Здарэнні

У лідскай бальніцы памерла кіроўца аўтамабіля «БМВ»

у выніку сутыкнення з якім у Воранаўскім раёне загінулі тры міліцыянеры.

У лідскай бальніцы 13 снежня памерла 37‑гадовая мясцовая жыхарка, вадзіцель аўтамабіля «БМВ», у выніку сутыкнення з якім 8 снежня загінулі тры супрацоўнікі Воранаўскага аддзела дэпартамента аховы МУС Беларусі.

Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама.

Паводле слоў суразмоўцы агенцтва, смерць наступіла ад атрыманых у аварыі траўмаў. Самая сур’ёзная з іх — удар сэрца. Пры гэтым жанчына практычна ўвесь час знаходзілася ў прытомнасці. Пасля ДТЗ яна была шпіталізавана ў бальніцу ў Воранаве, затым яе перавезлі ў Ліду.

Дарожная аварыя адбылася ў 19.30 блізу вёскі Бастуны.

Аўтамабіль «БМВ» выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з «Аўдзі». У апошняй знаходзіліся пяць супрацоўнікаў Воранаўскага аддзела дэпартамента аховы МУС, якія ехалі на службу.

Два міліцыянеры загінулі на месцы, адзін памёр у бальніцы.

Два пацярпелыя міліцыянеры зараз знаходзяцца ў шпіталі МУС у Мінску.

Паводле факта ДТЗ расследуецца справа на падставе ч. 3 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб).

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну1

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Кітайскія навукоўцы стварылі пчол-кібаргаў5

Кошт біткойна ўпершыню ў гісторыі перавысіў 120 000 даляраў1

Трамп сёння абвесціць пра новы план узбраення Украіны4

Зяленскі збіраецца памяняць прэм'ера і міністра абароны3

«Тэму генацыду беларускага народа прыдумалі расіяне і падсунулі гэта ў якасці сцэнарыя для мабілізацыі беларусаў»8

У аэрапорце пад Лонданам разбіўся прыватны самалёт

Насельніцтва Еўрасаюза перасягнула 450 мільёнаў чалавек. Але рост не паўсюль6

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа14

У Мінску закрылася сетка бюджэтнага фастфуду1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну1

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць