенты ЦРУ, дык агенты дэфензівы -- дакладна!
Ягоныя (Латышонка) адказы на пытанні пад час прэзентацый часта шакіруюць. Напрыклад, ён сказаў, што Глыбокае не адносіцца да гістарычнай Літвы, гэта -- Беларусь.
Аднак, на паштоўках канца ХІХ ст. Глыбокае заўсёды падпісана, як "мястэчка на Літве". Напрыклад, на адрасным баку адной з паштовак напісана:
GŁĘBOKIE miasteczko w b. województwie Wileńskim na Litwie. 1628 r. Józef Korsak wojewóda Mscisławski, starosta Dzisnieński wybudował kosciół drewniany. 1640 20/IX kosciół I klasztor OO. karmelitów; 1642 r. 3/VII fundovał Farę (21 włók w Zalesiu). 1654 r. Głębokie zrujnowano przez wojska W.K. moskiewskiego; które potem wnet uciekły przed litwinami. 1660 r. litwini znów odpęndzają nieprzyjaciela. 1661 r. 6/XI S. Czarnecki rozbił tu wojska W.K. moskiewskiego pod Chowańskim. 1812 r. 18/VII w klasztorze mieszkał Napoleon I. 1831 r. pod Gł. bitwa Brochockiego, potem pobyt M. Murawjowa. Po 1863 r. klasztor і kaplica na Kopciówce zabrane.
Заўважце, і літвіны там двойчы згадваюцца.
Немцы, якія ў 1918 годзе амаль на год акупавалі Глыбокае, выдалі шмат паштовак з відарысамі Глыбокага, і таксама падпісвалі -- Litauens. Не забудзем, што Глыбоччына адносілася да праваслаўнай Літоўскай епархі, выдаваўся часопіс "Литовские епархиальные ведомости", які і сёння можна пачытаць у бібліятэцы глыбоцкай царквы. Кіраўнік царквы называўся -- архіепіскап Літоўскі і Віленскі.
Калі пачытаць Ткачова "Замкі і людзі", то там, у гістарычных дакументах, жыхары Глыбокага (паводле маскалёў) названыя "литовские люди".
Для чаго я гэта напісаў? Вельмі хутка Булгакаў & Латышонак нам дакажуць, што ў бітве пад Оршай ніякіх літвінаў (= беларусаў) не было, бо беларусы-- маладая нацыя, якая сфармавалася ў ХІХ ст. А на Скарыну, хоць ён і падпісваўся літвінам, даўно ўжо прэтэндуюць украінцы, бо пісаў жа ён -- "біблія руска". А Русь -- гэта Украіна!
Канцэпцыя Латышонка вельмі зразумелая -- уціснуць усю гісторыю беларусаў у рамкі "Нацыянальнасці -- беларус" і "Жаўнераў БНР" і каб не Кастрычніцкая рэвалюцыя, то беларусы не мелі б сваёй дзяржаўнасці.
мінак напiсаў(ла) Сьнежань 13, 2009 у 4:04
bL8dy_R8ts,

не, там ня з пункту гледжаньня Польшы. Там, хутчэй, западнарусізм. У беластоцкіх шыза - лепей Расея, чым Польшча і каталіцызм. Ну, заадно і "беларускія міфы" "апусьціць" можна. Вы ж бачыце - для Латышонка Беларусь пачынаецца са слова "Беларусь". Што тут яшчэ дадаць...
вірус напiсаў(ла) Сьнежань 13, 2009 у 12:02
З пункту гледжання Польшчы? Латышонак распавядаў нам што нашы продкі называлі сябе беларусамі яшчэ ў часы Міндовга.Кто стаяў ля вытокаў ВКЛ так і не змог ўцямна растлумачыць, як і хто такія ліцьвіны Вось так то. Затое вельмі пераканаўча спрабаваў даказаць што мы русіны.
Таўкач напiсаў(ла) Сьнежань 13, 2009 у 15:44
Не палянуюся напісаць чарговы раз:

Ой, неяк слаба верыцца, што людзі, якія намагаліся ліквідаваць кафедру беларускай культуры ў Беластоцкім універсітэце, будуць адстойваць беларускія інтарэсы...

http://nn.by/index.php?c=ar&i=17922

Прапанова аўтарам НН - правяраць інфармацыю, што падаецца ў нумар. Звесткі пра аўтараў не адпавядаюць рэчаіснасці
Аляксандр Манцэвіч напiсаў(ла) Сьнежань 13, 2009 у 16:47
Я, канечне, пастараюся пачытаць гэтую кніжку. Але ўжо загадзя адносіны да яе будуць прадузятымі. Як можа аўтар, Алег Латышонак, які сярод беларусаў нагнятае канфрантацыю, быць аўтрам ПАДРУЧНІКА?
Ягоны выпад супраць значнай часткі беларусаў: "Калі саветы прыйшлі ў Заходнюю Беларусь, дык загадалі, цяпер гэта ўжо ведаем зь іхных дакумэнтаў, браць да супрацоўніцтва зь ліку тубыльцаў выключна дэбілаў. Цяжка паверыць, але так было" я пракаментаваў (http://nn.by/index.php?c=ar&i=31039). Не быў дэбілам Машара, Пестрак, Новік, Танк... Спіс можна доўжыць. А вось развальваць адзінства сярод тых, хто лічыць сябе беларусамі -- поўны дэбілізм.
Абяцаю кнігу набыць, пачытаць, і падзяліцца ўражаннямі.
Менчук напiсаў(ла) Сьнежань 13, 2009 у 20:13
Вось ужо некалькі гадоў АРХЕ мэтаскіравана працуе супраць Беларусі на карысьць Полшчы і Ўкраіны. Гэта ўжо нядзіўна, і нават не сьмешна - гэта сумна.
Днямі размаўляў зь адным сьвятаром ПАПЦ, дык ён прама казаў, што гэтая беластоцкая групоўка аб'ектыўна працуе на Расею. Украінцы даўно дамагліся роднае мовы ў ПАПЦ, чэхі таксама... вось толькі беларусы пад кіраўніцтвам Мірановічаў і Латышонкаў выступаюць супраць. Даўно пара спрыніць гэты антыбеларускі паход...
Але ж гэты камэнтар НН пэўна не надрукуе...
Juras' напiсаў(ла) Сьнежань 14, 2009 у 3:54
Raspaviadzie mahilioucam pra "geroja" Paklonchyka...
бойся данайцаў напiсаў(ла) Сьнежань 14, 2009 у 14:50
Вельмі прыемна тут чытаць камэнты слаўных літвінаў, якія даюць адпор лубянскім місіянэрам.
І заўважым, што іхныя ваяжы па тэрыторыі РБ не забараняюцца падмаскоўскай адміністрацыяй, але на магілёўшчыне латышонку-мірановічу ў кампаніі з Булгакавым выдзяляюцца такія вялізныя залы як ДК "Хімвалакно". Скажы мне, хто твой палітычны партнер... У Магілёве сплялі сваё гняздо агрэсіўныя маскоўскія папы ультра. На іканастасе Мікольскай царвы сяньні зьмешчаныя малюнкі ажно пяці расейскіх манархаў Раманавых. Вось куды цягнуць нас беластоцкія капітулянты ...
bL8dy_R8ts 2 бойся данайцаў напiсаў(ла) Сьнежань 14, 2009 у 14:56
"нацыянальнасьць - латышонак"

Браво! Выраз году на НН!
Нацыянальнасьць - латышонак, грамадзянін Архэ.
Вашкевіч напiсаў(ла) Сьнежань 14, 2009 у 16:01
Амаль усе каментары да гэтага тэксту нагадваюць нейкі шызоідны маразм. Латышонак і Мірановіч - агенты дэфензівы. Ага, яшчэ той дэфензівы, перад 1939 годам. "Дэфензіўнасць" перадалася ім па спадчыне ад бацькоў і дзядоў. Які раскол нацыі яны прагандуюць.Новік, Хмара і Танк не складалі нават 0,0001% усіх чыноўнікаў Беларусі 1939 - 1941 гг., а воьс што патрыётаў нават з ліку камунстаў не блаі тады на пасады - абсалютная праўда. Пра ліквідацыю кафедры - вы хоць крыху ведаеце пра пішаце і ў што даўно пераўтворана гэтая кафедра. А пра суд над Міроновічам і Латышонкам вы чулі.Гэтыя людзі гонар Беларусі, якія на кінутай намі ж Беласточчыне (бо афіцыйна кансулят беларусі у Беластоку апрача этнаграфічных танцаў і песняў нічога не падтрымлівае) робяць вельмі шмат.Так яны стаміліся, яны нават эвалюцыянуць можа ў бок найкай сваёй беластоцкай свядомасці, але гэта ніколі не іх віна.Яны шукаюць шляхі выжывання сваёй этнічнай групы (беластоцкіх беларусаў), якім і польская ўлада і найперш беларуская ўлада не дае магчымасці пераўтварыцца ў частку беларускага этнасу ці нацыі (як хочаце).А пра "Вось ужо некалькі гадоў АРХЕ мэтаскіравана працуе супраць Беларусі на карысьць Полшчы і Ўкраіны" - гэта канешне ж праўда ). Толькі даносы такія трэба пісаць не на НН, але ў Берасцейскае КДБ.
Дадатак да сказанага напiсаў(ла) Сьнежань 14, 2009 у 16:13
І яшчэ пра "аб'ектыўную працу на расею", аб тым што беластоцкія гісторыкі не могуць дамагчыся беларускай мовы ў царкве.Як могуць два (няхай 5 чалавек) змяніць палітыку дзяржавы адносна 500 тысяч правеслаўных беларусаў Польшчы.Ці вы думаеце гэта магчыма.Акурат за тое, што Латышонак і Мірановіч змагаліся і змагаюцца за беларускасць і было прычынай суду над імі.Польская ўлада спіхвае беларусаў беласточчыны ў этнаграфізм (там напрыклад ужываецца не беларуская мова а "гвара всходнёсловянска"), а умацоўваць ідэнтычнасць на аснове рэлігіі ніхто не дае.Вы ведаеце што ўкраінцаў у Польшчы 20 тысяч (акцыя Вісла таму паспрыяла). То ім далі і мову і іншае.Хай гуляюць.А беларусаў праваслаўных 500 тысяч, і столькі ж (калі не больш) каталікоў.Хто ім дасць мову, бо Мірановіч так захацеў."Аб'ектыўна на Расею"... Вас бы туды, заўтра б загалёкалі па-польску. А замест таго, каб трапацца, трэба дамагацца, каб наша Беларусь глядзела на беларусаў Беласточчыны і Віленшчыны як на частку нацыі а не як на абарыгенаў з Аўстраліі.
Латышонак і Мірановіч малайцы, хто б што не казаў. І ім вельмі няпроста.а вось падтрымлівае іх не ўлада, а Булгаў - польскі і ўкраінскі агент і шпіён ))).
Салдат Швейх напiсаў(ла) Сьнежань 14, 2009 у 16:26
Не хапала нам 5 калоны з усходу - на табе, з захаду прыбеглі. І куды КДБ глядзіць? Ці мо там таксама "уплочено"?
Kryvic-Kalinoviec напiсаў(ла) Сьнежань 14, 2009 у 17:05
Bielaruskija historyki, budzicisia i ratujcie krainu. Usie chutka razjechalisia pa haradach i viesiach nashaj Radzimy!
Sp.Latyshonak, sa svajimi briedovymi idejami,i zaraz razburyc nashuju nacyjanalnuju sviadomasc dashchentu...
Менчук2Вашкевіч напiсаў(ла) Сьнежань 14, 2009 у 17:24
У сьвятле кантактаў зь УПЦ МП і сказанага Мірановічам у Кіеве і Львове - Ваша думка не пераконлівая. Чыста расейскі погляд:
http://www.kostelnik.org.ua/news/dantmir.htm
Дарэчы, на канфэрэнцыі ў Кіева-Пячорскай Лаўры (якую ладзіра РПЦ) менавіта Мірановіч казаў, што "увядзеньне нацыянальнае мовы будзе сьмерцю Праваслаўнай Царквы" ды і аб "адзінай Рускай культурнай традыцыі" таксама вяшчаў... Пэўна лічыць: для беларусаў у Беларусі - адна праўда, а сярод "сваіх" на Украіне магчыма і "расслабіцца"
з народу напiсаў(ла) Сьнежань 14, 2009 у 17:39
гэты ... блытае Яўгена Мірановіча, паплечніка Латышонка, з Антонам Мірановічам, гісторыкам праваслаўнай царквы.
Таўкач напiсаў(ла) Сьнежань 14, 2009 у 23:04
да спадара Вашкевіча
"Пра ліквідацыю кафедры - вы хоць крыху ведаеце пра пішаце і ў што даўно пераўтворана гэтая кафедра"
Ведаю.
А адкуль і што ведаеце Вы? І ў што на Ваш погляд ператварылася кафедра?
І чаму вялікі патрыёт праф. Мірановіч выступіў з ініцыятывай ліквідацыі кафедры, а другі парыёт праф. Латышонак падтрымаў тыя дэструктыўныя намаганні? І якая ў тым карысць для беларускай культуры і нацыі?
Дарэчы ні Мірановіч, ні Латышонак на кафедры ўжо не працуюць.

