У Байнэце з’явіўся праект здушэння гэтага самага Байнэту. Найпершая асацыяцыя: хутка выбары.
Дакумент, аформлены як праект прэзідэнцкага ўказу, мала падобны на фальшыўку. Ва ўсякім разе, намеснік кіраўніка БАЖ юрыст Андрэй Бастунец кажа, што «складзена з веданнем справы».
Нават калі ўявіць сабе, што гэта містыфікацыя, то яна дзівосным чынам супадае з даўнімі намерамі тутэйшага чынавенства. Вялікія шышкі і дробныя сошкі не аднойчы публічна абураліся сеціўнай вольніцай ды славілі досвед кітайскіх таварышаў. Апафеозам стала фраза самога Лукашэнкі: «Анархію ў інтэрнэце час спыняць!».
Магчыма, гэты ўкід ёсць зандажом. Калі рэакцыя
Увогуле ж,
тое, што падобнае рашэнне высокага начальства можа неўзабаве пабачыць свет, эксперты лічаць надзвычай імаверным.Дзіва не гэты праект, а тое, што Сеціва ў нашай краіне не ўзялі на цугундар дасюль.
Друкаваную прэсу даўно прыціснулі, а вось тэхналагічную рэвалюцыю праспалі. А калі спахапіліся, асэнсавалі, што вольнае Сеціва становіцца сур’ёзнай небяспекай, то акурат пачалася адліга ў дачыненнях з Еўропай. Радок пра рэгістрацыю
Зараз, мусіць, той час настае. Наверсе без шуму і пылу распачалі рыхтавацца да прэзідэнцкіх выбараў.
Медыйны эксперт Андрэй Бастунец адзначае комплексны характар наступу на Сеціва. Новы парадак можа закрануць і правайдэраў (адказнасць за непрыманне захадаў што да перасячэння распаўсюду «шкоднай» інфармацыі), і журналістаў (рэгістрацыя
«Гэта рэч мацнейшая, чым „Фаўст“ Гётэ!» — вобразна пракаментаваў меркаваныя навэлы іншы юрыст, які пажадаў застацца неназваным.
Палітычныя вушы так і тырчаць з дакумента. Натуральна, ніхто не напіша, што збіраюцца караць за крытыку высокіх асобаў, абуджэнне палітычнай актыўнасці. А вось падагнаць непажаданы кантэнт пад «экстрэмізм» — як двойчы два.
Памятаеце, як ціснулі пад гэтай маркай «ARCHE»?
На думку кіраўніка TUT.BY Юрыя Зісера, у выпадку з’яўлення такога ўказу адпаведныя органы атрымаюць магчымасць «проста адсякаць непажаданыя сайты». Натуральна, цалкам блакаваць доступ да іх з Беларусі не ўдасца.
«Будзе прыкладна як з „варожымі галасамі“ за савецкім часам, — кажа Юрый Зісер. — Глушылкі, канечне, перашкаджалі, але хто хацеў, усё адно слухаў. Так і тут: будуць хадзіць цераз проксі. Зрэшты, калі ўлічыць, што ў інтэрнэце шмат „чайнікаў“, то, канечне, падобныя перашкоды стануць сурёзным бар’ерам».
Уладзе і хочацца і колецца. Наўрад ці тут пойдуць на жорсткі варыянт фільтрацыі Сеціва, як у Кітаі або Іране. Усё ж нейкі мінімум прыстойнасці перад Еўропай трэба захаваць. Хаця пра гэта клапоцяцца ў апошнюю чаргу, калі гаворка ідзе пра захаванне ўлады.
Зрэшты, татальная «зачыстка» і не патрэбная. Беларускае аўтарытарнае
Разлік такі: напалохаем адказнасцю правайдэраў, пашыхтуемінтэрнэт-рэсурсы ў чаргу па ліцэнзіі, дамо пару папярэджанняў зарэгістраваным сеціўным медыям, вылавім пару «экстрэмістаў» на форумах — і астатнія будуць сядзець як мыш пад мятлой.
Самацэнзура з яе ліпкім страхам — яшчэ страшнейшая, чым непаваротлівая, тупая казённая цэнзура.
