Меркаванні
18 каментароў Вольга Жарнасек | 21:35, 19 снежня 2009

Пытанне незалежных журналістаў было зададзенае ў лоб: «Кіраўнік Беларусі мае грашовыя актывы за мяжой?». Рэпартаж Вольгі Жарнасек з офіса Еўрасаюза.

Візіт беларускіх журналістаў у Брусэль прыпаў на час, калі стала вядома, што санкцыі супраць Беларусі прыпыненыя, але не скасаваныя. Мінуў год, як Еўропа распачала дыялог з Аляксандрам Лукашэнкам. Год, як распачаўся «перыяд лібералізацыі».

Наш «працоўны візіт» фармальна азначаў знаёмства журналістаў са структурай Еўрапейскага саюза, сэр¬ца якога знаходзіцца ў Брусэлі, нефармальна — шэраг сустрэч з прадстаўнікамі Еўрапейскай Камісіі, якія не толькі адказвалі на нашыя пытанні, але і задавалі свае. Многія размовы вяліся «off the record» («не пад запіс») — абавязковае правіла, якое нам параілі ні ў якім разе не парушаць.

За адным сталом, але па розныя бакі

Запрашэнне ўзяць удзел у паездцы атрымалі як прадстаўнікі незалежных, так і прадстаўнікі дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. Раскладка была 2/1 — дзесяць журналістаў з незалежных СМІ і пяць журналістаў з дзяржаўных: прадстаўнікі газет «Советская Белоруссия», «Рэспубліка», тэлеканала БТ, агенцтва БелТА і Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.

Адносіны паміж гэтымі дзвюма групамі былі прадказальныя. На адным з працоўных абедаў, калі за сталом разгарэлася спрэчка наконт цяжкасцяў атрымання віз, прадстаўнік Еўракамісіі спытаў: ці праўда, што з аднаго боку стала сядзяць прадстаўнікі дзяржаўных СМІ, а з другога — незалежных? Яго сапраўды здзівіла, што падзел настолькі відавочны.

Пытанне візаў стала своеасаблівым козырам у руках праўладных журналістаў. Яны скардзіліся на тое, як цяжка атрымаць звычайнаму беларусу хаця б аднаразовы «шэнген», праз якую колькасць здзекаў яму прыходзіцца прайсці, нарэшце, як шмат беларусы плацяць за візы. Еўрапарламентары ў сваю чаргу тлумачылі, чаму адбываецца так, а не інакш. Палягчэнне візавага рэжыму, казалі яны, стане чарговым крокам у адказ на лібералізацыю ў Беларусі, але авансам яны гэта зрабіць не могуць.

Вока за вока

Было відавочна, што жывём мы ў розных краінах пад адной назвай «Беларусь». І не толькі журналісты. Выдатна гэтую сітуацыю праілюстравала сустрэча з прадстаўнікамі беларускай амбасады ў Брусэлі Аляксандрам Самусенкам і Аляксеем Самасуевым ды з кіраўніцай Офіса «За дэмакратычную Беларусь» Вольгай Стужынскай.

Самусенка ў сваёй прамове даў крытычную ацэнку развіццю беларуска‑еўрапейскіх адносін. «Поўнай задаволенасці мы не адчуваем, нягледзячы на істотныя пазітыўныя зрухі на працягу 2008—2009 гадоў, — заявіў ён. — У некаторых еўрапейскіх сталіцах развіццё адносін з Беларуссю бачаць выключна праз прызму дэмакратызацыі, праз грамадскае жыццё ў краіне. Такая лінія як у гістарычным, так і ў бягучым плане з’яўляецца не самай перспектыўнай».

Самусенка адзначыў, што шэраг візавых абмежаванняў у дачыненні беларускіх чыноўнікаў «носіць выключна прапагандысцкі характар», а таксама, што патрабаванні ЕС па ацэнцы сітуацыі з дэмакратыяй Беларусі і правамі чалавека носяць «падвойныя, патройныя і яўна завышаныя стандарты».