"афіцыйна кансулят беларусі у Беластоку апрача этнаграфічных танцаў і песняў нічога не падтрымлівае"
Няпраўда.
Ва ўсякім разе да беларускага консульства ў Беластоку нашмат менш прэтэнзій, як да "гонару Беларусі" у выглядзе сп. Мірановіча і сп. Латышонка
2Vashkevich напiсаў(ла) Сьнежань 15, 2009 у 0:57
Kali va usih astatnih tut "нейкі шызоідны маразм", to jak spadar Vashkevich prakamientuje vykazvanni Latyshonka nakont Paklonskaga dy Kalinouskaga?
Alaksandar Stralcov-Karwacki напiсаў(ла) Сьнежань 15, 2009 у 1:34
Arche - nie agenty defenzywy, heta prosta pluralistyczny czasopis, jaki daje mahczymaść wykazacca usim: i Litwinam i Rusinam, i Litwinam kultury bałckaj etc. Ja daloki ad pohladau Łatyszonka, i jakraz hetuju jaho knihu unutry (pawodle tekstu) liczu pryjmalnaj. Ale toje, szto napisana na wokładcy pierakreśliwaje usio dobraje, szto u joj jość, a mienawita fraza ab tym, szto "BNF pabłytau Biełaruś z WKL". Heta nie BNF pabłytau, heta WKL tut było i żywie, a Biełaruś usiaho tolki okupacyjnaja mianuszka, chaj sabie czasowa i prylapiuszaja sia.
lena напiсаў(ла) Сьнежань 15, 2009 у 1:40
Boza moj! da jakoj schizafrenii usio dachodzic! Czytajesz i dumajesz pra karyfejau nacyi dy navuki! Dy pra absalutnuju praudu - kab pra jaje kazac, dyk treba biezumouna usio absalutna viedac! A nie dumaju, szto usio viedaje spadar Vaszkievicz - jon na kafiedry bielaruskaj kultury nie byu, a viedaje, szto u nieszta pieratvarylasia - chacielasia b viedac u szto mienavita, bo ja tam pakul pracuju. Uzo druhi hod namahajemsia arhanizavac bielaruskija czacviarhi - interdydscyplinarnyja kanversatoryi, adzinyja pakul na bielastockim universytecie bielarusaznauczyja navukovyja cyklicznyja sustreczy. Kaho cikavic bielarusistyka, moza pryjsci. Zapraszajem taksama paudzielniczac. Kryudna za toje, szto nn pisza czarhovy raz niapraudu nakont kiraunictva kafiedraj, chacia niechta kamientujuczy zviartaje na toje uvahu. Nie stvarajcie czarhovych mifau! Razam z Jauhienam Miranowiczam i druhimi Bohu ducha vinavatymi mnie pryjszlosia siadziec na lavie padsudnych u spravie Nivy- nie latyszonku. Dasiul nie viedaju za szto. Na zal majem takija czasy, szto tolki z vybranych robicca zmaharou i hierojau...
Менчук напiсаў(ла) Сьнежань 15, 2009 у 11:16
\"блытае Яўгена Мірановіча, паплечніка Латышонка, з Антонам Мірановічам, гісторыкам праваслаўнай царквы.\"

Дык гэта, калі не памыляюся, сын і бацька! Яблыка ад яблыні... Дарэчы, бачыў іх супольныя артыкулы.
удакладненне напiсаў(ла) Сьнежань 15, 2009 у 12:26
да Менчука
не, гэта браты
Салдат Швейх напiсаў(ла) Сьнежань 15, 2009 у 12:36
"a Biełaruś usiaho tolki okupacyjnaja mianuszka, chaj sabie czasowa i prylapiuszaja sia"
Дык мо хопіць ужо? Ну прыляпілася - што рабіць? і Францыя прыляпілася, і Амерыка. Сотня яшчэ краін акупацыйныя назвы маюць - і нічога сабе, добра жывуць. Сёняшняя Беларусь з ВКЛ мае мала супольнага. Ды мо хоць Беларусь адбудавацьмем, а там паглядзім ужо...
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Ваш камэнтар адпраўлены ўэб-рэдактару для публікацыі на сайце
Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).