Увогуле ж, калі дойдзе да такіх нарматыўных актаў, то інтэрнэт у нас не задушаць, а хутчэй прыдушаць. Як і бізнес, друкаваную прэсу, трэці сектар… Усё трымаць пад каўпаком і выбарачна даваць па галаве — такая тут стратэгія ва ўсіх сферах. Інтэрнэт з яго разгулам вербальнай вольніцы да пары да часу быў з гледзішча чыноўнікаў дзікай анамаліяй. А ўлада анамалій не любіць. Зараз унармуе ў сваім фірмавым стылі.
Ну і, натуральна, віртуальную «крамолу» асабліва імпэтна будуць глушыць на піку выбарчых кампаній, у дзень падліку галасоў: каб не было новай Плошчы.Гэта галоўнае, што палохае ўладу: тое, што віртуальны пратэст некалі можа стаць вулічным. Што людзі выйдуць з Матрыцы.




-----------------------------------
Трасца з тым урадам. Хто помніць прозьвішчы Лінга, Ярмошына, Навіцкага? Але яны не таму сыходзяць, што павінныя, а таму што Ацец людзей захацеў.
Колькі рознае поскудзі, наймітаў і правакатараў разам зь людзьмі проста слабога розуму (сьвядома ці не) палівалі брудам дэмакратыю і дэмакратаў, незалежнасьць і патьрыётаў, правы чалавека і праваабаронцаў...Цяпер ім скажуць - вам жа лепей зробім, каб вас ня пэцкалі, кампраметавалі і ганьбавалі. А таму ў вочарадзь, сучыя дзеці! І усё. Кончыцца кіно. І нікому стануць непатрэбнымі розныя макеевыя дарадцы ды асталопы, якія зь энтузіязмам нэафітаў асьвятлялі рэжыму шлях "у Эўропу".
А патрэбна найперш салідарнасьць, абмен досьведам і тэхнічнымі прыёмамі. Супольна, разам, усе за аднаго. Усяго толькі.
Снежань 14, 2009 у 21:08
"За мяжой ствараецца інтэрнэт-рэсурс, які заключае дамову пра супрацоўніцтва з журналістамі зь Беларусі. Гэта ня дзейнасьць на тэрыторыі Беларусі, бо ці мала як ён здабывае інфармацыю -- мо ў інфармацыйных агенцыяў купляе. Больш таго, гэта нават не СМІ, таму што ў сьвятле права любой прыстойнай замежнай краіны інтэрнэт-сайт не зьяўляецца СМІ. А вяшчае ён не на Беларусь, а на ўвесь сьвет -- мала што тэматыка прысьвечаная Беларусі. Адпаведна прадстаўніцтва рэгістраваць ня трэба (у адрозьненьні ад таго ж ТВ ці радыё)".
===
Усё не так проста.
Журналісту трэба збіраць інфармацыю у Беларусі.
Тут яго і будуць прыціскаць за дзейнасць без акрэдытацыі.
Псеўданімы, як паказвае досвед, не ўратоўваюць.
Дый не кожны хоча хавацца.
Звыш таго, ананімна-псеўданімная журналістыка правакуе на халтуру, на "апазіцыйны трэш" (вы пэўна ведаеце адпаведныя рэсурсы).
Зараз ўладзе вельмі вальготна - пара выходзіць праз форумы на той жа НН. Мо не настолькі яны дурныя, каб самі сабе пратэстны калектыўны электарат расьціць? Ведам аж - у (рабочым) класе - сіла...
Гэта так. Але хто замінае зарэгістраваць ІПшніка, які займаецца зборам інфармацыі? Ці хто замінае мець інфармацыйную агенцыю? Яе лягчэй будзе стварыць, чым узгадняць з Лукой рэгістрацыю інтэрнэт-смі.
===
Вы будзеце доўга смяяцца, але агенцыю таксама трэба рэгістраваць :)
БелаПАН, напрыклад, мае рэгістрацыю, і таму яго карэспандэнтаў звычайна не выкідаюць за шкірку з розных мерапрыемстваў :) А іначай было б нашмат цяжэй.
Канечне, андэграўндная журналістыка магчымая. Але гэта страта якасці.