Пасля выступу Вольгі Стужынскай, якая патлумачыла, чым займаецца яе Офіс у Брусэлі, пытанне ўзнікла ў Алены Ладуцькі з БТ (раней яна была асабістым карэспандэнтам Аляксандра Лукашэнкі). Перш чым яго задаць, яна ўдакладніла, грамадзянкай якой краіны з’яўляецца Стужынская, а таксама як часта бывае ў Беларусі — намякаючы, што ёй у Брусэлі не бачна сапраўднай сітуацыі ў краіне. Але Стужынская адказала, што з’яўляецца грамадзянкай Беларусі і бывае там практычна штомесяц. Тады Ладуцька задала галоўнае пытанне: «А якія ў вас асабіста прэтэнзіі да Беларусі? Што вас не задавальняе?» Гэтае пытанне наконт прэтэнзій да Беларусі рэфрэнам паўтаралася на працягу ўсёй паездкі з боку дзяржаўных журналістаў. Задавалі яны яго і еўрапейскім чыноўнікам. Здавалася, яны ніколі не чулі пра дванаццаць (цяпер ужо пяць) умоваў Еўрасаюза ў дачыненні Беларусі.

Пяць крокаў у абдымкі Еўропы

Пра «пяць ўмоваў» прадстаўнікі ЕС казалі рэгулярна. У адказе амаль на кожнае пытанне гучала гэтае спалучэнне. Ключавой умовай, вядома, называлася правядзенне свабодных і празрыстых выбараў. Праўда, і тут знаходзіліся вострыя куты. Вядома, што Еўрасаюз не прызнаў рэферэндумы, праведзеныя Аляксандрам Лукашэнкам. У тым ліку і той, дзе ён атрымаў магчымасць балатавацца неабмежаваную колькасць разоў.

Адно з пытанняў, зададзеных беларускімі журналістамі, тычылася таго, як паставіцца ЕС да самога факту балатавання Лукашэнкі на пост кіраўніка дзяржавы на наступных выбарах. У адказ прагучала, што ЕС прызнае любы вынік выбараў, калі яны пройдуць справядліва. То бок стала зразумела, што ва ўмовах дыялогу папярэднія заявы наконт рэферэндумаў ануляваліся. Еўропа пагадзілася супрацоўнічаць з Лукашэнкам, нават калі ён выйграе выбары — але паводле дэмакратычных правілаў.

Наогул жа, стваралася ўражанне, што ў Брусэлі добра ведаюць сітуацыю ў Беларусі і выдатна азнаёмленыя з кожнай праявай аўтарытарызму.

Напярэдадні з універсітэта выключылі прэс‑сакратарку «Маладога фронту» Таццяну Шапуцьку. Гэтая тэма падымалася ў размовах неаднойчы. На рэмарку Алены Ладуцькі наконт таго, што нельга прапускаць заняткі, кіраўнік аддзела дэпартамента па замежных сувязях і палітыцы добрасуседства Джон О’Рурк задаў ёй сустрэчнае пытанне: ці не прапускала яна заняткі ва ўніверсітэце? Журналістка не знайшла што адказаць.

Маўчалі дзяржаўныя журналісты і пасля заявы аднаго з прадстаўнікоў камісіі па Беларусі. Яна тычылася актываў найвышэйшых беларускіх чыноўнікаў у Еўропе. Яны былі раней замарожаныя, але сёлетні факт прыпынення санкцый азначае, што зараз яны ў вольным доступе. Пытанне незалежных журналістаў было зададзенае ў лоб: «Кіраўнік Беларусі мае грашовыя актывы за мяжой?». Еўрачыноўнік Канстанцін Вардакіс адсёк: «Я не буду адказваць на гэтае пытанне».

«Шчаслівы білет» на прэс‑канферэнцыю з Мартынавым

Падчас нашага візіту ў Брусэль туды прыляцеў і міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў. Пасля запланаванай сустрэчы мелася адбыцца прэс‑канферэнцыя з удзелам еўракамісаркі Беніты Ферэра‑Вальднэр, каардынатара замежнай палітыкі Еўрасаюза Карла Більта і іншых міністраў замежных справаў краін‑удзельніц праграмы «Усходняга партнёрства». У Беларусі рэдка выпадае магчымасць трапіць на такое мерапрыемства, але акрэдытацыя ў Брусэлі не склала вялікай цяжкасці. Пытанне, адказ на якое нас цікавіў, было зноў жа датычнае выключэння Таццяны Шапуцькі і таго, наколькі яно паўплывае на ўдзел Беларусі ва «Усходнім партнёрстве». Задавалася яно Більту, але і Мартынаў зрэагаваў на яго, адказаўшы, што «ўрады не выключаюць студэнтаў». У адказ на гэтую рэмарку Більт зноў жа выказаўся, што ва ўніверсітэт не мусілі звяртацца спецслужбы. Прэс‑канферэнцыя скончылася, але пытанні да Мартынава яшчэ засталіся. Скарыстаўшыся магчымасцю, я падышла да яго ў калідоры і папрасіла на іх адказаць. На гэта па‑беларуску ён сказаў, што «ў яго няма часу», і хутка рэціраваўся. Пасля ўкраінскі калега мне прызнаўся, што дагнаў Мартынава і той адказаў на ўсе ягоныя пытанні.

Вось такія «падвойныя стандарты».

Падзяліцца навіной:         
18 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Алесь* напiсаў(ла) Сьнежань 19, 2009 у 22:37
Дзякуй за цікавы матэрыял!
Ой напiсаў(ла) Сьнежань 20, 2009 у 2:24
Представитель Еврокомиссии удивлялся, что журналисты гос и негос сидят по разным сторонам. Он удивился бы еще больше, если б узнал, что негосам запрещено не то, что сидеть рядом, даже здороваться с незалежными. Какую полезную инфу могут дать читателю эти идеологически "наклоненные"?
Лубянкский напiсаў(ла) Сьнежань 20, 2009 у 8:58
Г-да Лукашенко (саша,дима,витя) имеют счета в Швейцарии ( Usb и т.д.) и цру знает все эти счета. Москоу тоже.
Димыч1 напiсаў(ла) Сьнежань 20, 2009 у 13:04
Согласен с Лубянкским. Кто хочет знать, тот все знает.
И еще. Я бы задал Стужинской с ее офисом в Брюсселе только один вопрос: какую арундную плату вы вносите ежемесячно за содержание вашего офиса в Брюсселе и кто это все оплачивает? Если она скажет, что сама зарабатывает, то я ей рассмеюсь в лицо.
Маруся напiсаў(ла) Сьнежань 20, 2009 у 13:12
"off the record" не значыць "не пад запіс". Гэта значыць "не публікацыі ў друку".
Маруся напiсаў(ла) Сьнежань 20, 2009 у 13:13
* Не для публікацыі ў друку, зразумела :)
Кнехт напiсаў(ла) Сьнежань 20, 2009 у 13:35
1Димыч1 напiсаў(ла)
Снежань 20, 2009 у 12:04

Я бы задал Стужинской с ее офисом в Брюсселе только один вопрос: какую арундную плату вы вносите ежемесячно за содержание вашего офиса в Брюсселе и кто это все оплачивает? Если она скажет, что сама зарабатывает, то я ей рассмеюсь в лицо.
------------------------------------------------

Спачатку вярніце кампутар ва Ўправу, а затым будзеце задаваць пытанні са зладзейскім падтэкстам другім ... ;)
дзякуй за матэрыял напiсаў(ла) Сьнежань 20, 2009 у 15:23
от жа будзе нешта з гэтымі трымацелямі рахункаў. Цікава як яны пераводы робяць (каб перавесці грошы з замежнага банку трэба, у адпаведнасці з пастанаўленнямі непрызнанага, кіпу даведак рыхтаваць для розных органаў) І як яны падаткі плоцяць?

вось бы НН даведаліся ды напісалі магчымыя схемы (ці прынамсі 1 схему - урад проста не дэкларуе даходы)

а калі ЕС ведае пра гэта ўсё, то потым нам раскажа ўсе нумары рахункаў
Моисей Абрамович напiсаў(ла) Сьнежань 20, 2009 у 19:30
интересно девки пляшут: с одной стороны исключение Ладутьки из универа за прогулы, с другой стороны участие 10 млн страны в Восточном партнерстве. с одной стороны невозможность 10 млн "ладутек" свободно перемещатья по Европе, с другой стороны какие-то 5 условий ЕС. как видим, в случае, когда это выгодно ЕС, индивидуальные права на высшее образование одного студента - это нечто чрезвычайно принципиальное, а в случае, когда это не выгодно ЕС, в расчет не принимаются права на свободу перемещения даже 10 млн человек. вот такая демократия, вот такая выборочная забота о правах человека. предлагаю властям начать конкретный торг с евролиберастами: Ладутьку в БГУ в обмен на отмену Шенгена для 10млн ладутек. а то получается, что "крыважэрны режим" нарушает права 1 человека, а либералистический ЕС нарушает права 10млн. вот такая занимательная арифметика.
драг напiсаў(ла) Сьнежань 20, 2009 у 19:51
Я бы задал Стужинской с ее офисом в Брюсселе только один вопрос: какую арундную плату вы вносите ежемесячно за содержание вашего офиса в Брюсселе и кто это все оплачивает? Если она скажет, что сама зарабатывает, то я ей рассмеюсь в лицо.
_______

гыгы)) Ну а заробкі міліцыянтам і спецслужбам, іхнае абсталяваньне і ільготы канечне ж плаціць са сваёй кішэні лукашэнка, а не беларускія грамадзяне!
http://nn.by/index.php?c=ar&i=32997 - якраз пад тэму артыкул "Зэканомяць на ўсіх, акрамя міліцыі"
Зайздросны напiсаў(ла) Сьнежань 20, 2009 у 20:44
Вольга, назоў артыкула алегарычны?
Бо мне чытаецца (і думаю, больш трапна будзе сказаць) -
"Брусэльскія размовы «не пад ЗАКУСЬ»")))
Крывіч напiсаў(ла) Сьнежань 20, 2009 у 21:18
Перад тым як Дімычу задаваць пытаньні пра грошы ў Вольгі, спытай сам у сябе, ці шмат я ахвяраваў на беларускія справы? Усе гэты лічыльнікі чужых грошаў, самі ніколі не ахвяравалі не цэнта на карысную справу.
На пачатку сваёй дзейнасьці ў Бруссэлі, Вольга запрашала палітуцекачоў да сумеснай дзейнасьці, але пабачыўшы, што гэты людзі чакаюць толькі "халявы" яна як чорт ладана пачала пазбягаць гэтых "змагароў".
Мне таксама хочацца пасьмяяцца ў твар розным прагматыкам ад палітыкі!

Брусэльскія размовы «не пад запіс, гэта значыць, што ад усяго тут напісанага я магу адмовіцца і назваць гэта фантазіяй і лухтой. Се ля ві! Реалполіцік!
to Моисей Абрамович напiсаў(ла) Сьнежань 20, 2009 у 22:39
Шапутько. А Ладутько, как написано в статье, бывший личный кор Луки. читайте внимательнее, милый друг, а то тошно читать такие комменты
Aleś Jurkaviec 2 Ой напiсаў(ла) Сьнежань 21, 2009 у 13:24
Он удивился бы еще больше, если б узнал, что негосам запрещено не то, что сидеть рядом, даже здороваться с незалежными.
________________

А адкуль гэткая інфармацыя, цікава? Пра існаванне забароны? Дарэчы, цяжка зразумець з Вашага выказвання, якому менавіта боку гэта рабіць забаронена.
Здань напiсаў(ла) Сьнежань 21, 2009 у 13:28
Еўрачыноўнік Канстанцін Вардакіс адсёк: «Я не буду адказваць на гэтае пытанне».

Ржунемагу!
Ірэна Д., журналістка напiсаў(ла) Сьнежань 22, 2009 у 1:37
Даруйце, я куды патрапіла - на карпаратыўны сайт журналістаў пра журналістаў і журналістыку ці на сайт газеты "Наша ніва"?
Журналісты, хопіць жаліцца! Працуйце. Ня можаце, ідзіце па спецыяльнасьці выкладаць мову ў школах, бо няма сілаў такое чытаць, карэспандэнт Вольга.
to Iрэна Д. напiсаў(ла) Сьнежань 22, 2009 у 13:37
сродкі масавай інфармацыя з'яўляюцца ў многіх цывілізаваных краінах чацвертай уладай (у адным шэрагу з заканадаўчай, выканаўчай і судовай). і запрашэнні журналістаў у Еўрапарламент не з'яўляецца звычайным семінарчыкам ці нечым падобным. такія сусрэчы маюць не лакальнае значэнне - яны ўплываюць на адносіны паміж дзвюма краінамі. і перш чым лезці з абразамі да журналістаў, пачытайце падручнікі па паліталогіі ці, прынамсі, найноўшую сусветную гісторыю.
Падсьвядомы напiсаў(ла) Сьнежань 22, 2009 у 14:08
Нейкі незразумелы артыкул. Чаму чэсных было ўдвая меньш за нячэсных? Відаць чэсныя нават у Эўропе больш каціруюцца і аўтарка тое толькі пацьвярджае, бо ўвага асноўная ў артыкуле менавіта да іх - тое сказалі, тое запыталі, а што рабілі ў Бруселі нячэсныя, чаго наогул туды візітавалі? За шапуцьку прасіць - ды нешта непераканаўча, там адфутболілі, там паслалі, а дзяўчо нейкім таварам зрабілі і давай гандляваць направа-налева, сорам!
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы
Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).